Комментарии к статье

Сдаст ли Трамп Украину России? Почему демократы разгромлены? К чему приведет одновременный контроль республиканцев над исполнительной и законодательной властью?

  • Мх
    06.11.2024
    Спачуванні нам, украінцам і ўсёй Еўропе. Гэта Мага Украіне дапамогу не дасць.
  • Віталь
    06.11.2024
    Мх, і тая дэмакратычная шыза больш гаварыла пра "непакабелімую падтрымку", чым яе надавала
  • не такі, як эсць
    06.11.2024
    Мх, ніхто не можа забараніць Украіне змагацца з маскалямі далей. Проста разлічваць прыйдзецца на сябе і свае сілы, затое адразу будзе бачна, чаго варта нацыя. Ну а пра нас і казаць няма чаго. Беларусы ў асноўнай массе дагэтуль не могуць зразумець, на якой мове мусяць размаўляць, пра астатняя і згадваць сэнсу няма
  • Мх
    06.11.2024
    Віталь , Трамп увогуле можа спыніць усякую падтрымку, каб не "злаваць Пуціна". Байдэн даваў не так і мала, тэхніку, зброю, грошы. Такім чынам, вайсковае ўтрыманне Украіны можа цалкам быць пакладзенае на Еўропу, а тыя ў сваю чаргу без ЗША няшмат змогуць зрабіць. Трамп - гэта бізнесмэн-ізаляцыяніст, а не геапалітык, пра што сведчыў яго першы прэзідэнцкі тэрмін. Да таго ж рэспубліканцы захапілі адразу ўсё: сенат, кангрэс, і прэзідэнцкае крэсла.
  • Розніца
    06.11.2024
    Мх, Байдэн даваў, але біць па тэрыторыі Расеі не дазваляў.
    А Трамп сказаў, што можа дазволіць удары па Маскве.
  • Мх
    06.11.2024
    Розніца, У Трампа 7 пятніц на тыдні. Сёння адно сказаў, заўтра скажа супрацьлеглае.
  • Розніца
    06.11.2024
    Мх, галоўнае не што ён скажа, а што ён будзе рабіць. Хутка пабачым.
  • Мх
    06.11.2024
    не такі, як эсць, ВПК Украіны пакуль не ў стане самастойна забяспечыць сябе ўсёй тэхнікай, неабходнай для вайны з Расеяй. (Інакш дапамога ЗША была б ёй непатрэбная). Поўная наменклатура такой тэхнікі ёсць ў ЗША. Таму дапамога ЗША зараз неабходная Украіне. Спыненне такой дапамогі зараз азначае або мір на ўмовах Пуціна (спыніцца на бягучых межах, а гэта - мінус сыравіна (вугаль, соль, метал, і іншае), мінус людзі (якіх пачнуць актыўна русіфікаваць і генацыдзіць усё ўкраінскае), мінус прамысловасць (Запароская АЭС, іншыя заводы). Украіна па прамысловасці стане падобнай на Беларусь (без сур'ёзных рэсурсаў), або калі вайна працягнецца вайны ў такіх умовах, ёсць рызыка страціць усю Украіну, ператварыўшы яе ў дэпрэсіўную (адносна Масквы) Наваросію, з той жа палітыкай генацыда ўкраінскага народа, мовы. Карацей, выбар паміж дрэнным і дрэнным.
  • не такі, як ёсць
    06.11.2024
    Мх, не трэба мне расказваць, як яно добра калі ёсць падтрымка звонку. Гэта відавочна і без вашых тлумачэнняў. Няхай украінцы думаюць, як зараз забяспечыць сябе неабходным самастойна. Як-ніяк - буйнейшая эўрапейская краіна. Грошай у краіне хапае, а каді перастаць красці - дык і яшчэ больш. Вайна трывае ўжо трэці год. Было відавочна, што крыніца ‘’бясконцых’’ грошай калі-небудзь скончыцца.
  • Мх
    06.11.2024
    не такі, як ёсць, Па першае, мой тэкст чытаеце не толькі вы. Па другое тэхніка Украіне неабходна ужо сёння, а не праз 5-10 гадоў. Няма заводаў, якія зараз ва Украіне могуць вырабляць F-16 ці AIM 9 ці аналагічную тэхніку. Тут і патрэбная дапамога.
  • не такі, як ёсць
    06.11.2024
    Мх, па-першае - вы звяртаецеся да мяне, а не да нейкіх ‘’трэціх асобаў’’, якія тут вас чытаюць. Па-другое - вайна трывае ўжо 10 гадоў, і калі так неабходная тэхніка і заводы дагэтуль не з’явіліся, мо не ў дапамозе ЗША справа і трэба нешта іншае мяняць і ладзіць?
  • Мх
    06.11.2024
    не такі, як ёсць, Тут няма функцыі "прыватных паведамленняў" каб пісаць асабіста вам, і ў гэтую дыскусію могуць зрабіць допіс і іншыя чытачы. Таму гэта якраз "звяртанне да іншых асобаў". Вам няма з кім пагаварыць? Так што далей на ваш флуд не адказваю.
  • не такі, як ёсць
    06.11.2024
    Мх, вам больш няма чым адказваць, бо пазіцыя ‘’нам усе усім павінны’’ хутка разбіваецца аб простыя аргументы 🤷🏻
  • Брэст
    06.11.2024
    Ëсць над чым задумацца.
  • но он не задумывается и не думает
    06.11.2024
    Брэст, особенно лукашенко.
    Теперь, он брошен в ноги путина, за него никто не будет впрягаться. США проще иметь дело с бизнесменами-скрепоносцами Кремля, чем с непонятной марионеткой этих бизнесменов. Да и Си проще решать проблемы перевалки товаров через Беларусь в Москве.
    СССР 2.0, голубая мечта лукашенко, будет построен, правда лукашенко в нём может не оказаться. Зачем бизнесменам Кремля чужие рты ? у них своих ртов валом. А рот лукашенко очень прожорлив и чужой....
  • но он не задумывается и не думает
    06.11.2024
    Брэст, P.S., а красауцам лукашенко надо готовится к окпам на фронтах Украины...., они тоже не задумываются и не думают, мордуя население Беларуси.
  • Северная корея
    06.11.2024
    но он не задумывается и не думает, лукашенкиных "красавцев" (силовиков) россияне отправят в одни окопы с северо-корейцами.
    А если вдруг прервутся поставки сухпайков, северо-корейцы просто порежут мясистых лукашенковских силовиков на шашлыки.
    Северо-корейцы умеют выживать при любом голоде.
  • ром
    06.11.2024
    👍👍👍 трамп вперед!!
    Украинцы будут живы! Ура
    Ес полякам и балт тиграм приготовиться содержать Украину)))
  • Жэка
    06.11.2024
    ром, а немцам - плаціць рэпарацыі Украіне.
  • ласкава запрашаем вас імперцаў ( служак ) ў 1917
    06.11.2024
    ром,

