Комментарии к статье

«Время показало». 30 лет назад в Беларуси приняли Конституцию и ввели президентство. Как это было

  • Щуршык
    15.03.2024
    Шкада, што савецікусы шушкевічы-кебічы нарабілі шмат бяды Беларусі.
    Іх магілы будуць аплёваны нашчадкамі.
    Магілы лукашэнкі і яго вырадкаў не будзе.
  • Люди
    15.03.2024
    Щуршык, Шушкевич виноват лишь в том, что считал население нормальным. А это не так. И на его могилу никто плевать не будет.
  • FF
    15.03.2024
    Люди, ну закідаць, мабыць, не закідаюць, бо ён гэтага ўсё ж не заслугоўвае, але Шушкевіч – ці не галоўны вінаваты, у тым, што адбылося ў 94-м

    Шушкевіч да апошняга дня не падтрымліваў незалежніцкіх памкненняў дэпутатаў Апазіцыі БНФ, хаця варта прызнаць, што 25 жніўня згуляў не апошнюю ролю ў абвяшчэнні незалежнасці

    Шушкевіч паміж 25 жніўня і 8 снежня неаднаразова ездзіў да Гарбачова на абмеркаванні новай Саюзнай дамовы, імкнучыся абнавіць фармат СССР, хаця пры гэтым ужо быў кіраўніком незалежнай Беларусі

    Шушкевіч без кампенсацыі аддаў Расеі ядзерную зброю

    Шукшевіч пахаваў рэферэндум па роспуску Вярхоўнага Савета, які, хутчэй за ўсё, павярнуў бы Беларусь на зусім іншы шлях

    Шушкевіч без належнага супраціву дазволіў уцягнуць Беларусь у АДКБ

    Шушкевіч усе гады свайго кіравання затыкаў рты дэпутатам Апазіцыі БНФ, не даючы ім нават гарантаванага статусам эфірнага часу на ТБ

    Шушкевіч прызначыў Лукашэнку старшынём Антыкарупцыйнай камісіі, надаўшы яму магчымасць палітычнага росту

    Мяккасць Шушкевіча і яго адмова ад супрацы з Апазіцыяй БНФ адгулялі вырашальную ролю ў канчатковай перамозе наменклатуры 
  • FF
    15.03.2024
    Не хапіла адной важнай дэталі
    Лукашэнка не стаў бы прэзідэнтам пры першапачатковым варыянце ўзроставага цэнзу ў 40 гадоў. Аднак дапамог Ганчар. Ён проста ўзяў дэпутатаў на понт: «Баіцеся, што за Лукашэнку прагаласуюць?» І цэнз зменшылі да 35 гадоў
  • Таўсты
    15.03.2024
    FF, а цяпер у яме, якую і не адшукалі.
  • FF
    15.03.2024
    Таўсты, ага
    У 99-м жонка Навумчыка параіла Ганчару эміграваць
    Ён сказаў: «Галя, ды Ён не пасмее са мной нічога зрабіць»
    А на наступны дзень Ганчар і Красоўскі пайшлі ў лазню
  • Мх
    15.03.2024
    Са святам! Справа тут не ў Шушкевічы. Меркавалася, што новы Прэзідэнт будзе прытрымлівацца Законаў, а не падцірацца імі. Нават самага адмарожанага кіраўніка планавалі тармазіць Вярхоўным Саветам, ці канцом паўнамоцтваў у 1999 годзе. У выніку прыйшоў неадукаваны калхознік, які ўжо праз 2 гады (у 1996-м) разагнаў Вярхоўны Савет, і ўжо тады паклаў на Асноўны Закон. Карацей адукаваныя інтэлегенты (Пазняк, Шушкевіч, у нейкай ступені значная частка Вярхоўнага Савета), супраць неадукаванага хама пры падтрымцы прасавецкіх/прарасейскіх сіл, згодна з ў'яўленнямі якіх Беларусь проста неадукаваны Лапцестан у параўнанні з Расеяй.  І яны (тыя другія) актыўна пачалі ўвасабляць свой шызафрэнічны план, усімі сродкамі, прамым і грубым парушэннем Закону, разгомам парламента, правакацыямі, знішчэннем апанентаў, прапагандай пра "злых націоналістов", якія "заствят всех разговарівать на белорусском языке". Разграміўшы законныя органы ўлады, яны проста не пакінулі "інтэлегентам" месца і магчымасці хоць для нейкай палітычнай дзейнасці.
  • FF
    15.03.2024
    Мх, глабальнае неразуменне беларускае палітыкі 90-х гадоў 

    То-бок, калі Шушкевіч размаўляў па-беларуску, наведаў 75-годдзе абвяшчэння III Устаўной граматы, не скраў ніводнай капейкі за 2,5 гады кіравання Беларуссю, усю пенсію змагаўся супраць Лукашэнкі, ён добры палітык?

