Куда сходить в театр в оффлайне? Составили с критиком топ спектаклей, за которые не стыдно
Мы ўжо, здаецца, прызвычаіліся глядзець спектаклі купалаўцаў анлайн на іх ютуб-канале. А калі ёсць патрэба схадзіць у тэатр нагамі?
З дапамогай тэатральнага крытыка Аляксея Стрэльнікава сабралі топ спектакляў, на якія цяпер можна схадзіць у афлайне (і гэта не будзе лічыцца нечым ганебным). Важна: калі вы дрэнна сябе пачуваеце, заставайцеся дома. Абавязкова насіце ў грамадскіх месцах маскі.
«Калека з вострава Інішман» (Тэатр беларускай драматургіі)
Фота: rtbd.by
Гэты спектакль — візуалізацыя п’есы ірландскага драматурга Марціна МакДонаха, якога называюць тэатральным Таранціна.
Пастаноўка ў прачытанні рэжысёра Аляксандра Гарцуева, прэм’ера якой адбылася ў красавіку бягучага года, атрымалася максімальна жыццёвай і блізкай кожнаму, нягледзячы на тое, што аповед ідзе пра невялікую ірландскую вёсачку.
Каментар крытыка: «Калека з вострава Інішман» — адна з апошніх прэм’ер тэатра беларускай драматургіі. Але агулам іх рэпертуар асабіста ў мяне выклікае вялікую павагу. Відавочныя спробы падыходзіць да гэтага сур’ёзна і ставіць п’есы, якія патрабуюць увагі да сябе, даюць роздум. Акрамя таго, па артыстах бачна, што яны не робяць выгляд, нібыта ў краіне нічога не адбываецца. Гэта максімум, які можна патрабаваць ад людзей, якія бачаць сваю місію ў тым, каб працаваць у дзяржаўных тэатрах».
Найбліжэйшыя паказы: 3, 17 і 28 лістапада
«Пансіён Belvedere» (Тэатр лялек)
Фота: puppet-minsk.com
Прэм’ера гэтага спектакля, пастаўленага італьянскім рэжысёрам Матэа Спьяццы, адбылася яшчэ ў 2017 годзе. Лірычная, кранальная замалёўка з жыцця састарэлых людзей пра сэнс існавання і здольнасць не здавацца, нягледзячы ні на што. Галоўныя героі разумеюць, што хутка сустрэнуцца са смерцю, але пры гэтым застаюцца на пазітыве. Такі прыклад зараджае.
Каментар крытыка: «Гэта не спектакль з лялькамі, акцёры тут працуюць з маскамі. Неверагодная для Беларусі тэатральная форма і высокі ўзровень выканання. І пазітыўны гуманістычны пасыл. Роздум над тэмамі кахання, свабоды, смерці пададзены ў вельмі лёгкай італьянскай манеры. Мне здаецца, што ў якасці псіхалагічнай рэабілітацыі такая праца вельмі важная».
Найбліжэйшыя паказы: 18 і 26 лістапада, 10 снежня.
«Папаўдзённы адпачынак» (Моладзевы тэатр)
Аднаактовы балет па матывах лібрэта Клода Дэбюсі «Папаўдзённы адпачынак Фаўна» ў прачытанні аднаго з самых моцных сучасных беларускіх харэографаў Вольгі Скварцовай. Ëн пра тое, як падчас ізаляцыі і эмацыйнага выгарання ўласны пакой чалавека можа пераўтварыцца ў «камеру».
Каментар крытыка: «Наконт Моладзевага тэатра ў мяне змешаныя пачуцці: новыя прэм’еры там — гэта чарговыя камедыі, я нават ужо не разбіраю іх назвы. Тэатр камедыі таксама магчымы, але зусім нядаўна на сцэне Моладзевага ставіліся важныя, бадзёрыя і надзённыя п’есы. З таго, што ў рэпертуары цяпер, можна звярнуць увагу на спектакль «Казіны востраў», яго паставіў Іскандэр Сакаеў, і рэжысура там на ўзроўні. Ну а «Пасляпаўдзённы адпачынак» — гэта праект танцавальнага тэатра, які фармальна з’яўляецца адзінкай Моладзевага тэатра. Ëн зроблены людзьмі, якія ўсведамляюць, што адбываецца навокал, і спрабуюць адрэфлексаваць гэта ў харэаграфічнай манеры».
Найбліжэйшы паказ: 24 лістапада.
«Пясняр» (Тэатр імя Максім Горкага)
Спектакль «Пясняр» прысвечаны асобе Уладзіміра Мулявіна. Прычым гаворка ў пастаноўцы ідзе не столькі пра аўтабіяграфію наўпрост, а пра складаны лёс паэта як творцы. Усё гэта атмасферна дапаўняецца песнямі аднаго з самых паспяховых беларускіх ансамбляў «Песняры». Выконвае іх сама трупа тэатра.
Каментар крытыка: «Звальненне Аляксандра Ждановіча з тэатра — гэта ганьба. Але я ведаю, што многія артысты там працягваюць існаваць насуперак усяму. І ў спектаклі «Пясняр» адчуваецца сапраўднае грамадзянскае выказванне. Таксама я хацеў бы звярнуць увагу на тое, што робіць моладзь тэатра на малой сцэне. Гэта і «Крэйцарава саната», і «У віры». Варта падтрымліваць маладых рэжысёраў, бо гэта ў любым разе будучыня тэатра».
Найбліжэйшы паказ — 6 лістапада.
«Дзікае паляванне караля Стаха» (Тэатр юнага гледача)
Фота: beltuz.by
Са знакамітай аднайменнай аповесці Уладзіміра Караткевіча ў тэатры зрабілі сапраўдны псіхалагічны дэтэктыў. Усім, хто чытаў кнігу, сюжэт вядомы: бура прымушае згарнуць з дарогі маладога навукоўца-фалькларыста Андрэя Беларэцкага. Ён трапляе ў радавы замак Яноўскіх, поўны зданяў і таямніц!
Каментар крытыка: «Мне здаецца, і сам тэкст Караткевіча, і пастаноўка Уладзіміра Савіцкага вельмі перагукаюцца з тым, што сёння адбываецца ў Беларусі. І ў прынцыпе ў артыстаў тэатра адчуваецца патрэба размаўляць з публікай пераважна пра надзённае, таму хадзіць на іх спектаклі — гэта зусім не ганебна. Увогуле, тэатр — гэта дазволены спосаб сабрацца ўсім разам, адчуць сваю еднасць. Сапраўднае мастацтва заўсёды будзе пра сучаснасць, пра тое, што баліць».
Найбліжэйшыя паказы: 4 лістапада, 11 снежня.
«Усе артысты могуць быць арыштаваныя». Што адбываецца з незалежным тэатрам у Беларусі
-
В Гомельском драматическом театре — кадровые чистки. Снова из-за «политики»
-
«Будет смешно и горько»: «Купаловцы» презентуют завтра новый спектакль. В главных ролях — Манаев, Белохвостик, Гарцуева
-
«Решение пришло извне». Что происходит в витебском театре, где в спектакле прозвучало «Жыве Фландрыя!» и началась череда увольнений?
Комментарии