У Будславе 1-2 ліпеня пройдуць традыцыйныя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Будслаўскай. План мерапрыемстваў зацвердзілі на пленарным пасяджэнні Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі. Падрабязная праграма фэсту будзе апублікаваная пазней.
Будслаўскі фэст па традыцыі праходзіць у пачатку ліпеня ў Будславе Мядзельскага раёна. Тут знаходзіцца адна з найбольш шанаваных каталіцкіх святынь у Беларусі — Будслаўскі абраз Божай Маці. Свята унесена ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
У мінулым годзе з-за маштабнага пажару, які незадоўга да таго адбыўся ў касцёле, фэст праводзіўся на адкрытым паветры.
Комментарии