    Не і яшчэ раз не! Ён не адпавядаў сваёй пасадзе. Ягоная нерашучасць дазволіла перамагчы наменклатуры. 

    «Нават самага адмарожанага кіраўніка планавалі тармазіць Вярхоўным Саветам».

    Вы на якой планеце жывеце? Ніякага адмарожанага кіраўніка гэты ВС тармазіць не жадаў, бо ў ім панавала камуністычная большасць. Яны прагнулі атрымаць новага «генсека» ў выглядзе Кебіча. І прэзідэнтцва закладалася менавіта пад яго. Якая, зрэшты, розніца на 5 гадоў прыйшоў бы Кебіч, на 10 ці на 15, калі б пасля яго ўсё адно прыйшоў такі ж прамаскоўскі дыктатар (Лукашэнка ці нехта іншы)?

    Галоўная небяспека прэзідэнцтву была ў тым, што яно дазваляла стварыць новы аўтарытарны рэжым, чаго і жадала большасць у ВС. Не збіраліся яны нікога тармазіць. А вось дэпутаты Апазіцыі БНФ да апошняга змагаліся супраць прэзідэнцкіх палажэнняў Канстытуцыі, разумеючы, што Беларусь да гэтага не гатовая.

    Ды і, зрэшты, у 2020-м сітуацыя паўтарылася б, нават у выпадку сыходу Лукашэнкі. Прыйшоў бы Бабарыка пад ужо суперпрэзідэнцкую Канстытуцыю – думаеце, было б не тое ж самае?

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/338484

  • FF
    15.03.2024
    Мх, уласны топ-5 асобаў, якія сваімі дзеяннямі адмыслова ці не дапамаглі Лукашэнку прыйсці да ўлады і ўсталяваць дыктатуру ў 1994 – 96-м.

    5) Станіслаў Шушкевіч

    4) Вячаслаў Кебіч

    3) Віктар Ганчар і Дзмітрый Булахаў 

    2) Сымон Шарэцкі

    1) Валерый Ціхіня
  • сумна
    15.03.2024
    Вельмі шкада было чытаць гэты артыкул. Лёс краіны вызначалі вельмі слабыя людзі, якія нават ня мелі ніякага выразнага бачаньня, і людзі, якія ўвогуле гэту краіну ненавідзелі. І зрабілі яны ўсе вельмі жудасную памылку, за што гісторыя ня будзе памятаць іх вельмі добра, а некаторых будзе памятаць вельмі блага.
  • Ёсік
    15.03.2024
    Віктар Ганчар, дзе ты зараз? На што вы разлічвалі, калі паставілі на дырэктара саўгаса? Што атрымаеце пасады, а дурань вясковы будзе ціхенька сядзець і соплі глытаць. Яго шчэ ніхто не падмануў.
  • Мх
    15.03.2024
    Ёсік, Відаць разлік быў на тое, што чалавек адносна малады, не наменклатуршчык (у адрозненні напрыклад ад генерала Грыба). Час паказаў што тыя, хто на яго разлічваў - жорстка памыліліся. А ён ў'явіўся "беспредельщіком".
  • FF
    15.03.2024
    Мх, АХХХ, смяюся ў голас, містар наіўнасць
    Вось што казаў пра планы Ганчара і Булахава Сяргей Навумчык, які, прынамсі, першага нядрэнна ведаў

    А планы выглядалі амаль так, як напісаў шаноўны спадар Ёсік. Ганчар і Булахаў добра ведалі характар Лукашэнкі і прагназавалі канстытуцыйныя парушэнні з яго боку. Яны хацелі прывесці яго да ўлады ўзамен на пост прэм'ера для Ганчара і старшыні Канстытуцыйнага суда для Булахава. А пасля Канстытуцыйны суд мусіў ухваліць імпічмент Лукашэнкі. Тады Ганчар стаў бы прэзідэнтам, а Булахаў – спікерам ВС

    Аднак Лукашэнка, хоць не меў і дзясятай часткі розуму Ганчара, мае добры жывёльны інстынкт. Ён не выканаў абяцанку Ганчару – даў яму адно пост віцэ-прэм'ера. А з Булахавым увогуле зрабіў прыгожа. Прапанаваў ягоную кандыдатуру на пост старшыні КС адразу ж пасля інаўгурацыі, добра ведаючы, што ВС без папярэдняй «апрацоўкі» яе не ўхваліць. Так і атрымалася. А Лукашэнка што? Абяцанку выканаў.

    Ганчар і Булахаў – звычайныя папулісты, якія прагнулі ўлады і ашуканства народа. Але яны разумелі, што Кебіча можа зваліць толькі такі гарлапан, як Лукашэнка, а ў іх шанцаў менш. Так і атрымалася. Толькі не ўлічылі яны моц ягонага інстынкту.
  •