Учора на гомельскім прадпрыемстве «Камунальнік» здарылася трагедыя: 56-гадоваму рабочаму адарвала частку рукі. Як стала вядома «Моцным Навінам», у яго заматала рукаў такарным станком.
Мужчына шпіталізаваны ў абласную бальніцу. Папярэдні дыягназ — «няпоўная ампутацыя правай кісці».
Каментары