    ваша імперыя (ЗЛОГА) не вытрымае 30 даляраў на нафту. ІНШЫМІ СЛОВАМІ ласкава запрашаем вас імперцаў ( служак ) ў 1917 :-)
  • Жвір
    06.11.2024
    У Еўропе таксама выйдуць наверх адпаведныя палітычныя сілы, якія пачнуць дапамагаць Трампу ўсаджваць Украіну за стол перамоваў, прымушаючы йсьці на саступкі Маскве й адмаўляцца ад тэрыторыяў захопленых агрэсарам. А Крэмль нагадае ім пра свае ўльтыматумы, чырвоныя рысы, укажа межы NATO, паўторыць усе патрабаваньні, якія высоўваў у сьнежні 2021-га.
  • Ён
    06.11.2024
    Жвір , у лібэралаў памяць як у залатых рыбак. Я ў шоку нейкім.

    Паспрабуй згадаць, якая пазіцыя была трампа перад першымі ягонымі выбарамі, і што па выніку ён рабіў на сваім пасту.

    Калі ты ня можаш, я дапамагу: перад выбарамі ягоная пазіцыя была ў тым, што расея — найвялікшы сябар Амерыкі, што Пуцін — разумнейшы лідар Эўропы.
    На дзяржтб расеі нават сьвяткавалі ягоную перамогу.

    На пасту прэзідэнта Трамп паставіў ува Ўкраіну нябачанную дагэтуль і пасьля колькасьць зброі й увёў санкцыі супраць расеі.

    І вось ён зноў казаў пра нейкія перагаворы і зноў лібэралы, якія далей за загалоўкі не чытаюць, памяці ня маюць, павяліся.
  • Жвір
    06.11.2024
    Ён, ніякай "нябачаннай" колькасьці зброі Украіне Трамп не перадаваў, затое на пасадзе "непрэзыдэнта" ён блякаваў дапамогу Ўкраіне, і гэта бачылі ўсе, акром вас.
  • жэўжык
    06.11.2024
    Па выніку ён спрабаваў умацаваць сваю ўласную ўладу, але з першай спробы не ўсё атрымалася. Зараз ён мае яшчэ адзін шанец. Лукашэнка таксама не на 100 адсоткаў падпарадкоўваецца Маскве.
  • Ён
    06.11.2024
    Жвір , пачытайце, якім быў першапачатковы праэкт вылучэньня грошаў і што менавіта блякавалі рэспубліканцы. Яны блякавалі адмываньне.

    І так, жэўжык, Гарыс, якая хоча ўводзіць фэдэральныя законы, павышаць падаткі й завозіць неправераных мігрантаў каб яны за яе галасавалі — дэмакратыя, а Трамп, які прытрымліваецца пазіцыі, што кожны штат сам вырашае, што й як яму рабіць, зьніжае падаткі і хоча зрабіць кантроль над міграцыяй — зло ў цялесным вобразе.

    Езус, ня дзіва, што вы ў 90-х выбралі Лукашэнка, калі вас настолькі лёгка прамыць прапагандай ЗМІ.
  • Жвір
    06.11.2024
    Ён, што Трамп дае й абяцае Штатам, у пытаньнях абортаў, тут не абмяркоўваецца. Перамога Трампа азначае толькі адно, амерыканцы (электарат) засяроджваюцца на сваіх унутраных праблемах, праблемы Еўропы не ў прыярытэтах. У праблемах Еўропы, Трамп бачыць магчымасьці ўзбагаціць ЗША. Гісторыя ў нечым паўтараецца, з ДСВ ЗША выйшлі найзаможнейшай дзяржавай, ня маючай канкурэнтаў у сьвеце, і вось атрымаць нешта падобнае марыцца трампістам цяпер.
    Зразумела ж, праблемы выснажаць Еўропу, выснажаць абодвы бакі канфлікту, таму Трампу важна цяпер сканцэнтравацца на Кітаі, вярнуць сабе дамінаваньне ў азыяцкім рэгіёне, і вуаля, увесь сьвет ізноў пад нагамі... Трамп бізнэсмэн.
  • Адольф
    06.11.2024
    Артадаксальныя СМІ добра так смактанулі 🤣
  • Ён
    06.11.2024
    ТАК ТРЫМАЦЬ! Хоць пачнецца сапраўдная дапамога Ўкраіне.

    Для либэрашэк, якія не чытаюць далей за загалоўкі — пацікаўцеся, колькі з вылучанных грошаў на Ўкраіну ва Ўкраіну трапілі. А колькі засталася ў ЗША.

    Ды курчэ, нават праграма Гарыс — праграма не дэмакратычная, а праграма цэнтралізацыі. Па тых жа абортах, калі пазіцыя Трампа ў тым, што кожны штат сам вырашае, дазваляць гэта ці не, то пазіцыя гарыс - дазволіць на федэральным узроўні. Прамыйце вочы, чытайце далей за загалоўкі і вазьміцеся за розум.
  • Яна
    06.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Андрусь
    06.11.2024
    Ён, Менавіта рэспубліканцы блакавалі 5 месяцаў дапамогу Ўкраіне ў Кангрэсе, асабліва трампісты.
    Новы віце- прэзідэнт ЗША адкрыта казаў што Ўкраіна яго не цікавіць
  • Ён
    06.11.2024
    Андрусь , сказаў чалавек, што прачытаў загаловак. Паспрабуй пашукаць інфармацыю і даведаесься, што ў першым праэкце вылучэньня грошаў не было нармальнага кантролю за тымі грашыма. Рэспубліканцы казалі, што яны за спансаваньне Ўкраіны, за спансаваньне кантраляванае, каб грошы ўва Ўкраіну трапілі, а не былі адмытыя. Спойлер, нармальнага кантролю зрабіць так і не ўдалося. Пачытай, колькі сапраўды з тых 30, задецца, мільярдаў засталіся ў ЗША, а колькі сапраўды атрымала Ўкраіна. Гэта ўсё, што трэба ведаць пра дэмакратычную ўладу.

    Наконт Віцэ-Прэзідэнта, Трамп таксама казаў пра-расейскія лёзунгі. Як і перад першымі выбарамі. пасьля якіх ён паставіў ува Ўкраіну столькі зброі, колькі Ўкраіна ніколі большя ня бачыла й увёў санкцыі супраць расеі.

