Комментарии к статье

Некляев: Очень много было сделано ошибок – и властью, и оппозицией

  • Пайшоў ты лесам
    28.11.2024
    Яшчэ адзін пакаяўся ў чужых грахах
  • Вадя
    28.11.2024
    Белорусскому сердцу нужна подпитка.Где её взять ,скажи ,Некляев?
  • Трымайцеся!
    28.11.2024
    Вадя, чытай Біблію адкрыццё Іаана пра апошнія дні. Свет ужо не будзе такі, як раней.
  • Не галасі!
    28.11.2024
    Вадя, ён ня ведае, проста галосіць. Аплаквае свае няздзейсненыя мары. Мае права.
    Вадя, а сапраўды, скуль ўзяць тую "падпітку"?
  • Ноўнэйм
    29.11.2024
    Вадя, пачні з вывучэння роднай мовы
  • Ещё один
    28.11.2024
    Что к чему? Какой из Некляева политик и эксперт?
    Для таких стихи, мова и прочее будет самое важное. Живут в своем мире
  • Міністэрства праўды
    28.11.2024
    Так, толькі Святлана Ціханоўская зрабіла, што магла. Дзякуй усёй камандзе Франака Вячоркі!
  • Міністэрства офіса
    29.11.2024
    Міністэрства праўды, дзякуй, няхай разыходзяцца
  • Ноўнэйм
    29.11.2024
    Міністэрства офіса, ўяві, што назаўтра разышліся. Што далей?
  • )))
    30.11.2024
    Ноўнэйм , ботаў выжануць з працы, разгонять ботафермы: не будзе патрэбы брахаць на ОСЦ.
  • 777
    28.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Жвір
    28.11.2024
    Iсьціна ў апошняй інстанцыі. Праракальнік.
  • 28.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • ООО
    28.11.2024
    Так званая ўлада ніякіх памылак не рабіла. Яна паслядоўна выконвае план імперыі. Палова апазіцыі, дарэчы, таксама.
  • Зельцэр - герой
    28.11.2024
    З усёй павагай да Уладзіміра. Не ўсё адрастае. Многа было ў гісторыі народаў, якіх зараз няма. І ёсць такія, каторыя знікаюць ужо зараз. Штосьці трэба рабіць, каб захаваць нашу спадчыну.
  • Ганьба
    28.11.2024
    Гэта меркаванне. Меркаванне эмацыйнае, не падмацаванне фактамі. Пры ўсёй павазе, не разумею сэнсу яго публікаваць.
  • Jazafat
    28.11.2024
    Нічога не адрасьце і нічога не адродзіцца, пакуль белыя русы будуць пад каўпаком РПЦ (ФСБ)...
  • Ганка
    28.11.2024
    Для мяне дзіўна назіраць, як некаторыя паважаныя людзі пішуць, што мова захавалася, у той час як пакаленьне нашых бабуляў і дзядуляў было апошнім сапраўды беларускамоўным пакаленьнем. І апошнія натуральныя носьбіты нашае мовы, якія ня ведалі іншых моваў, акрамя беларускае, амаль вымерлі. Іх яшчэ трошкі засталося мо на якіх 10 гадоў. Усе астатнія - гэта або навукоўцы-моваведы, або настаўнікі/журналісты/пісьменьнікі. Для астатніх аматараў беларуская мова, прызнаемся шчыра, - гэта штучна вывучаная другая мова, якой яны не валодаюць гэтак жа дасканала, як расейскай.
  • Ноўнэйм
    29.11.2024
    Ганка, так, я не ведаю беларускую гэтак жа дасканала, як расейскую. Гэта натуральна, калі гадуешся і жывеш 40 гадоў на расейскай, і толькі некалькі гадоў размаўляеш па-беларуску. Але я дакладна ведаю адно: я памру беларускамоўным!
  • )))
    30.11.2024
    Ганка, вы так смела разважаеце.. ))
    А назіранняў толькі пра пакаленне нашых дзядуляў і бабуляў. Дакладна такія ж галашэнні былі і напрыканцы 19 стагоддзя і напрыканцы СССР - БССР. Каб пазбегнуць роспачы, раю вывучыць хоць бы досвед Чэхіі, як чэхі з нямецкае вярнуліся да чэскае 100 гадоў таму. Тады адпадзе жаданне абагаўляць і абсалютызаваць "носьбітаў, каторыя не ведалі іншай мовы". Параўнальна зараз мы ў значна лепшым стартавым становішчы.

    Дарэчы, маю для вас дзьве навіны: кепскую і спадзяюся добрую.
    Кепская - менавіта "носьбіты, якія ня ведалі іншых моў, апрача беларускай" абралі Лукашэнку і ягоную сістэму ў 1994 і 1996 гадах. Непрыемна, але мусім не забываць і разумець гэты факт.
    Так што не ўсё адваліўшаеся трэба каб зноў адрастала.
    Добрая, спадзяюся, навіна - маю намеры пражыць яшчэ больш за 10 год. Мяркую, на адно пакаленне мяне, носьбіта мовы, яшчэ хопіць)) А менш як за пакаленне моўныя змены і не адбываюцца.

    Ды ўвогуле, нашыя ворагі так і стараюцца, каб мы толькі люлялі свае пакуты, галасілі па сабе, як па нябожчыку. ))
  • Не галасі!
    30.11.2024
    Ганка, менавіта "носьбіты, якія не ведалі іншых моў апрача беларускай", супраціўляліся вызваленню беларускае мовы з камуністычнага культурнага гета, ўваходу беларускай мовы ў дзяржаўнае і грамадскае жыццё.
    Тая ж беларусізацыя пачатку 90-х рабілася не згаданымі вамі "носьбітамі". Таксама факт.
    Факт, каб падумаць, а не галасіць.
  • Дык што рабіць?
    29.11.2024
    Здаецца, сп. Някляеў прапануе нічога не рабіць. Маўляў, само неяк "адрасьце".
  • Аксіома
    29.11.2024
    Прадстаўнікі культуры, у кантэксце ўпамінання ў СМІ, вартыя толкі ўпамінання пры з’яўленні новых твораў і ў свецкай хроніцы. Іх меркаванні на грамадска-палітычныя тэмы не вартыя нічога.
  •