Беларуская мова

Мова наша. Чаму Тыкток лепшы за Цікток?

Беларуская мова штогод папаўняецца новымі словамі, аднак слоўнікі не паспяваюць фіксаваць іх і прапаноўваць лепшы варыянт іх напісання. Разбіраемся самастойна, які варыянт назвы вядомай сацыяльнай сеткі слушны.

Папраўдзе адказ на пытанне, што лепш: «Тыкток» ці «Цікток», вельмі просты, ніякіх падводных камяннёў тут няма. Слушна гаварыць і пісаць «Тыкток» праз цвёрдае Т. Чаму?

У запазычаных словах Д і Т пераважна застаюцца цвёрдымі. Дырыжор, дэлегат, матэрыял, кватэра, крэдыт, твіст, тыраж, тэхніка, універсітэт, апладысменты, апастыль, дэманстрацыя, тэніс, дэкрэт, дэбет, медыцына і шмат іншых слоў.

Толькі ў рэдкіх словах пішуцца ДЗ і Ц, часцей за ўсё перад Ю (але не заўсёды). Правапіс такіх слоў вызначаецца толькі па слоўніку: дзюна, цюль, нацюрморт, уверцюра, Цюмень, цюлень, эцюд, дзюшэс, бардзюр, а таксама цітр, цір, мундзір, каранцін і падобныя. Звярніце ўвагу: турма, авантура, некаторыя іншыя словы падпарадкоўваюцца асноўнаму правілу і захоўваюць цвёрды зычны.

Калі ў слоўніку патрэбнага слова яшчэ няма, то варта карыстацца агульнымі правіламі запазычання — захоўваць цвёрдыя Д і Т.

Чаму цяпер часта можна сустрэць напісанне гэтай сеткі праз Ц? Хутчэй за ўсё, гэта адбылося пад уплывам рускай мовы, у якой першы зычны мяккі: [т’икто́к]. Але ж у англійскай мове, адкуль гэтае слова і прыйшло, першы гук — цвёрды зычны з прыдыханнем: [tʰɪk.tʰɔk]. Ён больш падобны да беларускага ТЫ, чым да беларускага ЦІ.

Дарэчы, падпісвайцеся на наш акаўнт у «Тыктоку»!

Комментарии

Что послушать по истории Беларуси? Собрали лучшие подкасты

Что послушать по истории Беларуси? Собрали лучшие подкасты

Все новости →
Все новости

Политзаключенному журналисту Игорю Карнею дали еще восемь месяцев колонии

Комиссар ЕС: Россия накапливает танки, а Европа не готова отразить нападение2

В Новой Боровой продают квартиры-студии на 20 квадратных метров. Цена удивляет4

В Иране 27-летняя певица выступила с непокрытой головой на концерте, что запрещено правилами страны ВИДЕО

Кто-то создал фальшивый сайт КГБ и втихаря собирал доносы8

Накануне праздников билеты на автобус из Минска в Вильнюс заметно дорожают6

В Казахстане судят белоруса за ДТП, в котором погибли восемь человек

Си Цзиньпин, кажется, отклонил приглашение на инаугурацию Трампа

Ковалевский: Интересы Беларуси в мирных переговорах по Украине нельзя игнорировать6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Что послушать по истории Беларуси? Собрали лучшие подкасты

Что послушать по истории Беларуси? Собрали лучшие подкасты

Главное
Все новости →