Грамадства

Прэм'ера Літвы просяць вярнуць стары парадак кантролю на мяжы

Беларусы скардзяцца, што на вакзале ў Вільні даводзіцца гадзіну стаяць у чарзе для праходжання пашпартнага кантролю.

Лідары Аб'яднанай грамадзянскай партыі, БХД і партыі «Справядлівы свет» падрыхтавалі зварот на імя прэм'ер-міністра Літвы Альгірдаса Буткявічуса.

Як патлумачыў прэс-службе АГП Анатоль Лябедзька, «гэта прадыктавана інтарэсамі грамадзян Беларусі, якія выязджаюць у Літву чыгункай.
Новыя мытныя і візавыя працэдуры ствараюць масу нязручнасцяў і складанасцяў для людзей. Урад Літвы павінен працаваць па формуле СУП - спрашчаць, удасканальваць, паляпшаць, але на практыцы атрымліваецца ўсё наадварот. Мы прапануем альбо вярнуцца да старой практыкі, альбо максімальна знізіць усе негатыўныя выдаткі новых працэдур».

Ужо ў чацвер зварот будзе перададзены ва ўрад Літвы.

Нагадаем, з 26 мая цягнікі з Ммнска ў Вільню курсуюць паводле новых правіл. Час руху цягніка скараціўся з 3 да 2,5 гадзін. Цяпер літоўскія памежнікі даглядаюць пасажыраў не ў цягніку, а па прыбыцці на віленскі вакзал. Таму зэканомлены ў дарозе час даводзіцца марнаваць у чарзе ў пункце дагляду. Паводле водгукаў пасажыраў, у чэргах часам даводзіцца стаяць блізу гадзіны. І на зваротным шляху з Вільні ў Менск на вакзал даводзіцца, як у аэрапорце, прыходзіць загадзя. Рэгістрацыя пачынаецца за дзве гадзіны і заканчваецца за 10 хвілін да адпраўлення цягніка.

Каментары

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Эстонскі экстрэмал прайшоў па канаце з аднаго хмарачоса ў Дубаі ў другі на вышыні 45 паверха ВІДЭА1

Выйшаў дакументальны фільм пра Сяргея Ціханоўскага6

Жыхар Іванава сплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты, але ўсё адно атрымаў 5,5 года зняволення7

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»1

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

У Грузіі працягваюцца масавыя затрыманні на акцыях пратэсту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?10

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →