У міліцыю звярнулася 40-гадовая жанчына: ў яе з кватэры знікла торба з асабістымі рэчамі і 850 еўра, паведамляе сталічная міліцыя.
Зламысніка злавілі па гарачых слядах. Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы мужчына. Якому таксама, дарэчы, 40 гадоў.
Міліцыі ён патлумачыў, што перад гэтым ён з таварышам заходзіў у госці да свайго знаёмага. Пакуль яго таварыш быў заняты размовай, мужчына стаў тузаць дзвярныя ручкі суседзяў. У адной з кватэр дзверы былі не зачыненыя, чым і скарыстаўся мужчына. Заўважыўшы ў калідоры жаночую сумку, схапіў яе і збег.
Каментары