З лета 2020 года было распачата больш за 2300 палітычных крымінальных спраў, больш за 30 тысяч чалавек былі затрыманыя. Пакуль не падобна, каб рэпрэсіі сцішыліся. У такой сітуацыі жарт «не сядзеў – не беларус» перастае быць смешным, а штодзённы лексікон многіх з нас натуральным чынам узбагаціўся: Акрэсціна, аліўкі, перадачы...
Прапануем вам прайсці тэст па турэмным жаргоне, які мы падрыхтавалі разам з тымі, хто бываў у няволі, каб лепш разумець сваіх землякоў. Спадзяёмся, вам самім ніколі не спатрэбіцца карыстацца ім у рэальнасці.
У малюнках падказак няма – гэта проста творчасць беларусаў, якія пабывалі за кратамі, выкарыстаная ў якасці ілюстрацый.