Мнения66

«Ты всегда повторял, что лучшая солидарность — продолжение борьбы». Поздравление с 40-летием политзаключенного Игоря Олиневича

Историк и публицист Александр Ланевский написал открытое письмо — поздравление с днем рождения своему другу, политзаключенному анархисту Игорю Олиневичу. Игорь Олиневич был задержан при переходе границы Беларуси в ночь с 28 на 29 октября 2020 года, а 22 декабря 2021 года был осужден лукашенковским судом аж на 20 лет лишения свободы в тюрьме строгого режима. 24 сентября Олиневичу исполняется 40 лет.

Ігар Аліневіч 

Прывітанне, дарагі сябар!

Ніколі б не падумаў, што буду віншаваць цябе са старонак беларускіх СМІ, а канкрэтна з «Нашай Нівы». Не ўяўляю сабе, калі ты зможаш прачытаць гэтыя радкі, але ўпэўнены, што гэта немінуча адбудзецца. Не ведаю таксама, калі мы пабачымся, але мы абавязкова сустрэнемся.

Таму няхай гэты ліст будзе тым звяном, што нас аб’ядноўвае і дапамагае ўсім нам заставацца моцнымі дзеля вас — палітвязняў і палонных, нашых сяброў і сябровак, родных і аднадумцаў. Словамі свет не зьменіш, але словамі можна запоўніць нашыя раны, зменшыць боль, супакоіцца і адчуць еднасць з вамі.

Сімвалічна склалася, што ў далёкім 2011 годзе я, малады дактарант Ягелонскага ўніверсітэта, паехаў на Першы Міжнародны кангрэс даследчыкаў Беларусі ў Коўна. На мерапрыемстве я выступаў з дакладам пра «справу анархістаў», адным з удзельнікаў якой быў ты, Ігар, а таксама вядомыя беларускія анархісты Мікола Дзядок ды Аляксандр Францкевіч.

У 2020-м усе вы зноўку апынуліся за кратамі за свае погляды… А ў 2011-м ты — ужо анархіст, рэвалюцыянер і вязень, але яшчэ без прыдатку «палітычны».

Тады мне хацелася прыцягнуць увагу беларускай акадэмічнай супольнасці да anarchist studies і канкрэтна да вас — радыкальных вязняў сумлення. Дык вось, выступ я меў акурат на твой 28-ы дзень нараджэння — 24 верасня. Выступ не вельмі ўдалы, але пазней на яго падставе ў «Палітычнай сферы» выйшаў ужо больш грунтоўны навуковы артыкул, які нават быў намінаваны на Прэмію Кангрэсу.

Такім чынам, у беларускай навуцы з'явіліся парасткі анархізму. Пазней было шмат іншых твораў, але той беларускамоўны тэкст я лічу першай важнай цаглінкай маёй дапамогі табе і іншым анархістам. Як у той час, так і пасля нашага незавершанага паўстання ўсіх вас усё ж такі прызналі палітвязнямі і вы занялі сваё адмысловае месца на беларускай грамадска-палітычнай сцэне.

Але мае тэксты — драбяза ў параўнанні зь летапісам беларускай штодзённасці, якую ты бліскуча адлюстраваў у сваіх дзённіках «Еду ў Магадан». Я ведаю, што гэта толькі частка таго, што ты напісаў падчас свайго першага зняволення. І частка далёка не самая жорсткая. Але нават і яе хапіла для атрымання ўзнагароды імя Францішка Аляхновіча.

Твая кніга была сапраўдным прарывам! Для анархісцкага руху, для беларускай літаратуры. Ты быў першапраходцам, ты ім застаешся і цяпер.

Калі мы даведаліся, што вас вызвалілі ў жніўні 2015 года (я сустрэў навіну ў роднай Горадні), то не маглі стрымаць эмоцый. З сябрамі святкавалі ўсю ноч, а з нашых вакон на весь раён гучала песня легендарнага Deviation «Твой бацька фашыст». Магу толькі сабе ўявіць, як па усёй краіне святкавалі ваша «памілаванне»…

Памятаю, як мы ўрэшце пазнаёміліся. Ізноў нейкі сімвалізм, бо гэта быў твой 32-гі дзень нараджэння. Мне патэлефанаваў наш агульны сябар і запытаў, ці ёсць магчымасць у нашым горадзе зладзіць прэзентацыю тваёй кнігі. Ахвотна! Ты тады мусіў выехаць у Польшчу, бо заставацца на радзіме было небяспечна.

