Грамадства

«Спрабуюць нацягнуць саву на глобус». «Змоўшчыкі» пракаментавалі абмеркаванне «перавароту»

У сюжэце АНТ паказалі сем чалавек, якія нібыта планавалі замах на Аляксандра Лукашэнку і членаў яго сям'і, а таксама пераварот. Некаторыя з іх пракаментавалі запісы анлайн-канферэнцый, прадэманстраваныя ў эфіры.

Былы сілавік Павел Кулажанка, які жыве ў Нью-Ёрку, распавёў Tut.by, што ў эфіры было некалькі фрагментаў з розных анлайн-сустрэч.

— Гэта быў адкрыты дыскусійны клуб, які збіраўся са студзеня месяца. Склад удзельнікаў канферэнцый таксама змяняўся. Канферэнцыі рассылаліся вельмі многім людзям. На нашай дыскусійнай пляцоўцы абмяркоўвалася ўсё тое, што абмяркоўваецца на кухнях кожны вечар у любой беларускай сям'і: як паскорыць сыход Лукашэнкі, — растлумачыў Кулажанка.

Ён падкрэслівае, што дыскусіі тэарэтыкаў нічога супольнага з падрыхтоўкай і планаваннем забойстваў і пераваротаў не маюць.

— Хоць цяпер праўладныя СМІ спрабуюць хоць неяк «нацягнуць саву на глобус» і апраўдаць выкраданне ў Расіі дваіх грамадзян Беларусі і дастаўку іх у Мінск, куды яны ў бліжэйшы час не збіраліся, — дадаў «змоўшчык».

З нагоды падачы ўрыўкаў з анлайн-дыскусій у сюжэце дзяржтэлебачання Павел Кулажанка выказаўся вельмі лаканічна: «Ні слова праўды».

— Там многія фразы выразаныя з кантэксту, каб прадставіць інфармацыю ў святле, выгадным уладам.

«Усё можна абмеркаваць. А вось атрымаць грошы і займацца планаваннем — зусім іншае»

Яшчэ адзін з «сямёркі», навуковец Аляксандр Перапечка, які таксама пражывае ў ЗША, у каментары Радыё Свабода адзначыў, што здзіўлены тым фактам, што размовы паміж ім і яго калегамі па Zoom сталі падставай для гучных заяў аб тэрарызме. Паводле яго слоў, такія рэгулярныя відэаперамовы вядуцца ўжо амаль паўгода. Ён таксама дадаў, што ўрыўкі некаторых з гэтых дыскусій публікуюцца на сайце geostrategy.info.

Перапечка падкрэсліў, што падчас анлайн-дыскусій вяліся дыскусіі аб усіх магчымых і немагчымых варыянтах сцэнара пераадолення глыбокага палітычнага крызісу ў Беларусі. На пытанне, ці абмяркоўвалася тэма перавароту ў Беларусі падчас такіх анлайн-канферэнцый, Аляксандр Перапечка адказаў сцвярджальна.

— Дзяржаўны пераварот — галоўны спосаб пазбавіцца крывавай дыктатуры. Але паўтараю: усё можна абмеркаваць. А вось атрымаць грошы і займацца планаваннем — зусім іншае, — падкрэслівае навуковец.

«Справа змоўшчыкаў»

Нагадаем, 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка заявіў, што палітолаг Аляксандр Фядута, кіраўнік партыі БНФ Рыгор Кастусёў і Юрый Зянковіч былі датычныя да планавання замаху на яго і яго сыноў. Ён таксама заявіў, што за падрыхтоўкай замаху стаялі спецслужбы і кіраўніцтва ЗША.

Кіраўнік КДБ Беларусі Іван Церцель у эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што Фядута, Зянковіч і Кастусёў знаходзіліся ў злачыннай групе, удзельнікі якой распрацавалі і пачалі рэалізоўваць план «па фізічнай ліквідацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і членаў яго сям'і, арганізацыі ўзброенага бунту з мэтай захопу ўлады гвалтоўным шляхам». У эфіры паказалі фрагменты размовы Аляксандра Фядуты і іншых «змоўшчыкаў» — Дзмітрыя Шчыгельскага, Ігара Макара, Рыгора Кастусёва, Аляксандра Перапечкі і Паўла Кулажанкі ў анлайн-канферэнцыі. У эфіры таксама заявілі, што «пераварот змоўшчыкі намецілі на лета гэтага года, чэрвень ці ліпень».

ФСБ Расіі пацвердзіла інфармацыю КДБ Беларусі і заявіла, што ўдзельнічала ў аперацыі затрымання Фядуты і Зянковіча ў Маскве. Паводле інфармацыі ФСБ, яны прыбылі ў горад пасля кансультацый у ЗША і Польшчы, каб сустрэцца з «апазіцыйна настроенымі генераламі Узброеных Сіл Беларусі». Пры гэтым, як сцвярджае ФСБ, гвалтоўная змена ўлады ў Беларусі планавалася на 9 мая.

Каментары

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Усе навіны →
Усе навіны

Украінцы выбілі расіян ад Купянска5

ГУБАЗіК паправіў пракуратуру18

«Відаць, я добра шыфравалася, што за мной прыйшлі толькі ў 2023 годзе». Мінчанка расказала пра арышт і ўцёкі2

Кур'ер пераканаў 87-гадовую мінчанку не перадаваць грошы на «лячэнне сваячкі»1

У Маскве нацыяналізавалі нерухомасць алігарха з беларускімі каранямі Аляксея Хоціна

Прапагандысты выпадкова паведамілі, колькі плацяць за стварэнне крынджовых стыкераў да Дня народнага адзінства5

Апублікавала рылз пра Караткевіча і выйшла замуж праз восем месяцаў. Гісторыя кахання двух беларусаў3

У ЗША спынілі крымінальны пераслед Трампа па справе штурму Капітолія2

Беларускую спявачку Руслану Панчышыну прызналі ў Іспаніі адкрыццём года2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў8

«Нават яго прыхільнікі зразумелі, што жыць як раней ужо не атрымаецца». Беларусы расказалі пра атмасферу ў краіне напярэдадні выбараў

Галоўнае
Усе навіны →