    Глядзі не на словы палітыка, а на ягоныя падзеі.
  • Так
    06.11.2024
    Андрусь , а СМІ, якія чыталі, дапісваліі, чаму блакавалі і пры чым тут спроба дэмакратаў усіхнуць дапамогу і іншыя аспекты (у тым ліку мігрантаў) адным пакетам, а не асобна?
  • Андрусь
    06.11.2024
    Ён, пры Трампу Ўкраіна атрымала толькі 35 ПУ Javelin і гэта ўсё
  • Імя
    06.11.2024
    Андрусь , якімі потым білі рашысцкія войскі. А за Абамай-Байдэнам - атрымвала коўдрачкі.
  • Гугл
    06.11.2024
    Андрусь , З 2018 року Збройні Сили України в рамках військової допомоги від США отримали 77 пускових установок протитанкового ракетного комплексу FGM-148 Javelin та 540 керованих ракет до нього різних версій
    Сполучені Штати відправили Україні 30 протитанкових керованих ракетних комплексів Javelin у жовтні 2021 року в рамках військової допомоги для стримування російської агресії, підтвердив Пентагон 11 грудня. У поставку також входило 180 ракет Javelin, повідомив Пентагон на запит Радіо Свобода.

    "Джавеліни були доставлені Україні 23 жовтня. Сполучені Штати виділили понад 450 мільйонів доларів США на допомогу Україні у галузі безпеці у 2021 році, і це є частиною нашого поточного зобов’язання підтримувати здатність України захищати свій суверенітет та територіальну цілісність", повідомив речник Пентагону Антон Т. Семельрот (Semelroth).
  • Андрусь
    06.11.2024
    Гугл , 1 березня 2018 року Державний департамент США офіційно схвалив продаж Україні 210 ракет і 37 пускових установок за $47 млн
  • Андрусь
    06.11.2024
    Так, Трампісты паўтараюць поўнасцю прапаганду агрэсара
  • Імя
    06.11.2024
    Андрусь , рэспубліканцы ў Кангрэсе - гэта "агрэсар"? Мкай.
  • Андрусь
    06.11.2024
    Імя, Агрэсар гэта Расея .
    Трампісты ў Кангрэсе выступаюць па Ўкраіне па метадычкам крамлёўскай прапаганды
  • За Камалацьку
    06.11.2024
    Страшна, очень страшна, мы не знаем что это такое...
  • Так
    06.11.2024
    "Дзякуй" за чарговую порцыю глыбокай аналітыкі ад Міколы Бугая. Усё так проста.

    Пры аказіі: "ступень рызык для існавання беларускай і ўкраінскай нацый", "мы, еўрапейцы" - еўрапейцы не кормяць беларусаў артыкуламі з расейскамоўных СМІ і пра расейскія трэнды. Так што "Ëсць над чым задумацца" - як напісаў каментатар вышэй.

    "Падчас мінулага тэрміну Дональд Трамп не здолеў — ці не хацеў — нічога істотна памяняць у агульных кірунках палітыкі ЗША." - а вось гэта няпраўда. Адным са шматлікіх прыкладаў - енк немцаў на ЗША за прыкрыццё расійска-нямецкага праекту ці ўзмоцненне дапамогі Украіне зброяй.

    "Еўропа працягвала спадзявацца на Вашынгтон" - тут праўда ды яшчэ некаторыя дзяржавы (як Нямеччына) не датрымлівалі дамовы НАТА 2% ВУП на абарону.

    Вось Еўразвяз можа цяпер задумаецца, што замест факусавацца на зялёным ладзе і сексуальных меншасцях, варт моцна заняцца абароннясцю і бяспекай.
  • Імя
    06.11.2024
    > права на аборты,

    Аборты - як раз важная тэма, але ж Трамп не супраць абортаў і нават казаў, што заблакаваў бы іх нацыянальную забарону. Ягоная жонка Меланія дык і навогул - за. Так што гэтая карта ў левай прапаганды проста не згуляла.
  • Так
    06.11.2024
    Імя, вось гэта паказвае крізіс новай хвалі левых, якія ў большасці тэм пераставіліся на светапоглядавыя. І калі ім забраць тэмы сексуальнасці, а дакладей сэксуальных меншасцей, абортаў, жанчын, мала што застаецца. І з гаспадарчымі канцэпцыямі кепска, а гэта галоўнае для выбарцаў.
  • Імя
    06.11.2024
    Так, хацелася б спадзявацца на грунтоўны крызіс левай ідэялогіі.