Так на пяць год ты стаў палітычным эмігрантам. У верасні 2015 года ты ездзіў па еўрапейскіх гарадах з прэзентацыяй свай кнігі. Сёння яна перакладзена на 11 моў і рыхтуецца ўкраінскае выданьне. Па-польску кніга выйшла на два гады раней (адной з перакладчыц была мая сястра, з якой вы таксама пазней пасябравалі і якая далучаецца да віншаванняў).

У іншых гарадах ты меў прэзентацыіі на сквотах ці нізавых культурніцкіх цэнтрах, але ў Кракаве мы зладзілі выступ у Інстытуце сацыялогіі Ягелонскага ўніверсітэта (дзякуючы прафесарцы Беаце Кавальскай). Менавіта ў гэтай навучальнай установе, найстарэйшай у Польшчы, 500 год таму навучаўся наш выдатны першадрукар і гуманіст Францішак Скарына.

Гэтакім чынам твае турэмныя ўніверсітэты ператварыліся ва ўніверсітэты perse. Твой першы дзень народзін на свабодзе стаў пачаткам нашага сяброўства.

Прайшло тры гады, і я прыехаў да цябе на чарговы дзень народзін у адзін стары гарадок, дзе ты тады жыў з нашым агульным сябрам.

Нейкі час таму гэты сябра загінуў, змагаючыся ва Украіне супраць расейскага імперыялізму. За вольную Беларусь, за цябе і іншых палітзняволенных. Па вядомых прычынах, яго імя я назваць не магу.

Гэта ўжо другая, блізкая табе асоба, якая аддала сваё жыццё за свабоду. Першым быў Дзмітрый Пятроў (пазыўны «Эколаг»), расійскі анархіст, які сёлета загінуў пад Бахмутам. Яны працягвалі рабіць тваю справу. Справу барацьбы за ідэалы роўнасці, свабоды ды сацыяльнай справядлівасці.

Ігар, я вельмі ўдзячны лёсу, што нашыя жыццёвыя сцежкі перасякліся. І я вельмі ганаруся нашым сяброўствам. А зараз натхняюся (зрэшты, не толькі я) тваёй нязломнасцю і энергіяй, дзе перакананні гарманіруюць з чалавечнасцю, а словы з дзеяннем.

​Помню, як размаўлялі з табой пра вытокі нашай прагі да свабоды.

Адкуль у нашага пакалення (народжаных у 80-я) так моцна ўкаранілася вострае жаданьне сацыяльнай справядлівасці, шчырасці, ідэйнасці ды адвагі? І сышліся на тым, што ўлада сама выхавала нас такімі.

Натуральна, перадусім гэта заслуга бацькоў, але не толькі. Усе гэтыя савецкія кнігі ды фільмы, якімі мы захапляліся ў дзяцінстве («Корцік», «Гардэмарыны», «Зялёны фургон», безліч стужак пра вайну…). Мы ўсмоктвалі іх як губка.

Пазней проста адкінулі ідэалагічны складнік гэтых твораў і на выхадзе засталіся лібертарныя ідэі і годнасць, якімі і кіраваліся ў дарослым жыцці. Ты — выдатны прыклад годнасці.

​Я ўдзячны табе за тое, што ты пазнаёміў мяне з цудоўнымі людзьмі, выдатнымі таварышамі і адданымі змагарамі. Гэта і згаданы вышэй загінулы ва Украіне «Эколаг», гэта і анарха-партызаны, годныя сыны Беларусі ды сваіх бацькоў. На жаль, кантакту з імі, як і з табой, у мяне амаль няма. Усё, што я ведаю пра вас, чытаю на тэлеграм-канале «Права на паўстанне» ці АЧК Беларусь, дзе часам з’яўляюцца дробныя звесткі пра анархістаў з групы «Чорны сцяг».

Менавіта вы былі сярод тых сяброў, якія дапамаглі мне ў часы майго найвялікшага жыццёвага крызісу і ўпадку. Вы паказалі, што знаходзячыся на дне, ад яго заўсёды можна адпіхнуцца. Дзякуй за гэта!

