The Sun: Расійскія шпіёны скралі формулу вакцыны AstraZeneca і выкарысталі яе для стварэння «Спутніка»
Брытанскі таблоід апублікаваў артыкул, у якім сцвярджаецца, што формула расійскай вакцыны «Спутнік V» была скрадзеная шпіёнамі з Оксфарда.
Як адзначаецца ў публікацыі, аналагічная формула выкарыстоўвалася для вакцыны AstraZeneca.
Аўтары публікацыі сцвярджаюць, што служба бяспекі Оксфарда валодае доказамі агучанай версіі.
«Спутнік» і AstraZeneca, у адрозненне ад іншых вакцын, з’яўляюцца вектарнымі вакцынамі, распрацаванымі на аснове адэнавірусаў.
Каментары