ТЭСТ
Што хаваюць назвы месяцаў у розных мовах?
Традыцыі розных народаў адлюстраваліся ў назвах тых рэчаў і з'яваў, з якімі мы сутыкаемся штодня. Мы падрыхтавалі для вас тэст па назвах месяцаў у мовах, якія можна знайсці на старонках новага календара «Мова вольных» на 2024 год.

Ён прысвечаны вандроўкам па свеце і змяшчае не толькі беларускія словы.

Калі ў вас будзе шмат правільных адказаў, вы атрымаеце промакод на зніжку 10% на набыццё календара «Мова вольных»! Таму варта прайсці тэст да канца.
ПАЧЫНАЕМ
У беларускай мове адзінаццаты месяц называецца лістападам – і адразу зразумела, што гэта значыць. Аналагічна ва ўкраінскай (листопад), літоўскай (lapkritis) і польскай (listopad). А вось у англійскай і нямецкай ён завецца November, у грузінскай – ნოემბერი (ноэмбэры). Што ж гэта значыць?
Як ні дзіўна, але гэта правільны адказ. Лістапад стаў дзявятым месяцам старарымскага года, які да рэформы Цэзара пачынаўся з сакавіка. Novem – у перакладзе з лацінскай азначае «дзевяць».
А вось і не. Лістапад стаў дзявятым месяцам старарымскага года, які да рэформы Цэзара пачынаўся з сакавіка. Novem – з лацінскай азначае «дзевяць».
А вось і не. Лістапад стаў дзявятым месяцам старарымскага года, які да рэформы Цэзара пачынаўся з сакавіка. Novem – з лацінскай азначае «дзевяць».
Прыгожа, але не. Лістапад стаў дзявятым месяцам старарымскага года, які да рэформы Цэзара пачынаўся з сакавіка. Novem – з лацінскай азначае «дзевяць».
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
У японскай мове ў назвах месяцаў цяжка заблытацца. Яны называюцца па парадку і маюць суфікс 月 (гацу). Што ён азначае?
Не, правільны адказ – месяц (у сэнсе спадарожніка Зямлі). Напрыклад, студзень – гэта 月 (іцігацу), што азначае «першы месяц».

Правільна. Напрыклад, студзень – гэта 月 (іцігацу), што азначае «першы месяц».
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Другі асенні месяц на беларускай мове называецца кастрычнік. Ад чаго пайшла гэтая назва?
Гэта няправільны адказ. У гэты час сяляне часалі, трапалі лён і каноплі, з якіх было шмат кастры. Так называюцца адкіды апрацоўкі сцёблаў валакністых раслін.

