Навукоўцы з Сінгапурскага ўніверсітэта тэхналогій і дызайну (SUTD) абвясцілі, што іх прагнозы аб заканчэнні пандэміі каранавіруса ў розных краінах больш не актуальныя праз зменлівую абстаноўку, выдалілі ўсе графікі з сайта і прапанавалі паглядзець мадэлі іншых даследчых цэнтраў, піша ria.ru.
Спецыялісты вывучылі звесткі па 131 краіне. Для складання прагнозу выкарыстоўвалася, у прыватнасці, SIR-мадэль — матэматычная мадэль пашырэння інфекцыі, у якой апісваецца дынаміка па ўспрымальных да захворвання, інфікаваных і выздаравелых. Аўтары даследавання заяўлялі, што да любых прагнозаў варта ставіцца з асцярожнасцю, і папярэджвалі аб небяспецы «празмернага аптымізму».
Так, сінгапурскія навукоўцы меркавалі, што ў Беларусі на 20 мая будзе выяўлена 97% ад агульнай колькасці заражаных, на 29 мая — 99%, а 7 ліпеня 100% (апошні выпадак), як і ва Украіне.
«Папярэднія прагнозы больш не сапраўдныя, паколькі варыянты развіцця сітуацыі ў рэальным свеце хутка змяняюцца», — гаворыцца ў паведамленні на сайце ўніверсітэта.
Каментары