Старшыня ўрадавай камісіі па расследаванні катастрофы Ту-154 у Чорным моры міністр транспарту Расіі Максім Сакалоў заявіў, што тэракт не разглядаецца ў якасці асноўнай версіі.
Ён заўважыў, што да катастрофы маглі прывесці «тэхнічны стан альбо памылка пілатавання». Усе прычыны, па словах Сакалова, аналізуюцца экспертамі і Следчым камітэтам.
Раней версію тэракту выключалі крыніцы ТАСС у спецслужбах. Суразмоўцы агенцтва паказвалі на тое, што самалёт змяніў аэрапорт дазапраўкі ў апошні момант, а на зямлі перад вылетам з Адлера на борт падымаліся толькі памежнікі і мытнік.
Каментары