"Чаму ж мне не пець?" Адгадайце, якія беларускія песні народныя, а якія аўтарскія
Некаторыя песні настолькі заселі ў нашых галовах, што ўжо цяжка згадаць іх карані. "Купалінка", "Кура шчабятура", "Рэчанька" — ці згадаеце, якія песні з'яўляюцца народнымі, а якія створаныя аўтарамі?
Стартуем
Пачнем з простага. Якія вытокі мае ўсім вядомая калыханка "Доўгі дзень"? (Пакрысе на расе…)
Не, словы належаць Генадзю Бураўкіну.
Так, словы належаць Генадзю Бураўкіну.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
А "Купалінка"?
Вытокі песня бярэ ў беларускім фальклоры, але той варыянт, да якога мы прызвычаіліся — аўтарскі. Тэкст апрацаваны Міхасём Чаротам і пакладзены на музыку Уладзіміра Тэраўскага.
Вытокі песня бярэ ў беларускім фальклоры, але той варыянт, да якога мы прызвычаіліся — аўтарскі. Тэкст апрацаваны Міхасём Чаротам і пакладзены на музыку Уладзіміра Тэраўскага.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
А што наконт "Куры шчабятуры", або "Як служыў жа ж я ў пана"?
Так, маеце рацыю!
Нягледзячы на тое, што многія памятаюць яе ў выкананні гурта "Крамбамбуля", дзіцячая песня належыць да калектыўнай спадчыны беларускага народа.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
"Ой, рэчанька, рэчанька, чаму ж ты не поўная". Чыя песня?
Правільна!
Не, гэта таксама беларускі фальклор.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
На чарзе яшчэ адна калыханка "Дзед Барадзед". Каму належыць?
Не, тэкст і ноты належаць Артуру Вольскаму і Леаніду Захлеўнаму.
Так! Тэкст і ноты належаць Артуру Вольскаму і Леаніду Захлеўнаму.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
"Чаму ж мне не пець?". Што скажаце пра песню, у якой пра парадачак у хаце і парсючка, што пад лаўкаю бульбу грызе?
Слушна!
Не, гэта народная песня.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
«А ў полі вярба нахілёная» — дзе вытокі?
Маеце рацыю!
Не, зноў жа народная.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
А куды аднесці песню "Ручнікі", якія мыла пад вярбой Алёна?
Не, аўтарка тэксту — беларуская паэтка Вера Вярба.
Так! Аўтарка тэксту — беларуская паэтка Вера Вярба.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
Папулярная зімою песня "Белы снег", або "Завіруха, мяце завіруха", адкуль узялася?
Не, тэкст стварыў Генадзь Бураўкін, а на музыку словы паклаў Эдуард Ханок.
Слушна! Тэкст стварыў Генадзь Бураўкін, а на музыку словы паклаў Эдуард Ханок.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
А "Чарка на пасашок?"
Песню часта блытаюць з народнай, але ж яна напісаная Аляксандрам Лягчылавым, музыка — Аляксандра Балотнікава.
Ну вы знаўца! Песню часта блытаюць з народнай, але ж яна напісаная Аляксандрам Лягчылавым, музыка — Аляксандра Балотнікава.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
А "Саўка ды Грышка", якія ладзілі дуду?
Ваша праўда!
Не, гэта беларускі фальклор.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік
І апошняя. Песня "Цячэ вада ў ярок"...
Выдатна!
Не, і гэтая песня створаная народам.
Далей
Праверыць
Пакажыце вынік

Можна і лепш.
Прайдзіце тэст паўторна, каб замацаваць новыя веды.
Па новай
Можна і лепш.
Прайдзіце тэст паўторна, каб замацаваць новыя веды.
Па новай
Няблага!
Але ўсё ж некаторыя песні ўвялі вас у зман.
Па новай
Няблага!
Але ўсё ж некаторыя песні ўвялі вас у зман.
Па новай
Добры вынік!
Часта спяваеце?
Па новай
Выдатна!
Што да музыкі, то вас не перайграеш!
Па новай