Пачалі судзіць былога намесніка старшыні Шчучынскага райвыканкама
У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна пачаўся працэс над былым першым намеснікам старшыні Шчучынскага райвыканкама Анатолем Тодрыкам. Ён курыраваў сельскую гаспадарку. Чыноўніка затрымалі на пачатку 2021 года.
Тодрык абвінавачвацца па трох артыкулах крымінальнага кодэкса: злаўжыванне ўладай, атрыманне хабару, крадзеж шляхам злоўжывання.
Выстаўленыя Тодрыку абвінавачванні ўключаюць паняцце «асабліва буйнога памеру», то-бок, больш за 1000 базавых. На сёння гэта больш за 32 тысячы рублёў.
Анатолю Тодрыку пагражае да 15 год пазбаўлення волі і канфіскацыя маёмасці.
Каментары