​Ігар, не будзе перабольшваннем, калі скажу, што ты быў і застаешся прыкладам не толькі для анархістаў з розных краін, але і для часткі беларускага грамадства, у якой няма згоды на крывавы імперыялізм, ашалелы нацыяналізм ці калгасную дыктатуру. Твая бескампраміснасць уражвае, тваіх поглядаў баіцца дзяржава, а сярод ворагаў ты выклікаеш павагу.

​Героі і рэвалюцыянеры мінулых часоў рэдка дажывалі да 40 гадоў. Марыі Багушэвіч было 22, Ігнату Грынявіцкаму — 24, Кастусю Каліноўскаму — 28. Але мы жывем тут і цяпер. Незалежна ад турмы, вайны і рэпрэсій мы стараемся быць моцнымі, такімі як ты. Я ведаю, што ты застаешся сталёвым, і што ўсё толькі пачынаецца. Для цябе як для чалавека, беларуса і анархіста.

​Ты заўсёды паўтараў, што найлепшая салідарнасць — працяг барацьбы. Прабач, што я не здольны цябе вызваліць і што гэтая абрыдлая сістэма ўсё яшчэ існуе. Але мы стараемся рабіць тое, што ў нашых сілах. І пакуль ты там — твае ідэі і словы жывуць сваім жыццём.

У лістападзе ў Варшаве адбудуцца два паказы спектакля па матывах тваёй кнігі «Еду ў Магадан: не вер, не бойся, не прасі». На чэшскай прэм’еры гэтай арыгінальнай пастаноўкі мне давалося пабываць у Брне. Спадзяюся, што і ў польскай сталіцы будзе аншлаг. Таму што турэмная рэчаіснасць Беларусі, на вялікі жаль, як ніколі актуальная і балючая тэма. Балючая, але не смяротная, і жыццё працягваецца!

​Таму проста пажадаю табе заставацца сабой, каб надалей генераваць цікавыя думкі і дзяліцца з намі.

Усё, што ты задумаў, павінна здзейсніцца, а калі муры будуць разбураныя, то разам з табой і тваімі таварышамі паглядзім на іх руінах гэты спектакль. Па-беларуску. Бо, хоць розум у цябе гуманіста, душа анархіста, але сэрца тваё беларускае. Такім цябе і чакаем.

​З днём нараджэння, Ігар!

***

Поздравления Игорю Олиневичу записали и бывшие политзаключенные, а также Алина Ковшик.

Комментарии6

  • mikola
    24.09.2023
    Znou neikija *anarhisty* ? Hvoryja ludzi.....hvora Kraina ! Jakija Anarhisty ? 21 vek na dvare ! Czasy Anarhyi skonczylisja u 1917 godze !
  • Вы же себя дискредитируете
    24.09.2023
    Когда вы, НН, перестанете публиковать эти недалекости от mikola?
  • mikola ramanau
    25.09.2023
    Вы же себя дискредитируете, /nikoli....

Что известно о белорусе Викторе Павелке, которого в Польше подозревают в организации нападений на российских оппозиционеров?3

Что известно о белорусе Викторе Павелке, которого в Польше подозревают в организации нападений на российских оппозиционеров?

Все новости →
Все новости

Художники Щемелева и Римашевский в СИЗО по народной статье

Разоблаченные в Британии шпионы собирались вывезти в Россию журналиста Христо Грозева, который помогал Навальному

Актер и режиссер Игорь Забара: А еще у нас есть козел. Его зовут «Шойгу»2

На филфаке БГУ хотят открыть специальность «писатель»3

«Бесполезно подавать апелляцию». Как белорусам отказывают в польских визах и что они с этим делают2

В Речице гражданке Грузии угрожают депортацией — за то, что «внимательно следила и репостила новости в 2020-м»1

Интерьер этой столичной квартиры отмечен международной премией в области дизайна. Вот за сколько ее продают5

Z-военкор похвасталась, как белгородская тероборона сбила из ружья дрон. Оказалось, это был российский дрон за $90 тысяч2

Белорусская фабрика начала делать постеры из ковров1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Что известно о белорусе Викторе Павелке, которого в Польше подозревают в организации нападений на российских оппозиционеров?3

Что известно о белорусе Викторе Павелке, которого в Польше подозревают в организации нападений на российских оппозиционеров?

Главное
Все новости →