Грамадства1111

«У нас у Свіры столькі пнеўманій!» Памёр 53-гадовы бізнэсмен

«Пачыналася ўсё з тэмпературы. Выклікалі хуткую, яны ўкалолі «трайчатку» і з’ехалі, — расказала «Нашай Ніве» Эдыта, дачка бізнэсмена Аляксандра Ляховіча. — Тады бацька з мамай самі паехалі ў Мядзел на рэнтген. Першы раз усё было нармальна. Праз тыдзень паехалі зноў: у мамы дыягнаставалі бранхіт, а ў бацькі — пнеўманію».

Праз некалькі дзён пасля шпіталізацыі Ляховіча перавялі «на кісларод», яшчэ праз пару дзён паклалі ў рэанімацыю. Там увялі ў стан штучнай комы і падключылі да апарата вентыляцыі лёгкіх. Пад ім ён праляжаў 13 дзён.

Сваякі кінулі заклік па медыя і сацсетках: шукалі донараў плазмы, якія ўжо перахварэлі «каронай». На той момант мужчына ўжо ляжаў на штучнай вентыляцыі лёгкіх.

Але выратаваць Ляховіча не ўдалося. 10 мая ён памёр у мядзельскай бальніцы.

Аляксандр жыў у мястэчку Свір, што стаіць над аднайменным возерам. Займаўся бізнэсам, меў у Свіры сетку крамаў, якая гандлявала хатнімі таварамі. Яму было 53 гады.

«У рэанімацыі бацьку зрабілі тэст на каранавірус, ён быў адмоўны. Але ведаю, што прыязджалі прафесары з Мінска, казалі, што ў яго сімптомы «кароны», і лячылі яго як ад «кароны», — кажа дачка. — Але ў бацькі перасталі працаваць ныркі, а пасля не вытрывала сэрца. Ён памёр 10 мая».

Пасля цела адвезлі ў Бараўляны, там будуць ускрываць і тады скажуць дакладна, ці быў каранавірус.

Дачка Аляксандра кажа, што ў яе ці яе мамы ніхто аналіз на каранавірус не браў.

«У нас у Свіры цяжкая сітуацыя ўвогуле. Тут столькі пнеўманій, а ў нас нават рэнтгена няма. Людзі ездзяць у Мядзел, там ім робяць здымак, ставяць пнеўманію і адпраўляюць лячыцца дадому. Тэстаў на каранавірус ніякіх не робяць», — кажа Эдыта.

Каментары11

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы6

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

«Рыхтуюцца да вайны, а генератары не ў стане купіць». Што расказваюць пра сітуацыю ў Мазыры мясцовыя жыхары3

Зямля ўвайшла ў метэорны паток Персеідаў. Дзе і калі пабачыць гэту незямную прыгажосць?

Прэс-сакратар польскага МЗС пра адносіны з Беларуссю: Чакаем першага рэальнага кроку з беларускага боку8

У мінскім парку Чалюскінцаў забаранілі ездзіць на шэрынгавых электрасамакатах

Чарга з аўтобусаў перад пераходам «Каменны Лог» рассмакталася2

Стала вядома, куды ўладкаваўся былы гендырэктар МТС Уладзіслаў Андрэйчанка6

Страты расійскай арміі ў 2024-м значна выраслі. Памірае 200-250 байцоў за дзень16

У Байдэна дыягнаставалі каранавірус1

788 украінскіх вайскоўцаў зніклі без вестак у баях за сяло Крынкі Херсонскай вобласці6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы6

Вось чаму ў Кітаі могуць прыслухоўвацца да Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →