История1010

Зимняя война: в 1939-м финны были в ситуации, в которой сейчас Украина. Как финны отстояли свою независимость

Восемь десятков лет назад Советский Союз потребовал от Финляндии передачи ему части территории. А когда финны отказались, обвинил их в нападении и объявил войну. Хотя формально Советы победили в той войне, которую поэт Александр Твардовский называл «незнаменитой», моральная победа досталась финнам. И независимость тоже. Пишет в журнале «Наша гісторыя» Андрей Окушко. (Архивный материал. Первая публикация — в 2019.)

«Манумент Зімовай вайне» каля пасёлка Суамусалмі ў Фінляндыі. Тут у снежні 1939-га — студзені 1940-га цэлы месяц ішлі крывавыя баі, якія скончыліся перамогай фінаў. Гэта пахавала планы савецкага камандавання выйсці да Батнічнага заліва, перарэзаўшы Фінляндыю на дзве часткі. Манумент — гэта поле, пакрытае прыроднымі камянямі без якой-небудзь дадатковай апрацоўкі. Ён усталяваны ў памяць пра кожнага загінулага ў баявых дзеяннях — не толькі з фінскага боку, але і з савецкага. Увогуле тут плануецца ўсталяваць больш за 20 тысяч імянных пліт. Фота Shutterstock.com, by Reisegraf.ch.

Яшчэ ў 1935 годзе сталінскі паплечнік Андрэй Жданаў аб’ехаў савецка-фінскую мяжу, каб выявіць найбольш прыдатныя пункты для ўдару. Пасля заключэння пакта з Гітлерам Сталін палічыў, што зручны момант вярнуць страчаныя пасля Першай сусветнай вайны землі былой Расійскай імперыі, у тым ліку і Фінляндыю, надышоў.

Пачалі з вайсковых баз

Калі 23 жніўня 1939 года ў Маскве міністры замежных спраў СССР і Германіі Вячаслаў Молатаў і Іахім фон Рыбентроп заключылі пакт аб ненападзе, у сакрэтных пратаколах згадвалася і Фінляндыя. Як і краіны Балтыі, Заходнія Беларусь і Украіна, а таксама Малдова, яна адыходзіла ў «сферу ўплыву СССР». Калі ж называць рэчы ўласнымі імёнамі — Гітлер пагаджаўся, што Сталін гэтыя тэрыторыі захопіць.

Рэалізацыю захопаў савецкае кіраўніцтва пачало неадкладна. Кожнай з чатырох дзяржаў — Літве, Латвіі, Эстоніі і Фінляндыі — было прапанавана заключыць з СССР дамову «аб узаемадапамозе». Кожная з дамоў прадугледжвала размяшчэнне на тэрыторыі краіны савецкіх вайсковых баз. 

Абапіраючыся на свае вайсковыя кантынгенты, летам 1940 года Сталін без праблем арганізаваў у кожнай з балтыйскіх дзяржаў змену ўрадаў на прасавецкія і аформіў далучэнне іх да СССР у якасці саюзных рэспублік.

Фінляндыя была адзінай краінай, чыё кіраўніцтва заключаць з Савецкім Саюзам пагадненне на савецкіх умовах адмовілася — яна не прыняла прапановы мяняцца тэрыторыямі і размяшчаць савецкія базы. Фіны прапанавалі ўласны варыянт пагаднення: яны былі гатовыя на саступкі, але без пагрозы суверэнітэту. Сталіна такое не задавальняла. Ён лічыў, што лёгка раздушыць 3-мільённую краіну.

Бетонны бункер, які захаваўся на паўвостраве Ханка ў Фінляндыі. Ён быў элементам «Лініі Манергейма». Фота Shutterstock.com, by Karasev Victor

«Невядомыя» абстралялі

Падзеі разгортваліся імкліва. 13 лістапада былі спыненыя перамовы, а 26-га «невядомыя» абстралялі савецкую тэрыторыю (праз шмат дзесяцігоддзяў стала вядома, што гэта зрабіў сам СССР — поўная аналогія з інцыдэнтам у Гляйвіцы, інсцэніроўкай Гітлера). 30 лістапада Чырвоная армія перайшла дзяржаўную мяжу.

У Хельсінкі настолькі хуткага развіцця падзей не чакалі, таму спачатку ўсё ішло для фінаў дрэнна: затрымаць савецкія дывізіі ўдалося толькі на Карэльскім перашыйку. Дзесьці фіны нават пабеглі, бо не змаглі супрацьстаяць савецкім танкам.

Камандзіры Чырвонай арміі планавалі адсвяткаваць дзень нараджэння Сталіна (21 снежня) у Хельсінкі, дзе да таго часу мусіў прыняць уладу створаны 1 снежня ў захопленым фінскім сяле Тэрыёкі (цяпер Зеленагорск у Ленінградскай вобласці Расіі) урад «Фінскай Дэмакратычнай Рэспублікі» на чале з камуністам-фінам Ота Куусіненам.

Некалькі гадоў пасля таго Ота Куусінен правёў у падполлі, а ў 1921 годзе выехаў у Маскву, дзе стаў адным з лідараў Камінтэрну — арганізацыі, адказнай за распальванне пралетарскай рэвалюцыі ва ўсім свеце. У 1939 годзе ён, як этнічны фін, аказаўся запатрабаваны. 

Фота Пятра Бяззубенкі, RKNA.RU

Кактэйлі Молатава

Але здарылася нечаканасць: сотні тысяч фінаў розных сацыяльных слаёў і палітычных поглядаў выступілі на абарону краіны. Прафесура і рабочыя разам капалі акопы, а салдат-сацыяліст з характэрнай фінскай дысцыплінаванасцю падпарадкоўваўся нацыяналісту-афіцэру. 

