Беларускія праграмісты сталі атрымліваць ад Apple лісты з паведамленнямі аб блакаванні акаўнтаў. Гэта звязана з санкцыямі
Беларускія праграмісты 5 лютага сталі масава атрымліваць паведамленні аб блакаванні сваіх акаўнтаў Apple ID для публікацыі праграмнага забеспячэння ў сістэме Apple App Store. Некалькі распрацоўшчыкаў з Беларусі пацвердзілі атрыманне такіх лістоў, піша Reform.by.
Гаворка ідзе пра Apple Developer Program, якая створаная для распрацоўшчыкаў праграм для экасістэмы Apple. З яе дапамогай у App Store можна размяшчаць як бясплатныя, так і платныя праграмы.
«Мы выявілі праблемы, правяраючы ваш уліковы запіс. Інфармацыя пра юрыдычную асобу, звязаная з вашым уліковым запісам, цалкам адпавядае краіне з абмежаваным доступам або адной або некалькім краінам са зводнага кантрольнага спісу ўрада ЗША, санкцыйнага спісу іншага ўрада ці спісу рэгіёнаў з абмежаваным доступам»,
— гаворыцца ў паведамленні.
У апытаных Reform.by праграмістаў рахункі знаходзяцца ў розных беларускіх банках. Адзін з апытаных працуе ў якасці ІП.
Каментары