Сцебураку лепш бы надрукавалі хто ў вас у гэту дэкадэнтку такі закаханы? няўжо іншых паэтаў (паэтак) няма?
ЯНКА
14.04.2024
Ключавыя словы тутака «ў Фэйсбуку». Не наўпрост разьмясьціла на сваей бачынцы, а менавіта надрукавала. І паэтка, і друкарка, і ў дурня грэц — геройка❗
Хведар
14.04.2024
ЯНКА, паспрабуй сам. Тваё слова на столькі шчарбатае, што ніводзін аркуш не вытрывае, скукожыцца ды зжаўцее да веку праз сорам.
ЯНКА
14.04.2024
Хведар, размова была не пра сам гэты шчарбаты й цалкам некранальны вершык, а пра тое, што «Ключавыя словы тутака «ў Фэйсбуку»». То бок вершык быў надрукаваны ня ў кнізе, часопісе ці хоць бы напачатку на сайце, а ўсяго толькі разьмешчаны на бачынцы ў нейкай сацыяльнай сетцы.🔺 Хоць каму кажу я гэта? Нейкаму невуку, які на капыл расейскае шпаноты «настолькі» і т.п. піша ў два словы й бессаромна паўсюль суне гэты свой сьмярдзючы язычок, ня маючы глуздоў нават разабрацца ў пытаньні?! Іншых варыянтаў і няма. :)
ваў. я не пішу, а друкую каментары
14.04.2024
так, ЯНКА, сэнс вашага каментара адназначы і цалкам зразумелы. правільна было б сказаць - размясціла ў фэйсбуку, так? бо "апублікаваць, - надрукаваць, зрабіць вядомым праз змяшчэнне ў друку." яе старонка - гэта што - друк?
Хведар
14.04.2024
ЯНКА, так, рацыя, на мой адрас правільна заўважылі, я не надта сачу за правапісам. Гэта "механіка". А вось, што да верша, дык вашае выказванне выдае ў вашай асобе балвана. Іншыя вашыя каментары таксама, пустыя і прыдуркаватыя, ні сэнсу, ні думкі, ні інфармацыі, як "скрэжат качаргі па асфальце", гэта ваш класічны, індывідуальны стыль - "бразгат". Упэўнены, што вам ужо казалі пра гэта, ня можа быць, каб не казалі. Не крыўдуйце, усё ж гэта лепш, чым "грукат пустой бочкі", як у аўтара камэнтара, папярэдняга вашаму.
ЯНКА
14.04.2024
Хведар, 🔺 мяне вучылі сур'ёзныя, можна сказаць, вялікія настаўнікі. І іхняя думка, якая, як сьлед, была, станоўчаю, для мяне важная. 🔺 Вы ж наўпрост гэткі аматар кічу, якому — што паробіш? — ніяк ня дадзена пачуць мэлёдыю суладнага радка. Таму ўспрымаю за камплемэнт тое, што гэткай гідзенькай, духоўна-бруднае асобе, кім вы зьяўляецеся насамрэч, не даспадобы Мае допісы. 🔺 Усяго найлепшага. :))
Хведар
14.04.2024
ЯНКА,
мяне вучылі сур'ёзныя, можна сказаць, вялікія настаўнікі.
Bучыць, гэта палова справы, важна HAвучыць. Bось з гэтым у вашых настаўнiкаў аблом выйшаў, але яны не вiнаваты. Kаб уладарыць словам адной тольki навукi мала, патрэбна душа, энэргетыка адпаведная патрэбна, адчуваньнi, бо словы - гэта ж ня проста гукi... A якiя ў качаргi адчуваннi? а душа якая? Tакiя ж, як i ў бочкi... Tak, не даспадобы вашыя допісы, не даспадобы "хаос i бразгат" нежывой i прымiтыўнай, як дзве палкi, механiki cлова, i вашыя, пазбўленыя думki i сэнсу развагi на тэму, у якой вы невук, не даспадобы. І гэта назаўжды, бо адчуваць i перажываць вам, як бачна, не дадзена i таму, у пэуным сэнсе, вы сляпы ад нараджэння. Бывайце здаровы.
ЯНКА
14.04.2024
Хведар, галоўнае, вы так моцна не хвалюйцеся. 😂
Žvir
14.04.2024
pryhožy vierš. napoūnieny emocyjami svajoj tanaļnasci, jany adčuvajucca i zabirajuc`.
ЯНКА
14.04.2024
• ВОСЬ І ЎСЁ «СЬЦІХАТВАРЭНЬНЕ» • 🦸 Пан(-і) «Ваў. я не пішу» ⇑. Слухайце, тутака ж ня мэта прычапіцца да недарэчна ўжытага імі гэнага слова. Як, прынамсі, і да гора-вершыка. Вунь хамячкам жа спадабалася! А янкам — не, то няхай хіляюць лесам. :) 🎣 Пытаньне тутака ў іншым. Што сур'ёзнае, паважаючае сябе й чытачоў выданьне ня будзе вывуджваць зь ціны «Фэйс-узбучак» і «Ўкантакцікаў» вершаваных жаб і хоць бы шчупакоў! А наадварот пад іхнімі дзьвярыма мусяць тоўпіцца пііты — гэткія зарослыя Юзікі Кілевічы розных полаў у пажаваных строях — з тэчкамі сваей макулятуры. 🪰 То бок Кудасава, калі б жадала быць Надрукаванаю, сама мусіла лётаць надакучліваю мухай па рэдакцыях, каб знайсьці сваё варэньне. 🕸️ У другім выпадку, навошта гэтак фанабэрыцца сваею фэйсбанутасьцю, зь няўцямным гонарам падкрэсьліваючы, што твор спаймалі праз сацсетку? І яшчэ было яксьці прышпільнае, калі аўтар закінуў пэўным, што: а-ну, навошта вы надрукавалі мой шэдэўр, ці я пра тое вас прасіў? Шапіто!
Настя Кудасова. Журавли возвращаются, а ты — нет. Стих
хто ў вас у гэту дэкадэнтку такі закаханы? няўжо іншых паэтаў (паэтак) няма?
🦸 Пан(-і) «Ваў. я не пішу» ⇑. Слухайце, тутака ж ня мэта прычапіцца да недарэчна ўжытага імі гэнага слова. Як, прынамсі, і да гора-вершыка. Вунь хамячкам жа спадабалася! А янкам — не, то няхай хіляюць лесам. :)
🎣 Пытаньне тутака ў іншым. Што сур'ёзнае, паважаючае сябе й чытачоў выданьне ня будзе вывуджваць зь ціны «Фэйс-узбучак» і «Ўкантакцікаў» вершаваных жаб і хоць бы шчупакоў! А наадварот пад іхнімі дзьвярыма мусяць тоўпіцца пііты — гэткія зарослыя Юзікі Кілевічы розных полаў у пажаваных строях — з тэчкамі сваей макулятуры.
🪰 То бок Кудасава, калі б жадала быць Надрукаванаю, сама мусіла лётаць надакучліваю мухай па рэдакцыях, каб знайсьці сваё варэньне.
🕸️ У другім выпадку, навошта гэтак фанабэрыцца сваею фэйсбанутасьцю, зь няўцямным гонарам падкрэсьліваючы, што твор спаймалі праз сацсетку? І яшчэ было яксьці прышпільнае, калі аўтар закінуў пэўным, што: а-ну, навошта вы надрукавалі мой шэдэўр, ці я пра тое вас прасіў? Шапіто!