У змове ўдзельнічалі сама меней 68 афіцэраў, якія выступалі за ісламізацыю краіны, усе яны арыштаваныя, паведамілі крыніцы тэлеканала Al Arabiya.
Цяперашняя часовая Ваенная рада таксама прыйшла да ўлады ў выніку ваеннага перавароту. У пачатку красавіка група высокапастаўленых афіцэраў арыштавала прэзідэнта Амара аль-Башыра і ўзяла на сябе кіраванне краінай.
Раніцай у сераду Рада Бяспекі ААН заклікала да перамоваў ваенных і апазіцыю, якая патрабуе перадаць уладу ў рукі цывільных і правесці выбары.
Каментары