Тренеры «Могилева» надели на матч вышиванки
-
07.12.2024э, а можа баварскія...
Нейкі эўрамікс. Для пачатку варыянт ня з горшых. -
07.12.2024Хм
-
07.12.2024Усё для вас, беглыя, вяртайцеся, раздзявацца і работаць няма каму.
-
07.12.2024Макей таксама апранаў вышыванку. Януковіч таксама. Лукашэнка таксама. Пуцін таксама.
Увага аматарам мясцовай шараваршчыны. -
07.12.2024і Хруш шоў (хрущев) таксама
-
07.12.2024Мммм, зялёненькі дадалі да чырвоненькага.... Чыста ў стылі нашай секты 🥴
-
08.12.2024А, На прэдапошнім фота і ёсць асноўны пасыл гэтай секты.
Вынішчыць ўсё нашае, спрадвечнае, шматвекавое, нацыянальнае, беларускае і замяніць саўковым чырвона-зяленым агратрэшам і выдаць гэту халтуру за адзінае што дазволена.
***
Чырвона-зяленае шапіто, касавароткі і какошнікі з будзенаўкамі, ды ўсё ў савецкіх зорках і танках паўсюль, замест нашага роднага, што было ў нас спрадвеку ад продкаў.
Так разам са спалінымі кнігамі вынішчаюць нашу мову і памяць каб адняць і знішчыць нашу спадчыну ператварыўшы народ у манкуртаў.
Таму недзе яшчэ ў сэрцы на генетычным узроўні ў людзей застаецца супраціў, не прымае гэтае чужынскае. Бо не нашае гэта, не ад нашых продкаў і не для нашых дзяцей. -
07.12.2024Зразумела,што гэта ўсё не шчыра, але прыемна бачыць. Нам Беларусам трэба браць прыклад з разумных Ізраільцян ( і іншых народаў, якія трымаюцца свайго традыцыйнага выгляду) у якіх большасьць народу (мужчын) носіць хаця б ярмолку… І нам патрэбна задзейнічаць нейкі элемент нацыянальнага адзеньня для штодзённага ўжытку каб адрозьнівацца ад іншых, а не зьлівашша ў агульнай шэрай масе. Гэта быў бы моцны элемент на роўні з моваю для выхаваньня з дзяцінства нацыянальнай сьвядомасьці, індывідуальнасьці, і ўтрыманьня на належным ўзроўні на працягу жыцьця. Гэта паспрыяла б і аб’яднаньню народа…
-
07.12.2024Бондараву разарве, Марзалюк з Магілёву, зараз навыдумляе, шчэ гігін падцягнецца.
-
07.12.2024У вышыванак ў якіх спрадвеку былі нашы продкі не было ніякіх зялёных каляроў. То што яны апранулі не наша геральдыка, не наша традыцыя.
Гэта нейкія лукашанкі (не хапае какошніка) ці гэта нешта з цыганскага ці афрыканскага фальклёру, што заўгодна але не беларускае. -
07.12.2024Чырвона-зяленая савецкая халтура ці ануча, а не вышыванка.
Ні нацыянальнай традыцыі, ні нацыянальнай геральдыкі, ні нацыянальнага колеру, ні гісторыі, ні годнасці, ні чога з таго што запавядалі нашы продкі. -
07.12.2024Як не спрабуй мэнт ці лукашыст апрануць вышыванку, а на выхадзе усяроўна атрымліваецца касаваротка і какошнік.
Усё як у рускіх са знакам якасці. -
08.12.2024Ня ведаю дзе яны ўзялі гэтыя касавароткі і вырашылі што гэта "вышыванка".
Было б цікава паслухаць спецыялістаў —гэральгістаў. Бо гэта ці касцюм з нямецкай Баварыі, ці цыганскі стыль, ці балгарскі, ці татарскі, ці навогул звычайная касаваротка з інтэрнэт пляцоўкі Масковіі ці Кітаю?
***
На традыцыйнай вышыванцы нашых продкаў, на рушніках і паясах ніколі не было ніякага зялёнага колеру. Мая бабуля добра вышывала ў вёсцы. Яе адпаведна вучыла яе маці, тую іншая і так з пакалення ў пакаленне. У хаце паўсюль рушнікі былі з народным арнаментам і ў нашых нацыянальных белых і чырвоных колерах. Тое ж было і па суседніх весках. Канешне дапускаўся вольны стыль, былі свае асаблівасці калі шылі кветкі, тыя ж васількі на рушніках, але захоўвалася і традыцыя продкаў. Асабліва ў вышыванак. Па вышыванцы можна было зразумець адкуль чалавек, хто яго продкі і гд. -
08.12.2024Не вышыванка а нейкая чырвона-зялёная шапіто агратрэшу. Не хапае на галаве будзенаўкі ці какошніка з чырвонай зоркай. Маглі б у генштабу Лукашэнкі ў доўг ўзяць вайсковыя какошнікі, там у кожнага ёсць фуражка-парашут ці какошнік.
На гэты чырвона-зялены агра-трэш можна і Леніна партрэт павесіць разам з партрэтам Дзяржынскага i літару "Z". Ды і расейскі трыкалор.
Шапіто ў пер'ях папугая. Касаваротка.
Што заўгодна, але не беларуская і нават не славянская вышыванка. -
08.12.2024Ад родных ніў, ад роднай хаты
У панскі двор дзеля красы
Яны, бяздольныя, узяты
Ткаць залатыя паясы.
І цягам доўгія часіны,
Дзявочыя забыўшы сны,
Свае шырокія тканіны
На лад персідскі ткуць яны.
А за сьцяной сьмяецца поле,
Зіяе неба з-за вакна —
І думкі мкнуцца мімаволі
Туды, дзе расьцвіла вясна,
Дзе блішча збожжа ў яснай далі,
Сінеюць міла васількі,
Халодным срэбрам ззяюць хвалі
Між гор ліючайся ракі.
Цямнее край зубчаты бора...
І тчэ, забыўшыся, рука
Замест персідскага узора
Цьвяток радзімы васілька.
***
Ня ведаю гэты верш ці васілёк яшчэ не прызналі "экстрэмістскім"?
Таму колькі і ў ва што не апранайцеся, але ніхто не забыты і нішто не забытае. Маёй нагі не будзе ні на якім стадыёне пакуль апошні палітвязень не выйдзе на волю і не будзе рэабілітаваны, а ўсе карнікі ды апрычнікі не адкажуць за свае злачынства супраць чалавецтва і за ўсе спаленыя кнігі. Пакуль усё што на прызнавалі "экстрэмісцкім" не апынецца ў крамах, на будынках, у школах і не вернецца ў нашу краіну, у нашы бібліятэкі. А вышыванкі калі мне і апрануць то свае. Згодна з традыцыямі продкаў.
і нейкія шатландскія камізэлькі