Усяго патроху

«Класіку можна, вам не». Расійскі часопіс будуць судзіць за цытаванне мацюка з ліста Тургенева да Герцэна

Упраўленне Раскамнагляду па Растоўскай вобласці падало ў суд на часопіс аб паэзіі Prosodia за ўжыванне цытаты пісьменніка Івана Тургенева. У ёй класік рускай літаратуры выкарыстаў слова, як пішуць, сінанімічнае слову «ублюдок» у значэнні «пазашлюбнае дзіця», піша Газета.ру.

Іван Тургенеў.

Галоўны рэдактар часопіса Prosodia Уладзімір Казлоў расказаў, што слова, якое паслужыла падставай для прыцягнення СМІ да адказнасці, рэдакцыя лаянкавым не лічыць. На старонках часопіса яно было ў складзе цытаты з ліста Тургенева да Аляксандра Герцэна, у якім гаварылася пра выхад паэтычнага зборніка паэта XIX стагоддзя Сцяпана Шавырова.

Казлоў дадаў, што цяпер рэдакцыі могуць прысудзіць «непасільныя штрафы».

Дацэнт Інстытута лінгвістыкі Расійскага дзяржаўнага гуманітарнага ўніверсітэта (РДГУ) Таццяна Базжына, каментуючы гэтую сітуацыю, патлумачыла, што згаданае слова непасрэдна трапляе пад дзеянне федэральнага закона, таму дзеянні Раскамнагляда апраўданыя:

«Гэта вытворнае ад тых слоў, якія нельга прамаўляць. У чыстым выглядзе.

Трэба было цэнзураваць: альбо ставіць зорачкі, альбо проста трохкроп'е. Нават нягледзячы на тое, што гэта класік, на газетных і часопісных палосах гэта не ўжываецца.

Дзеянні Раскамнагляду абсалютна адэкватныя і дарэчныя. Закон нельга парушаць. Трэба разумець, якія словы ты выкарыстоўваеш, нават нягледзячы на тое, што гэта словы класіка.

Класіку можна, вам не. На класіка закон не распаўсюджваўся, а на вас распаўсюджваецца».

Каментары

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску смяротнасць ад каранавіруса заніжалі больш чым у 4 разы16

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага10

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход1

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?12

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →