У Мінску
Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама,
пакуль кіраўніцтва станцыяй не было, стажор сам прыняў на рамонт «Таёту Авалон» 2005 года выпуску, прадставіўшысяАгледзеўшы машыну, ён вынес вердыкт: рамонт будзе дарагі і можа зацягнуцца на два тыдні.майстрам-прыёмшчыкам .
Як пазней высветлілася, малады чалавек і не збіраўся займацца рамонтам. Замест гэтага
ён патэлефанаваў свайму знаёмаму і прапанаваў набыць няспраўную машыну за 5,5 тыс. даляраў. Хлопец патлумачыў, што аўтамабіль даў яму на продаж сябар, які з’ехаў адпачываць, прыедзе праз два тыдні, тады і аформіць усе неабходныя дакументы.
Уласнік іншамаркі неаднаразова тэлефанаваў «майстру», цікавіўся ходам рамонту. Малады чалавек адказваў, што ўсё ідзе добра,пры гэтым па розных прычынах прапаноўваў адкласці візіт. Аднак уласнік «Таёты» ўсё ж з’явіўся на станцыі, дзе са здзіўленнем даведаўся, што яго аўтамабіль да рамонту нават не афармляўся.
Атрыманыя грошы зламыснік выдаткаваў на забаўкі. Зразумеўшы, што яго афёра ў бліжэйшы час раскрыецца, прыйшоў каяцца ў Першамайскае РУУС.
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку райупраўлення адшукалі аўтамабіль.
Правяраецца дачыненне падазраванага да іншых злачынстваў.
Каментары