    Пасля таго, як узняць заходні працоўны клас на барацьбу з эксплуататарамі не праканала, левыя шукалі ўсё новыя "прыгнечаныя меншасці", і не бяз поспеху. Але ж цяпер, калі нават BLM'аўскія лідары галасуюць за Рудога Гітлера, можа нешта зварухнулася ў галовах? Дазволю сабе хоць адзіны дзень палетуцець.
  • Так
    06.11.2024
    Імя, ad hitlerum выключае з сур'ёзнай дыскусіі.
  • Рэчаіснасьць
    06.11.2024
    Калі Санду перамагае з лікам 55:45 - гэта завецца "грамадства падзелена", а калі Трамп з лікам 51.2:47.4 "разгром", галоўнае не пераблытайце.
  • Freddy
    06.11.2024
    Рэчаіснасьць, Ты просто не в курсе о системе выборов в США, неверагодны. Трамп выиграл с разгромным успехом и это при абсолютно беззаговорочной поддержки масс меди Камалы. Он выиграл електорал воутс и популар. Это важно.
  • Андрэйка
    06.11.2024
    Загаловак складаецца з пытанняў, на якія тэкст адказу не дае.

    “Ці будзе і наколькі будзе ЗША падтрымліваць Украіну. На яго пакуль няма адказу” – дзякуй, кэп
  • Максімка
    06.11.2024
    Андрэйка, бываюць пытанні, на якія пакуль няма адказаў. І несумленна тады рабіць выгляд, што ты маеш адказ
  • дзед
    06.11.2024
    Ну шо, заўтра павінна скончыцца вайна, - Трамп абцаў за 24 гадзіны..))
  • Даты
    06.11.2024
    дзед, Трамп заступае на пасаду прэзідэнта 20.01.2025.
  • Віктась
    06.11.2024
    У Байдана быў шанец увайсці у гісторыю пераможцам, а застанецца у памяці негеглым старым дзедам які усяго баяўся, але хацеў застацца пры уладзе.
  • Насмяшылі
    06.11.2024
    "мы, еўрапейцы", піша Мікола Бугай, які настойліва раіў Зянону Пазьняку аб'яднацца з ...да мозга касцей прарасейскім Кебічам.

    "ціха спрыяць захаванню ўлады Кебічам"/"шукаць кулуарных дамоўленасцей з Кебічам і сілавікамі, пазіцыянаваць сябе як патэнцыйных саюзнікаў і лабістаў" (©Мікола Бугай)
    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/341415
  • Кеман
    06.11.2024
    Асабіста я веру ва ўмоўныя "трыста сямей", якія кіруюць светам, А гэты цырк пакіньце прапагандыстам усіх краін. З погляду іншапланецян Амерыка застаецца Амерыкай, Расія Расіяй што цяпер, што праз сто гадоў.

