Комментарии к статье

Минское метро окупается лишь на 46% — Минтранс

  • Аканом
    16.03.2023
    Трэба падымаць плату за праезд. Метрапалітэн не павінны працаваць сабе ва ўбытак.
  • ПасаЖЫР
    16.03.2023
    Аканом, тады пытанне да эфектыўнасці метро: можна ж не толькі кошт квіткоў узняць, а і выдаткі зменшыць. Навошта столькі мянтоў на ўсіх станцыях?
  • Рэвізор
    16.03.2023
    Аканом, слабы та аканом, калі не разумееш, што метрапалітэн горада не павінен працаваць выключна на свой прыбытак.
    А тое, што страты несуразмерныя з даходамі, сведчыць пра прафесійны ўзровень такіх самых калгасных акаеомаў ў кіраўніцтве. Менеджмент такіх пазнавальны да ванітаў і зубнога болю: я нарабіў непад'ёмных страт, значыць дайце мне бясплатных грошай, раз я не спраўляюся.
  • Дояр
    16.03.2023
    Аканом,метро не работает в убыток, не работала, пока минтранс доил БелЖд на метро.
    Теперь, эту коровку (БелЖд), из-за экспериментов минтранса и лукашенко, приговорили к отправке на мясокомбинат, под нож...
     А другой, такой коровки не предвидется, придётся минчан и гостей столицы доить.
  • Аканом
    16.03.2023
    Дояр, што значыць "даіць", і чаму Мінтранс, а не вы, пасажыры ? Чые недаплаты за паслугі метрапалітэна кампенсаваліся з рахункаў Белчыгункі ? Недаплаты пасажыраў. То бок, пасаЖЫР плоціць толькі 46 адсоткаў ад патрэбнага, астатняе яму кампенсавала дзяржава з рахункаў Белчыгункі. Дык хто доіць метрапалітэн насамрэч, га, дояр ? Падумайце, а то тут нехта назваў мяне кепскім аканомам...
  • SHOS
    16.03.2023
    Все им недоплачивают. Дешёвый газ, дешёвая энергия, нищенские зарплаты работников. И все не так, все не гэтак. Сократите любовниц, деток, день, мужей в конторе и будет счастье
  • BLR
    16.03.2023
    Ну так зачыняйце. Нахалеру такая праца каб 54% убыткаў
  • Аканом
    16.03.2023
    Трэба падымаць кошт квітка. У метро стане больш прасторна, а то такія натоўпы, едуць без важнай патрэбы. Увогуле дзяржава не маці-карміліца, гэта й кожны грамадзянін, і ўсё грамадзтва разам. Руплівей трэба быць, датацый быць не павінна. А то вось некаторыя на эфектыўнасьць усяго прадпрыемства ўвагу тут звяртаюць. Спярша да эфектыўнасці сваёй уласнай дзейнасьці трэба звярнуцца, падумаць, дзе б яшчэ якую падпрацоўку знайсці, каб зарабляць больш.
  • Марнатравец
    16.03.2023
    Аканом,
    1) калі ў метро стане больш прасторна, тады яно стане не такім загружаным, а значыць, знікне і эфект ад падвышэння цэнаў. Калі хочаце, каб акуплялася, то трэба наадварот трамбаваць, як у Токіа.
    2) Каб месца (горад, краіна) было прыцягальным для бізнэсаў, працаўнікоў, жыхароў (якія плацяць падаткі), пратрэбная адпаведная інфраструктура. У тым ліку і транспарт. І трэба выдаткі на датацыі разглядаць, як інфраструктурныя інвестыцыі. У Еўропе ў некаторых месцах транспарт увогуле бясплатны (у сэнсе, цалкам фінансуецца з муніцыпальных бюджэтаў).
