У Польшчы жанчына ўпершыню нарадзіла шасцярнят, піша партал Onet.
Чатыры дзяўчынкі і два хлопчыкі з'явіліся на свет ва Універсітэцкай бальніцы Кракава ў панядзелак, 20 мая. Доктары прынялі рашэнне зрабіць пацыентцы датэрміновае кесарава сячэнне — жанчыну прааперавалі на 29-ым тыдні цяжарнасці.
Маці адчувае сябе добра. Дзяцей змясцілі ў інкубатары для выходжвання неданошаных. Кожнае немаўля важыць прыкладна адзін кілаграм.
Прадстаўніца бальніцы Марыя Уладкоўская адзначыла, што гэта, бадай, першы выпадак нараджэння адразу шасцярых дзяцей у Польшчы.
Каментары