27-гадовы жыхар Мінскай вобласці зарабляў сабе на жыццё незвычайным спосабам — наведваў спецыялізаваныя крамы з тэхнікай, у якіх краў мабільныя аксэсуары: слухаўкі, бяздротавую гарнітуру, акумулятарныя батарэі. Крадзеную тэхніку мінчук рэалізоўваў на сталічных рынках за паўцаны, а грошы траціў на сябе, піша сталічная міліцыя.
Мужчына дзейнічаў па адпрацаванай схеме: заходзіў у краму пад выглядам пакупніка, а пасля чаго клаў жаданую рэч у кішэню і пакідаў краму.
Праваахоўнікі затрымалі фігуранта па гарачых слядах, бо раней ён ужо трапляў у поле зроку міліцыянтаў за аналагічныя злачынствы.
У ходзе разглядаў аператыўнікамі Цэнтральнага РУУС г. Мінска ўстаноўлена дачыненне маладога чалавека да здзяйснення шэрагу аналагічных крадзяжоў на тэрыторыях Маскоўскага і Кастрычніцкага раёна сталіцы. Цяпер яму трэба будзе пакрыць шкоду на суму звыш 1900 рублёў.
Каментары