У амерыканскім горадзе Солсберы, штат Паўночная Караліна, сем жонак пажарных, якія працуюць на адной станцыі, нарадзілі дзяцей прыкладна ў адзін і той жа час. Пра гэта паведамляе інфармацыйны партал WNBC.
У першы раз СМІ звярнулі ўвагу на жанчын у сакавіку, тады ўсе яны былі на розных тэрмінах цяжарнасці і разам зрабілі фота ў пажарнай форме мужоў. Здымак шырока разышоўся па сацыяльных сетках.
У верасні Brianna Mitschele, якая зрабіла першую фатаграфію, вырашыла сфатаграфаваць тых самых жанчын разам з іх нованароджанымі дзецьмі. «Не магу паверыць, што прайшло ўжо шэсць месяцаў з моманту, калі быў зроблены той здымак з будучымі мамамі. Час ляціць, і цяпер на пажарнай станцыі пазіруюць шчаслівыя і здаровыя дзеці і іх бацькі», — адзначыла амерыканка.
Жанчыны заявілі журналістам, што не збіраліся зацяжарыць адначасова і не ведалі аб планах адна адной завесці дзяцей. «Магчыма, нашы мужы гэта запланавалі», — пажартавала адна з іх.
Каментары