Існуе сувязь паміж сэксуальнай пазіцыяй і цяжкасцю пералому палавога члена ў выпадку, калі ён адбываецца.
Навуковая праца пра гэта апублікаваная ў часопісе Journal of Impotence Research, коратка пра даследаванне распавядае Tut.by са спасылкай на IFLScience.
Freepik
Даследчыкі разгледзелі 90 выпадкаў пералому палавога члена у мужчын ва ўзросце ад 18 да 66 гадоў. У большасці выпадкаў прычынай была траўма, атрыманая падчас інтымнай блізкасці. Навукоўцы супаставілі ступень цяжкасці пашкоджання з тым, у якой пазіцыі пацыенты займаліся сэксам да пералому.
Найбольш цяжкімі аказаліся траўмы, атрыманыя ў позах «па-сабачаму» і «мужчына зверху» — з імі часцей былі звязаныя двухбаковыя пераломы і пашкоджанні мочаспускальнага канала. З пазіцыяй «жанчына зверху» і мастурбацыяй былі звязаныя менш цяжкія пашкоджанні.
У 25,5% выпадкаў пералому партнёры знаходзіліся ў позе «мужчына зверху». Найбольшая ж колькасць мужчын, якія трапілі да медыкаў з траўмай, займаліся сэксам у позе «па-сабачы» — такіх быў 41%.
Пералом палавога члена — пашкоджанне, выкліканае разрывам абалонкі, якая пакрывае напоўненыя крывёю пячорыстыя целы. Звычайна яно ўзнікае пры ўжыванні фізічнай сілы да узбуджанага палавога члена. Такая траўма патрабуе неадкладнай медыцынскай дапамогі.
Каментары