Бласлаўлення страваў на велікодны стол у Вялікую суботу, 11 красавіка, якое меліся здзейсніць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і біскуп Юрый Касабуцкі, не будзе, паведамляе catholic.by.
Бласлаўленне адменена з мэтай пазбегнуць збору вялікай колькасці людзей адначасова, што зазвычай адбывалася пры пасвячэнні велікодных страваў біскупамі.
Парадак бласлаўлення велікодных страваў у парафіях вызначаюць пробашчы, кіруючыся разважлівым падыходам і духоўным дабром даручаных іх душпастырскай апецы вернікаў.
Акрамя таго, у выключнай сітуацыі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч спецыяльным Дэкрэтам дазволіў вернікам сёлета здзейсніць бласлаўленне велікодных страваў у хатніх умовах.
Каментары