Пра гэта заявіла кіраўніца МЗС Вялікабрытаніі Ліз Трас.
Паводле яе слоў, рэжыму ў Маскве больш недаступныя «больш за 60 адсоткаў валютных рэзерваў», паведаміла ў сераду, 6 красавіка, кіраўніца брытанскага МЗС Ліз Трас падчас візіту ў Польшчу.
Агульны памер расійскіх рэзерваў складае 604 мільярды даляраў.
Трас падкрэсліла, што «скаардынаваныя санкцыі адкідваюць расійскую эканоміку ў савецкую эру». «Але мы можам і павінны зрабіць больш», — заявіла яна, заклікаўшы забараніць расійскім караблям заходзіць у заходнія парты і «ўзгадніць выразны графік спынення імпарту расійскай нафты, вугалю і газу».
Акрамя таго, кіраўнік МЗС Вялікабрытаніі заклікала партнёраў па НАТА і «Вялікай сямёрцы» ўвесці абмежаванні ў дачыненні да галін прамысловасці, якія папаўняюць ваенную казну прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна. У сувязі з гэтым яна згадала золатаздабычу.
Каментары