Так, у гэты час сяляне часалі, трапалі лён і каноплі, з якіх было шмат кастры. Так называюцца адкіды апрацоўкі сцёблаў валакністых раслін.
Гэта няправільны адказ. У гэты час сяляне часалі, трапалі лён і каноплі, з якіх было шмат кастры. Так называюцца адкіды апрацоўкі сцёблаў валакністых раслін.
У вас добрае пачуццё гумару, але адказ няправільны. У гэты час сяляне часалі, трапалі лён і каноплі, з якіх было шмат кастры. Так называюцца адкіды апрацоўкі сцёблаў валакністых раслін.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Апошні месяц года ва ўкраінскай мове называецца грудень, у польскай – grudzień, у літоўскай – gruodis. Назва мае агульнае паходжанне. А што называюць грудай?
Насамрэч пасля дажджоў і мокрага снегу грунтавыя дарогі і заараныя палі замярзалі, утвараліся замерзлыя кавалкі зямлі – груды ці грудкі.
Блізка, але не. Насамрэч пасля дажджоў і мокрага снегу грунтавыя дарогі і заараныя палі замярзалі, утвараліся замерзлыя кавалкі зямлі – груды ці грудкі.
Няправільна. Насамрэч пасля дажджоў і мокрага снегу грунтавыя дарогі і заараныя палі замярзалі, утвараліся замерзлыя кавалкі зямлі – груды ці грудкі.
Так, правільна. Пасля дажджоў і мокрага снегу грунтавыя дарогі і заараныя палі замярзалі, утвараліся замерзлыя кавалкі зямлі – груды ці грудкі.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Назва месяца vasaris у літоўскай мове пайшла ад слова vasara – лета. Але гэта такі моўны парадокс. Што ж гэта за месяц насамрэч?
Няправільны адказ. Гэта люты. Назва тлумачыцца тым, што са старажытнаіндыйскай vasar перакладаецца як «ранні».
Няправільны адказ. Гэта люты. Назва тлумачыцца тым, што са старажытнаіндыйскай vasar перакладаецца як «ранні».
Так, як ні дзіўна. Назва тлумачыцца тым, што са старажытнаіндыйскай vasar перакладаецца як «ранні».
Блізка, але не. Гэта люты. Назва тлумачыцца тым, што са старажытнаіндыйскай vasar перакладаецца як «ранні».
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
І яшчэ адно пытанне пра другі месяц года. У мовах, дзе назвы месяцаў маюць лацінскае паходжанне, ён называецца February, Februar, февраль. А што азначае назва гэтага месяца?
Не, насамрэч februare – гэта ачышчаць, прыносіць збавіцельную ахвяру. Адпаведна, люты – месяц ачышчэння ў канцы года (нагадаем, што да рэформы Цэзара год пачынаўся з сакавіка).
Правільна, februare – гэта ачышчаць, прыносіць збавіцельную ахвяру. Адпаведна, люты – месяц ачышчэння ў канцы года (нагадаем, што да рэформы Цэзара год пачынаўся з сакавіка).
Не, februare – гэта ачышчаць, прыносіць збавіцельную ахвяру. Адпаведна, люты – месяц ачышчэння ў канцы года (нагадаем, што да рэформы Цэзара год пачынаўся з сакавіка).
Не, februare – гэта ачышчаць, прыносіць збавіцельную ахвяру. Адпаведна, люты – месяц ачышчэння ў канцы года (нагадаем, што да рэформы Цэзара год пачынаўся з сакавіка).
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Без спецыяльных ведаў беларус не зможа прачытаць назвы месяцаў на гэтай мове, але на слых дакладна іх зможа пазнаць.
Так, гэта правільны адказ. Напрыклад, верасень пішацца вось так – სექტემბერი, а вымаўляецца «сэктэмбэры». Гэта распаўсюджаныя назвы лацінскага паходжання. Іх ведае любы, хто валодае англійскай, нямецкай або рускай мовамі.
Не, у тайскай мове назвы месяцаў зусім не падобныя да вядомых нам лацінскіх. Напрыклад, «кумпхапхан» (กุมภาพันธ) ці «месаён» (เมษายน).
Не, у карэйскай мове прынцып падобны да японскай – парадкавая лічба і суфікс. У грузінскай жа, напрыклад, верасень пішацца вось так – სექტემბერი, а вымаўляецца «сэктэмбэры». Гэта распаўсюджаныя назвы лацінскага паходжання.
Не, у кітайскай мове прынцып падобны да японскай – парадкавая лічба і суфікс, які азначае «месяц». У грузінскай жа, напрыклад, верасень пішацца вось так – სექტემბერი, а вымаўляецца «сэктэмбэры». Гэта распаўсюджаныя назвы лацінскага паходжання.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Ва ўкраінскай мове гэты месяц называецца жовтень. А як ён гучыць па-беларуску?
Не, верасень па-ўкраінску гучыць амаль так жа – вересень. А жовтень – гэта кастрычнік.
Не, жнівень па-ўкраінску – гэта серпень. А жовтень – гэта кастрычнік.
Так, гаворка ідзе пра дзясяты месяц года. Такая назва сярод славянскіх моў ёсць толькі ва ўкраінскай.
Не, чэрвень па-ўкраінску – гэта червень. А жовтень – гэта кастрычнік.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Па-польску студзень называецца styczeń (стычань). З чым звязаная гэтая назва?
Не, хутчэй за ўсё назва месяца паходзіць ад дзеяслова siec (секчы). У маразы, як ні дзіўна, рубілі лес. На санях бярвенне было прасцей перавозіць.
Так. Хутчэй за ўсё назва месяца паходзіць ад дзеяслова siec (секчы). У маразы, як ні дзіўна, рубілі лес. На санях бярвенне было прасцей перавозіць.
Не, хутчэй за ўсё назва месяца паходзіць ад дзеяслова siec (секчы). У маразы, як ні дзіўна, рубілі лес. На санях бярвенне было прасцей перавозіць.
Не, хутчэй за ўсё назва месяца паходзіць ад дзеяслова siec (секчы). У маразы, як ні дзіўна, рубілі лес. На санях бярвенне было прасцей перавозіць.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
І апошняе пытанне. Вясеннія месяцы ў літоўскай мове паходзяць ад назваў птушак. Незвычайна, праўда? Kovas (сакавік) – гэта шпак, balandis (красавік) – гэта голуб, а ў гонар якой птушкі названы gegužės (май)?
Не, месяц названы ў гонар зязюлі (gegutė).
Не, месяц названы ў гонар зязюлі (gegutė).
Не, месяц названы ў гонар зязюлі (gegutė).
Гэта правільны адказ. Зязюля па-літоўску – гэта gegutė.
ДАЛЕЙ
ПРАВЕРЫЦЬ
ПАКАЖЫЦЕ ВЫНІК
Бывае!
Вынік не найлепшы, але гэта не галоўнае ў жыцці!

На жаль, промакод вы не выйгралі, але вы можаце паспрабаваць прайсці тэст яшчэ раз. Ці купіць каляндар — па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Не ваш дзень!
Не перажывайце!

На жаль, промакод вы не выйгралі, але вы можаце паспрабаваць прайсці тэст яшчэ раз. Ці купіць каляндар — па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Няблага, але вы дакладна маглі б лепш!
Не перажывайце, у наступны раз вам больш пашанцуе!

На жаль, промакод вы не выйгралі, але вы можаце паспрабаваць прайсці тэст яшчэ раз. Ці купіць каляндар — па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Вельмі добра!
Вы вельмі стараліся, не хапіла зусім крышачку.

На жаль, промакод вы не выйгралі, але вы можаце паспрабаваць прайсці тэст яшчэ раз. Ці купіць каляндар — па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Зусім крыху не хапіла
Але ўсё роўна вы паказалі выдатныя веды!

На жаль, промакод вы не выйгралі, але вы можаце паспрабаваць прайсці тэст яшчэ раз. Ці купіць каляндар — па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Неверагодна! Вы не толькі знаўца замежных моў, але і разбіраецеся ў паходжанні назваў месяцаў!
Такім вынікам можна ганарыцца!

Вы выйгралі промакод на зніжку 10% на набыццё календара «Мова вольных» — уводзьце nashaniva ў адпаведнае акенца пры аплаце. Замовіць каляндар можна па гэтай спасылцы.
ПАСПРАБАВАЦЬ ЯШЧЭ РАЗ
Замоўце каляндар па спасылцы
Адрыўны каляндар на 2024 год, але найперш — слоўнічак з яркімі беларускімі словамі.
Арыгінальны падарунак для сяброў і блізкіх.
© Наша Ніва, 2023