Мнения55

Настальгія па вялікім футболе. Якія тонкасці адкрываеш, калі пачынаеш глядзець старыя матчы

Каранавірус пазбавіў мяне і вялікага футбола. А матчы беларускіх каманд ужо даўно не гляджу. 

Мабыць, ведаючы пра смутак мільёнаў па вялікім футболе, Youtube апошнім часам прапануе паглядзець даўнія матчы ці агляды тых матчаў. І ўчора я пачаў глядзець.

Ужо многае забылася, таму не мог не перажываць тое, што дзеялася ў гістарычнай бітве зборнай Рэспублікі Карэя са зборнай Польшчы на чэмпіянаце свету 2002 года. Відовішча! Карэйцы (не дарма на іх футболках выява тыгра) біліся да апошняй хвіліны, практычна ўвесь час былі ў руху. І перамаглі 2:0. Першая перамога карэйскай каманды над еўрапейскай ў фінальнай частцы чэмпіянату свету. А потым я адшукаў занатаваную мною спасылку на матч Карэя — Нямеччына. Дзеля таго, каб яшчэ раз паглядзець той эпізод, калі «азіяцкі кароль Англійскай лігі» Сон Хын Мін заганяе мяч у вароты нямецкай зборнай і пазбаўляе яе права працягваць удзел у ЧС-2018. Помніцца, я ледзь не скакаў з радасці: нямецкая машына ляснулася.

Сёння яшчэ адно новае перажыванне. Бразілія — Англія. Зноў матч ЧС-2002, ¼ фіналу. Памятаю, што Бразілія стала ў 2002-м пяты раз чэмпіёнам, што Англію яна перамагла, але дэталі таго матчу з памяці ўжо сцерліся. Хацеў бы заўзець за Бразілію, дзе Раналдзіньё, але ж на лаўцы запасных у англаў сядзіць Майкл Оўэн, якога я ўпадабаў з тае хвіліны, калі першы раз убачыў яго на полі. Ужо не памятаю, што за міжнародны матч быў, затое памятаю, што на полі з’явіўся хлопчык, такі порсткі пацанёнак, які ані не бянтэжыўся сярод атлетычных дзядзькоў і ўжо гэтым будзіў сімпатыю. Потым я даведаўся, што англійскія заўзятары празвалі яго Магутным Мышанём і Залатым Хлопчыкам. Дык вось, на лаўцы запасных сядзеў Залаты Хлопчык. І я не мог выбраць, за якую каманду мне заўзець. Да таго часу не мог, пакуль суддзя не выдаліў з поля Раналдзіньё. Прысуд быў справядлівы, але Раналдзіньё толькі-толькі забіў у вароты ангельцаў бліскучы гол. Гэта раз. Па-другое бразільцы засталіся ў меншасці, і я ўжо не мог не спачуваць ім. Да таго ж Залаты Хлопчык з нейкай прычыны (ці не траўма?) так і застаўся на лаўцы запасных.

Праглядаючы даўні матч, я перажыў амаль тыя ж пачуцці, што і 18 год таму. Адрозненне было адно: у 2002-м я не ведаў, што бразільцы перамогуць англаў, што яны стануць чэмпіёнамі.

Паглядзеўшы новымі вачамі даўні матч, я ўсё ж вырашыў спытацца ў знаўцаў, хто з маіх землякоў гуляе ў камандах беларускай вышэйшай лігі. Віталь Герасіменя, які ў «Ганцавіцкім часе» піша пра спорт, сказаў, што ў Слуцку паўабаронцам гуляе Ігар Бабко з Круговічаў. Круговічы — гэта былы Слуцкі павет. А хто з пінчукоў? Патэлефанаваў Віктару Ярашуку ў Пінск. Ён сказаў, што паўабаронцамі гуляюць Сяргей Балановіч ў «Шахцёры» і Юрый Паўлюкавец у жодзінскім «Тарпеда», брамнікам — Максім Плотнікаў у мінскім «Дынама». Кар’ера 34-гадовага Ігара Бабко і 32-гадовага Сяргея Балановіча, пэўна ж, завяршаецца, у 25-гадовага Юрыя Паўлюкаўца і ў 22-гадовага Максіма Плотнікава, можна думаць, яшчэ многае наперадзе наперадзе. Трэба прыгледзецца да іх гульні. Мо зноў пачну заўзець за мінскае «Дынама», якое я памятаю з таго часу, калі ў ім гулялі Зарэмба, Малафееў, Мустыгін. А мо нават і за «Тарпеда» пачну заўзець, хоць, прызнаюся, ніколі не бачыў матчаў з удзелам гэтага клуба.

І ўсё ж — як я сумую па вялікім футболе! Без яго нейк няўтульна, бядней. Ці хутка выйдуць на палі «Манчэстэр Юнайтэд», «Тотэнхэм», «Атлетыко» і «ПСЖ»? Ну, і «Барса». Гэтай дружыне я сімпатызую за тое, што яна — за незалежнасць Каталоніі, за тое, што там палкі каталонскі патрыёт Жэрар Піке.

Дарэчы, пра слова «заўзятар». Ужо не згадаю, у якім годзе, але памятаю, што тады, калі Алесь Разанаў жыў на вуліцыі Веры Харужай, я пачуў гэтае слова з ягоных вуснаў. Гаворка была пра футбол, і я мовіў слова «балельшчык», а Алесь мяне як паправіў: «заўзятар». Я ж спытаўся: а дзеяслоў які? Атрымалася — «заўзець», іншага слова не прыдумалі.

Заўзятар — гэта, мабыць, аналаг італьянскага tifoso, а заўзятары — tifosi, бо беларускае заўзятасць на расійскую перакладаецца як 1. рьяность; 2. рьяность, горячность, ретивость, рвение, усердие. Дарэчы, слова «завзятый» маецца і ў расійскай (завзятый рыболов), але «заўзятар» — гэта неалагізм (ужо стараваты) Алеся Разанава, які, што праўда, у маладосці любіў дужацца. Быў ён хлопец неслабенькі. Не ведаю, ці дужаўся ён з такімі пісьменнікамі-дужаннікамі, як Янка Брыль і Уладзімір Караткевіч.

Комментарии5

Немец, приговоренный к расстрелу, причастен к диверсиям? Вот о какой истории может идти речь5

Немец, приговоренный к расстрелу, причастен к диверсиям? Вот о какой истории может идти речь

Все новости →
Все новости

Ирина Фарион умерла в больнице после покушения15

На Менке раскопали уже три ряда гаковых деревянных конструкций ФОТОФАКТ3

16-летняя белоруска упала с шестого этажа в Варшаве

Ирина Абельская стала заслуженным врачом16

Полк Калиновского официально подтвердил замену своего командира и заявил о реформировании17

Польша начала охоту на компании, которые обходят санкции против Беларуси и России1

Лукашенко приказал отправлять на ликвидацию последствий урагана политзаключенных17

«По выходным даже очереди». В Минске открылась «космическая» зона отдыха с бесплатным веревочным городком

Во Львове стреляли в политика Ирину Фарион18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Немец, приговоренный к расстрелу, причастен к диверсиям? Вот о какой истории может идти речь5

Немец, приговоренный к расстрелу, причастен к диверсиям? Вот о какой истории может идти речь

Главное
Все новости →