Мне пры апошнім арышце гэбісты казалі: мы гэтай [....] прыдумаем адміністратыўку. Але праз 3 дні выпусьцілі, так і не прыдумаў. Зараз зразумела - дазволу не хапала.
Junk
22.12.2023
А чаму вы выдаляеце слова, як яны мяне называлi? Яны ўвесь час так да мяне зьвярталіся, а потым прывезьлі ў ізалярат - і ў ізалятары мянты працягнулі так мяне называць. Ну і што, што яно нецэнзурнае, ім жа можна, гэта нас за такое саджаюць. Трэба дэманстраваць сапраўдны твар лукашэнскаўскіх прыхільнікаў.
Кастусь
22.12.2023
Зразумела, што галоўнае тут - гэта артыкул 13.3 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Бо чэкістам, як і любым іншым карнікам дыктатуры, трэба мець свае ўласныя нівы для кармлення з бізнэса, куды не палезуць МУС, КДК, МНС альбо хтосці яшчэ. Дойных кароў з ліку буйного бізнэсу праз уцяканне капітала з краіны паменьшылася, заводзіць налева і направа крыміналкі ў датычэнні дробных ды сярэдніх бізнэсоўцаў - нерацыянальна, а вось абіраць іх праз сукупнасць афіцыйнага і шэрага адміністрацыйных штрафу - самае тое. А тым нешматлікім бізнэсоўцам, якія яшчэ думаюць, што праз свае дыстанцыванне ад палітыкі яны захаваюць свае бізнэсы і свае інвестыцыі - магчыма толькі паспачуваць.
КГБ сможет составлять административные протоколы — вот по каким статьям