    3) Вы тут вырашаеце, хто па важных справах ездзіць, а хто не? Замнога на сябе бераце, спадар. Тым больш, што калі вам так перашкаджае натоўп у метро, то напэўна гэта для вас яно не з'яўляецца першай патрэбай
  • Аканом
    16.03.2023
    Марнатравец, 1) калі гэта інвестыцыі ў інфраструктуру, дык інвестар чакае атрымаць прыбытак, і атрымлівае яго, а метрапалітэн у той жа час чамусьці застаецца ў прагары на 56%. Давайце ў вас, напрыклад, пачнуць укладаць інвестыцыі, як у інфраструктуру для прыцягненьня нечага бізнэса, і вы з гэтай задачай будзеце цудоўна ўпраўляцца, бізнэс пацягнецца й будзе задаволены, але вы пры гэтым будзеце заставацца без грошаў, галодны й у блохах... 2) Калі праз падвышэньне коштаў на квіткі ў метро зробіцца больш прасторна, дык эфект не зьнікне, эфект будзе ва ўтульнасьці ды камфорце пасажыраў, што ў сваю чаргу падвысіць прыцягальнасьць для бізнэсу, які плоціць падаткі... Камфорт каштуе грошаў, гэта таксама тавар. 3) Не я вызначаю, хто па важнай справе едзе ў метро, а хто не. Кожны сам вырашыць, ці каштуе ягоная патрэба ехаць у метро затрачаных на паездку грошаў. Дзеля пустога людзі спыняць ездзіць і плаціць за паездку, не паедуць, ашчадзяць грошы, пакінуць у гаманцы на больш важную патрэбу. То бок пачнуць думаць. А бясплатна, дык чаму б не праехацца, а пэўным і чужыя кішэні ў натоўпе памацаць. :))
  • Марнатравец
    16.03.2023
    Аканом,
    1) інвестыцыі могуць быць і ўскосныя, як у гэтым выпадку. А калі манетызаваць ўсё, каб непасрэдна прыносіла даход, тады можна зрабіць і ўсе дарогі платнымі, і тратуары таксама (бо чаго іх бясплатна будаваць), і пешаходныя пераходы, і ўсё-ўсё, амаль што па заветах анкапаўцаў (амаль што - толькі таму, што наша размова не датычылася прыватызацыі).
    2) калі пасажыраў стане меней, то знізіцца і выручка, што як мінімум частку эфекту ад падвышэння цэнаў з'есць. Таму давядзецца зноў павышаць цэны (і так па кругу), або радзей пускаць цягнікі (а гэта паніжэнне камфорту, тыя ж самыя запоўненыя вагоны). Да таго ж меншы пасажырапаток значыць меншую эфектыўнасць рэкламы ў метро (і адпаведнае паніжэнне даходаў), меншую прыцягальнасць гандлевых кропак на станцыях (і паніжэнне даходаў ад арэнды), а гэта ўсё кампенсаваць чым? Так, новым падвышэннем.
    3) І што, тэлепартавацца будуць? Хто купіць па новых цэнах праязны, той напэўна тады будзе эканоміць дзесьці яшчэ, бо пехам з Каменнай Горкі на Ўручча не пойдзеш. Хто адмовіцца ад метро, той, верагодна, будзе больш ужываць машыну, калі яна ўжо ёсць. Прывітанне смог і коркі.
  • Аканом
    16.03.2023
    Марнатравец, 1) а дарогі й цяпер платныя, для замежнікаў і, вядома ж, для іхнага бізнэсу. :) То бок, ужо зрабілі, раней, чым вам прыйшло гэта да розуму, чакаць ня сталі. Але й для сваіх грамадзянаў дарогі таксама не бясплатныя, зь іхных карыстальнікаў спаганяюць дарожны падатак, жывымі грашыма... То бок за дарогі плоцяць... А што такое "дарога" па-вызначэньні ? Гэта праезная частка з ходнікамі й узбочынай... То бок, і ходнікі з узбочынай манетазаваныя насамрэч ! Дык што ня так ? З чым вы ня згодныя ? Вы шакаваны, даведаўшыся, як яно насамрэч ? :) 2) прыбытак не зьнізіцца, усталюецца баланс, калі зьмяншэньне пасажырапатоку будзе кампенсавана коштам праезду, кампенсавана праз кошт. 3) Тэлепартавацца ніхто ня будзе, проста будуць разьлічваць свае транспартныя выдаткі. На дарогах узрасьце колькасьць машын ? Гэта не павінна палохаць, за дарогі ж таксама бярэцца, як мы вызналі, плата. А калі дарожны падатак уключыць у кошт паліва (як робяць суседзі), дык і тут карыстальніку будзе прадастаўлена права выбара... Бо, цяпер выбара няма, ваша машына будзе год стаяць у гаражы, а дарожны падатак за год з вас спагоняць, хаця паслугу вы не атрымлівалі, дарогамі не карысталіся... 4) Падсумуем высновы ? Высновы простыя, трэба падымаць кошт за праезд на метро. :)
  • Нуоуш
    16.03.2023
    Плаціце 4000 даляраў гніды, і я буду 100 ў месяц аддаваць на праязны.
  • Bhagawan
    16.03.2023
    Chočacie jak u Waršavie?
  • Ткачев
    16.03.2023
    Леша, наверное, не знает, что государство на госпредприятиях платит зарплату в размере 27 процентов. Как в СССР, телевизоры и ковры стоили несколько месячных зарплат, хотя во всем мире это максимум ползарплаты. Так что, ты это задвигай своему первому заму. Он хоть граматику выучил, а то ошибки ж уже редактор не исправит.
  • Just
    16.03.2023
    Меньше бы плодили блатных и меньше создавали никому ненужные должности руководящие было бы больше экономии средств ,а в лукастане нужно кормить идеолухов на каждом гос предприятии и ещё выходцев с КГБ на должностях начальника безопасности.
  • Макс і Морыц
    16.03.2023
    чакаем чэргі за жэтонамі :))))
  •