Нацбанк вызначае курс беларускага рубля да 78 валют свету.
Больш папулярныя, як даляр, ена ці нарвежская крона ацэньваюцца штодня. Іншыя, экзатычныя, накшталт афгані і нігерыйскай найры — штомесяц.
«Наша Ніва» параўнала афіцыйныя курсы ўсіх валют за 1 студзеня 2015 года і 1 студзеня 2016 года. Паколькі летась яшчэ існавала камісія на куплю валюты, курсы ўлічваліся з 20%-най надбаўкай.
Такім чынам, самымі выгаднымі для ашчаджэння былі наступныя грошы:
1. Саудаўскі рыял — 30,2%
2. Ганконгскі даляр — 30,1%
3—7. Даляр ЗША, дырхам ААЭ, іарданскі дынар, ліванскі фунт, а таксама ізраільскі шэкель — 30%.
Афіцыйны курс венесуэльскага балівара вырас на 30%, аднак у краіне дзейнічае чорны рынак валюты.
8. Іракскі дынар — 29,8%
9. Швейцарскі франк — 29,7%
10. Лаоскі кіп (канечне ж, вы трымаеце частку свайго партфеля ў кіпах) — 29,2%.
Агулам падаражалі 70 з 78 валют, курсы якіх вызначае Нацбанк.
Беларускі рубель умацаваўся толькі да наступных валют:
1. Азербайджанскі манат — 35,3%
2. Казахстанскі тэнге — 30%
3. Аргенцінскае песа — 14,4%
4. Украінская грыўня — 14,1%
5. Бразільскі рэал — 10,5%
6. Калумбійскае песа — 2,6%
7. Паўднёваафрыканскі рэнд — 1,5%
8. Таджыкскі самоні — 1%
Каментары