У Мінску адкрываецца прамы рух па праспекце Незалежнасці ў раёне развязкі з Філімонава
4 лістапада каля 12.00 адкрыецца прамы рух транспарту па праспекце Незалежнасці ў раёне вуліцы Філімонава. А ўчастак вуліцы Філімонава ад Незалежнасці да вуліцы Ф.Скарыны закрываецца, паведамляе ўпраўленне ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.
Рух будзе часова арганізаваны ў аб'езд, па вуліцах Ф.Скарыны і К.Тураўскага. У сувязі з гэтым уносяцца і змяненні ў працу грамадскага транспарту.
Прадугледжаны наступныя варыянты аб'ездаў у абодвух напрамках: па вуліцах Тураўскага і Скарыны, Філімонава — Скарыны — выезд на МКАД. Пры руху з цэнтра таксама можна аб'ехаць па вул. Макаёнка і Парніковай. На скрыжаванні праспекта з вуліцай Тураўскага будзе арганізаваны левы паварот з дзвюх палос праспекта на вуліцу Тураўскага.
Будаўніцтва развязкі на Незалежнасці — Філімонава пачалося восенню 2014 года.
Каментары