    Шукайце гармонію з сабой, з сусветам, не губляйце час на пыл, які не варты вашага адзінага жыцця. Я скончыў
  • Цьху
    06.11.2024
    Нейкае пустое размандыківанне а не аналітыка
  • Жора
    06.11.2024
    Рыхтуйся, Мікола Бугай. Абрэжа Трамп табе грант. Дабрахаўся на кансерватара Пазняка...
  • Даўно пара
    06.11.2024
    Жора, і ўсялякім гендарным актывісткам, якія змагаюцца за права паказваць голую дупу. Тыпу Марыны Ментусавай.
    Хоць вушы адпачнуць ад іх дураты, якую яны нясуць.
    Можа нарэшце сур'ёзныя людзі атрымаюць голас на гэтым свеце. А не экзальтаваныя асобы з грантавых праграм, якія як папугаі паўтараюць пра свае "гендары-шмендары".
  • Киев-Минск
    06.11.2024
    Настроение с утра поднялось, неужели война закончиться так же просто как и началась .
  • Sadboy
    06.11.2024
    Можа я не знайду разуменне, але калі больш не будуць гібнуць хлопцы ўва ўкраінскіх вакопах і мірныя жыхары ад бомбаў, то так лепей і гэта галоўнае.
  • О да, поні не мамант
    06.11.2024
    Sadboy, наіўныя ружовыя поні ўсё вераць, што расейскія імперцы спыняцца, перастануць забіваць украінцаў і не будуць помсціць захаду і ната
  • Уго
    06.11.2024
    Трамп вероятно хотел бы перекупить россию на свою сторону, пока она стоит дешево. И украину бы отдал за это.
    Но, боюсь уже поздно.
    Россия уже куплена товарищем Си за миску риса. И никуда не рыпнется. Корейские солдаты не дадут.
  • Алекс
    06.11.2024
    О каком "разгромно" идет речь? Те, кто так говорят, в корне не понимают систему выборов в США. Трам победил не по голичеству избирателей, а благодаря архаичной системе подсчета голосов и с очень небольшим перевесом в реальных голосах. Наша Нива - вы же выпускали материал об этом. Ну зачем теперь перепечатывать ахинею от людей, которые не понимают как устроены выборы в Штатах?
  • Імя
    06.11.2024
    Алекс, разбудзіце мяне, калі губернскія спыняць крытыку "архаічнай" выбарчай сістэмы ЗША.
  • Чел
    06.11.2024
    Алекс, Трамп победил и по количеству избирателей тоже: 71 млн против 66 млн прямо сейчас. Тут архаичной системой не отбрешешься. Кроме этого у него Сенат и Палата представителей. Это реально разгром.
  • Ы
    06.11.2024
    Расчароўвае, што памяць у соцыюма, як у рыбкі. Здаецца, яшчэ нядаўна пляваліся на Трампа, клялі, генералы адмаўляліся падпарадкоўвацца ягоным тупым загадам, некаторыя штаты яго байкатавалі, штурм Капітолія і г.д. Усё, бабка ягадка апяць.
  • Агентура кгб i лукi
    06.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • бабруйчанін
    06.11.2024
    І да Трампа і да Абамы і да Сарказіберлусконі было зразумела спадзявацца мець ілюзіі на падтрымку звонку марна шкодна.
    Карыстацца " кроплямі" дапамогі на Сваю Справу рабіць Свае дзля Сваіх
    Ёсць адчуванне калі і пачнецца " хаос" ))) даруй..турбулентнасць Шанец атрымаюць будуць мець ні толькі " сейбіты"))
    Падрыхтоўка мацаванне здольнасць скарыстацца
    Гойда Амэрыка))
    Час . цікавы будзе шчэ.цікавей
  • Зянон
    06.11.2024
    Што, Бугай, задумаўся? Толькі беларускую нацыю не прыплятай да сваіх праблем
  • Демократ
    06.11.2024
    Я следил за выборами, на фоне республиканцев демократы выглядели не убедительно, перманентные оскорбления оппонентов были не привлекательны.
  • Тоже демократ
    06.11.2024
    Демократ, оскорбления и вранья со стороны Трампа было на порядок больше
  • Імя
    06.11.2024
    Тоже демократ, само прэзідэнтства Трампа ёсць прадуктам хлусні мэйнстрымных медый.

    "Гітлерам" сваіх апанентаў левыя называлі ледзь не з саракавых мінулага стагоддзя, але канчаткова разьбу ў іх сарвала недзе на Бушы-малым. Раптам выявілася, што грамадства не мае імунітэта супраць арганізаванай масавай брахні з мэйнстрымных медый. Так у левых пачалася паласа "ўдач"… Натрэніраваўшыся на Бушы, паслядоўна зрабілі гітлераў з Макейна і Ромні.

    Але потым з'явіўся Трамп, які не толькі не апраўдваецца перад журналістамі, а сам з каго хочаш гітлера зробіць. Тады Дэмпартыі давялося ісці ажно на ўкід галасоў, але ў 24-м ужо не спрацавала.

