ТЭСТ
Ці абгоніць страус губку для посуду? Вясёлы экалагічны тэст
Выкідаючы штодня смецце, мы не задумваемся пра тое, што многія яго віды будуць і ў далёкай будучыні нагадваць нашчадкам пра нашае існаванне.

Разам з беларускімі фільтрамі для вады "КРЫНІ" прапануем вам адгадаць, колькі часу спатрэбіцца прыродзе на перапрацоўку самых звычайных рэчаў.
Пачынаем
2 лістапада 2002 года ў Мінску пачалі будаваць Нацыянальную бібліятэку. Што адбудзецца раней: адкрыццё бібліятэкі або поўнае раскладанне выкінутага ў той самы дзень глянцавага часопіса?
Няправільна, глянцавы журнал раскладаецца мінімум 5 год, а бібліятэку адкрылі праз 3,5 года пасля пачатку будаўніцтва.
Правільна, бібліятэку адкрылі прыкладна праз 3,5 года пасля пачатку будаўніцтва, а глянцавы часопіс будзе раскладацца мінімум 5 год.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Фернан Магелан 20 верасня 1519 выправіўся ў першае кругасветнае падарожжа. Што адбудзецца хутчэй: вяртанне Магелана ці раскладанне выкінутай жуйкі?
Так, бо жуйка ў цёплых кліматычных умовах раскладаецца мінімум 30 год, а ў халодных – можа, і сотні гадоў. А экспедыцыя доўжылася 4 гады.
Не, і блізка няправільна. Экспедыцыя доўжылася ўсяго 4 гады, а жуйка ў цёплых кліматычных умовах раскладаецца мінімум 30 год, а ў халодных – можа, і сотні гадоў.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Аляксандр Бэл зрабіў першы званок па стацыянарным тэлефоне ў 1876 годзе. Што адбудзецца хутчэй: будзе зроблены першы званок па мабільным тэлефоне або прырода справіцца з выкінутым акумулятарам ад тэлефона?
Так, дакладна. Адлегласць між двума званкамі – 97 год, а акумулятар будзе раскладацца больш за 100 гадоў з неймавернай шкодай для навакольнага асяроддзя.
Не. Адлегласць між двума званкамі – 97 год, а акумулятар будзе раскладацца больш за 100 гадоў з неймавернай шкодай для навакольнага асяроддзя.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Што адбудзецца хутчэй: слімак абпаўзе Зямлю па экватары ці раскладзецца аднаразовы падгузак?
Не. На раскладанне падгузка спатрэбіцца 500 год, а слімак, які рухаецца з хуткасцю 47 см/г, абпаўзе нашу планету за 9700 гадоў.
Правільна. На раскладанне падгузка спатрэбіцца 500 год, а слімак, які рухаецца з хуткасцю 47 см/г, абпаўзе нашу планету за 9 700 гадоў.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Яшчэ адно пытанне пра дыстанцыі. Што адбудзецца хутчэй: чалавек пройдзе пешшу адлегласць да Месяца ці цалкам раскладзецца бляшанка ад кансерваў?
Правільна, чалавеку спатрэбілася б каля дзевяці гадоў, каб пешшу прайсці 384 400 кіламетраў ад Зямлі да Месяца (пры ўмове, што ён будзе ісці без прыпынкаў, не спаць і не есці). Бляшанка ж раскладаецца як мінімум дзесяць год пры спрыяльных умовах.
Не, чалавек усё ж пераможа з нязначным адрывам. Каб пешшу прайсці 384 400 кіламетраў ад Зямлі да Месяца (пры ўмове, што ён будзе ісці без прыпынкаў, не спаць і не есці). Бляшанка ж раскладаецца як мінімум дзесяць год пры спрыяльных умовах.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
А зараз крыху з нашай гісторыі. Калі б вы выкінулі ў 1795 годзе, калі адбыўся апошні падзел Рэчы Паспалітай, алюмініевую бляшанку ад піва, ці расклалася б яна да нашага часу?
Няправільна, алюміній раскладаецца 500 год і болей. Вось калі б вы выкінулі ў часы Скарыны, то тады б, вядома, расклалася.
Слушна! На раскладанне алюмінію патрэбна мінімум 500 год.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Што адбудзецца раней: страус прабяжыць адлегласць ад Зямлі да Марса ці раскладзецца выкінутая губка для мыцця посуду?
Трапна! Калі б страус мог без прыпынкаў бегчы да Марса, ён справіўся б прыкладна за 90 год, а губка раскладзецца мінімум за 200 год. Таму страус, калі б пажадаў, яшчэ б паспеў і вярнуцца да Зямлі, а губка ўсё яшчэ б раскладалася.
Схібілі! Калі б страус мог без прыпынкаў бегчы да Марса, ён справіўся б прыкладна за 90 год, а губка раскладзецца мінімум за 200 год. Таму страус, калі б пажадаў, яшчэ б паспеў і вярнуцца да Зямлі, а губка ўсё яшчэ б раскладалася.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Стрыж — адна з самых хуткіх птушак на планеце. Што адбудзецца раней: стрыж даляціць да Сонца ці раскладзецца абутак са штучнай скуры?
Так, стрыж на сваёй максімальнай хуткасці ў 152 км/г змог бы да Сонца даляцець прыкладна за 150 год, а абутак пры спрыяльных умовах раскладзецца за 50–60 гадоў. Але трэба ведаць, што прадукты распаду штучнай шкуры вельмі негатыўна ўздейнічаюць на прыроду.
Няправільна, стрыж на сваёй максімальнай хуткасці ў 152 км/г змог бы да Сонца даляцець прыкладна за 150 год, а абутак пры спрыяльных умовах раскладзецца за 50–60 гадоў. Але трэба ведаць, што прадукты распаду штучнай шкуры вельмі негатыўна ўздейнічаюць на прыроду.

Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Праз два гады "Песні пра зубра" Міколы Гусоўскага споўніцца 500 гадоў. Што адбудзецца раней: беларусы адсвяткуюць 1000-годдзе паэмы або прырода перапрацуе шкляную бутэльку, выкінутую сёння?
Так, бо на раскладанне шкляной бутэлькі спатрэбіцца каля 1000 год.
Шкло – адзін з самых цяжкіх для раскладання матэрыялаў. Трэба мінімум 1000 год, каб прырода змагла перапрацаваць шкло.
Далей
Праверыць
Паказаць вынікі
Грэта Тунберг у шоку!
Трэба тэрмінова перапрайсці тэст!

Рэцэптура і тэставанне фільтраў для вады Крынi зробленыя Інстытутам фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кожны фільтр укамплектаваны натуральным шунгітавым мінералізатарам.
Прайсці яшчэ раз
Слабавата
Недзе нешта вы, безумоўна, чулі. Напэўна, трэба крыху адпачыць і паспрабаваць зноў прайсці тэст.

Рэцэптура і тэставанне фільтраў для вады Крынi зробленыя Інстытутам фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кожны фільтр укамплектаваны натуральным шунгітавым мінералізатарам.

Прайсці яшчэ раз
Няблага!
Дакладна нешта ведаеце, але гэтага замала для поўнага спакою за будучыню нашай планеты.

Рэцэптура і тэставанне фільтраў для вады Крынi зробленыя Інстытутам фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кожны фільтр укамплектаваны натуральным шунгітавым мінералізатарам.
Прайсці яшчэ раз
Салідны вынік!
Крыху не хапіла да поўнай гармоніі!

Рэцэптура і тэставанне фільтраў для вады Крынi зробленыя Інстытутам фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кожны фільтр укамплектаваны натуральным шунгітавым мінералізатарам.
Прайсці яшчэ раз
Амаль ідэальна
Рэспект ад Грэты!

Рэцэптура і тэставанне фільтраў Крынi зробленыя Інстытутам фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кожны фільтр укамплектаваны натуральным шунгітавым мінералізатарам.

Прайсці яшчэ раз
Выдатна!
Вы круцейшыя за Грэту Тунберг!

Рэцэптура і тэставанне фільтраў для вады Крынi зробленыя Інстытутам фізіка-арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Кожны фільтр укамплектаваны натуральным шунгітавым мінералізатарам.
Прайсці яшчэ раз
Падзяліся тэстам у сацсетках