У Віцебскай вобласці з'явіліся першыя ахвяры зімовай рыбалкі. Адзін мужчына не вярнуўся з улову ў Гарадоцкім раёне, другі — у Расонскім. Пра гэта TUT.BY паведамілі ў абласной арганізацыі Асвод.
— Ніякіх сродкаў выратавання рыбакі не мелі. Хоць бы ўзялі нейкую камізэльку або звычайныя выратавалкі, з якімі можна дабрацца да берага. На сённяшні дзень падпісана распараджэнне аблвыканкама аб забароне выхаду на лёд на вадаёмах рэгіёну, - паведаміў СТБ Аляксандр Мясаедаў, старшыня абласной арганізацыі Асвод.
Спецыялісты звяртаюць увагу: таўшчыня лёду на азёрах яшчэ не дасягнула бяспечнай адзнакі.
Каментары