    Урок усім махлярам: ужыванне брудных прыёмаў і паніжэнне планкі гульні не забяспечыць табе перавагі на доўгім тэрміне.
  • o
    06.11.2024
    ▪️У 2017 році адміністрація Трампа вперше ухвалила рішення про продаж Україні летальної зброї, причому Трамп особисто схвалив рішення видачі ліцензії на зброю;
    ▪️У 2018 Україна, за його каденції, вперше отримала комплекси Javelin від США;
    ▪️У 2019 році Трамп заявив про вихід США з договору про ліквідацію ракет середньої та меншої дальності з рф. А згодом звинуватив рф у порушенні цієї угоди;
    ▪️А дехто в Держдумі рф вважає, що Трамп взагалі зніме обмеження щодо ракет і збільшить допомогу Україні.
  • Так
    06.11.2024
    o, за прывядзенне гэтых і падобных фактаў, якія Нашай Нівай увогуле не ўзгадваюцца, некаторыя каментатары тут могуць абазваць... прарасейскім.
  • Взвешенный выбор , белорусам ещё учиться зрелости
    06.11.2024
    Хотя бы там у людей мозги ещё остались. Не голосуют просто потому что жэнщына.
  • Бывалы
    06.11.2024
    Посмотрим как Трамп после инаугурации будет исполнять свои во многом популистские заявления и обещания. Теперь республиканцы будут контролировать сразу две ветви власти- законодательную и исполнительную. И в случае кризиса в любой из сфер (экономике, безопасности, международной торговле и политике и тд) трампистам уже не получится спихнуть вину на демократов.
  • Взвешенный выбор , белорусам ещё учиться зрелости
    06.11.2024
    Хотя бы там у людей мозги ещё остались. Не голосуют просто потому что калхозник из народа.
  • Імя
    06.11.2024
    Взвешенный выбор , белорусам ещё учиться зрелости, беларусы ніколі не падтрымлівалі паўзуна-на-каленях-ў-Маскву Лукашэнка. Гэта рабілі і робіце вы - губернскія.
  • будзе 1917 дзеля Імперыі Злога
    06.11.2024
    я з дрэннымі навінамі дзеля нашых раейскамоўных - трасянскіх халуёў маскоўскай імперыі . першае што Трамп зробіць гэта дамовіцца з Саўдзітамі наконт 30 даяроў нафты . і усё не будзе вам больш цояў , пушкіных да лаяна на асфалце , будзе 1917 дзеля вашай Імперыі Злога
  • Бамс
    06.11.2024
    Що Трамп говорив про Україну та як збирався зупинити війну, неодноразово хвалив Путіна та говорив про те, що Україна програє війну.
    У лютому 2024 року Трамп заявляв, що як президент дозволить РФ знищувати інші країни-члени НАТО.

    "Ви не заплатили, ви порушники? Ні, я б не захищав вас. Насправді, я б порадив їм робити все, що вони, чорт забирай, хочуть. Ви повинні платити. Ви повинні оплатити свої рахунки", - говорив він.
    У вересні 2024 році Трамп дорікнув Європі за "недостатню" допомогу Україні, але його підловили на брехні. Згідно з даними Кільського інституту світової економіки в Німеччині, європейські країни надали значно більше допомоги Україні, ніж США.
    У травні 2024 року республіканець обіцяв закінчити війну в Україні всього за добу."Якби я був президентом, я б закінчив цю війну, і це зайняло б 24 години. Я добре знаю Зеленського. Я добре знаю Путіна. Я зможу закінчити її за цей час ... 100%", - заявляв Трамп в інтерв'ю.Також у червні Трамп заявляв, що Україна не виграє війну проти Росії. "Україна не виграє цю війну. У них закінчуються люди, у них закінчуються солдати. Вони втратили так багато людей."

    https://www.unian.ua/world/tramp-pro-ukrajinu-yaki-guchni-zayavi-robiv-noviy-prezident-ssha-12811266.html
  • Цытуйце УСЁ
    06.11.2024
    Бамс, У вересні Трамп проговорився, як саме він збирається закінчити війну в Україні. Він натякнув, що має намір покінчити з високими цінами на енергоносії, завдяки яким Росія може фінансувати свої військові зусилля.

    "Коли у Путіна барель по 100 доларів - війна працює. При 40 доларах за барель вона взагалі не працюватиме", - заявляв він.

    В сентябре Трамп выступил, как именно он собирается закончить войну на Украине. Он намекнул, что намерен покончить с высокими ценами на энергоносители, которые позволяют России финансировать свои военные усилия.

    "Когда у Путина бочка в 100 долларов - война работает". При $40 за баррель он вообще не будет работать, - сказал он.

    ❗Не будзе грошай на вайну - не будзе вайны.
  • Проясню ситуэйшн
    06.11.2024
    В принципе все ясно: войну Украина проиграла. По своей вине и безвольности Европы и США. Расходимся. Как это скажется на белорусах? Те, что в эмиграции, те там навсегда. Для внутренних безнадёга и бедность.
  • Старость она всегда жалкая
    07.11.2024
    Старикашка танцует на сцене.
    А почему Лукашенко не танцует? Он же моложе.
  •