На абарону краіны стаў і бізнэс. Напрыклад, найбуйнейшая фінская алкагольная кампанія Alko дапамагала вырабляць «кактэйлі Молатава» (яны сталі сусветна вядомымі менавіта ў тую вайну, усяго іх вырабілі паўмільёна). 

З жанчын склалася добраахвотніцкая арганізацыя «Лота Свярд» (Lotta Svärd): яны даглядалі параненых, тушылі пажары, падвозілі ежу на фронт. Неверагодны патрыятызм дазволіў маленькай Фінляндыі з 3,7 млн жыхароў выстаяць супраць СССР, дзе жылі 180 мільёнаў.

Фінскія жанчыны абаранялі краіну разам з мужчынамі. Фота Wikimedia Сommons.

Тактыка Манергейма

Апраўдала сябе і тактыка, абраная галоўнакамандуючым фінскага войска, былым генералам яшчэ царскай арміі Карлам Густавам Манергеймам.

Ён разумеў, што ў адкрытым баі перамагчы Чырвоную армію немагчыма, таму на Карэльскім перашыйку была загадзя пабудавана лінія ўмацаванняў, вядомая як «Лінія Манергейма». І хоць дотаў там было не так шмат, як на французскай «Лініі Мажыно», амаль уся зямля перад імі была прыстраляная, а за лініяй стаялі галоўныя сілы арміі. 

«Лінія Манергейма» мела працягласць больш за 130 км. Паміж Выбаргам і мяжой з СССР былі спланаваныя тры лініі абароны. Найбліжэйшая да мяжы называлася «галоўнай», пасля ішла «прамежкавая», а каля Выбарга — «задняя». Будаўніцтва лініі вялося пачынаючы з 1918 года ўвесь міжваенны час. 

Галоўная абарончая паласа складалася з выцягнутай у лінію сістэмы вузлоў абароны, у кожны з якіх уваходзіла некалькі драўляна-земляных умацаванняў і доўгачасовых каменна-бетонных збудаванняў, а таксама супрацьтанкавыя і супрацьпяхотныя загароджы. Флангі лініі ўпіраліся ў Фінскі заліў і Ладажскае возера.

На лініі Манергейма было 150 кулямётных бункераў, 8 артылерыйскіх бункераў, 9 камандных бункераў і 41 сховішча. У асноўным для абароны выкарыстоўваліся ўмовы мясцовасці.

Хоць асабістая роля Карла Густава Манергейма ў стварэнні гэтай абарончай лініі была сапраўды значная, ягоным іменем яна стала называцца толькі пасля пачатку Зімовай вайны з падачы журналістаў, па аналогіі з французскай «Лініяй Мажыно» і нямецкай «Лініяй Зігфрыда».

Праўда, савецка-фінская мяжа — гэта не толькі Карэлія, але і яшчэ каля 1 300 кіламетраў, дзе было нерэальна збудаваць аналагічную абарону. Таму ў цэнтры і на поўначы Фінляндыі стаўка рабілася на партызанскую вайну, якую вялі добра падрыхтаваныя лыжнікі ў белых маскхалатах.

Яны непрыкметна падбіраліся да савецкіх пазіцый, абстрэльвалі іх і знікалі, сеючы паніку ў шэрагах чырвонаармейцаў.

Фінскія салдаты на пазіцыях падчас перапынку ў ваенных дзеяннях. Фота Wikimedia Сommons.

А аказалася, як заўсёды…

Каб весці дыверсійную вайну, патрэбныя нетыповыя камандзіры, і Манергейм іх знайшоў. Напрыклад, пад Толваярві абаронцы спачатку адступілі на 60 кіламетраў, аднак новы камандзір, Паава Талвела, хутка навёў парадак і распачаў бязлітасную партызанскую вайну.

У той жа час савецкая армія выявілася негатовай да зацяжной зімовай вайны. Праявіліся праблемы з абмундзіраваннем савецкіх байцоў: адзенне з бавоўны, тонкія боты і будзёнаўкі дрэнна абаранялі ад маразоў. У такіх умовах чырвонаармейцы вымушаныя былі парушаць загады і распальваць ноччу вогнішчы, па якіх іх выяўлялі снайперы і дыверсанты. Наваліла снегу — асобныя савецкія дывізіі атрымалі лыжы, але не ўсе байцы толкам умелі ездзіць. Тыповым прыкладам стала 44-я дывізія, якая камплектавалася з жыхароў Украіны і ў нязвыклых умовах была хутка разгромленая.

Карл Густаў Манергейм у 1942 годзе. Фота Wikimedia Сommons.

Непадрыхтаванай да зімы была і савецкая тэхніка: у зброі замярзала танная змазка, рухавікі танкаў глухлі, гразлі ў снезе аўтамабілі…

Нешматлікія дарогі, што вялі ў цэнтр Фінляндыі, былі вузкія, таму войскі расцягваліся ў калоны да некалькіх кіламетраў. На гэта абаронцы адказвалі тактыкай «моці» (motti): яны валілі дрэвы, гэтым дзялілі савецкія войскі на катлы, а потым знішчалі іх па чарзе. Менавіта так была атрыманая славутая перамога пры Суамусалмі ў пачатку студзеня 1940-га, калі дзве савецкія дывізіі страцілі забітымі, параненымі і палоннымі не менш за 13 тысяч байцоў. Фіны ў той бітве, што доўжылася месяц, захапілі 43 танкі, каля сотні гармат і 260 аўтамашын. Праўда, ліквідаваць усе катлы абаронцы не здолелі, бо фінскай арміі не хапала для гэтага ні жаўнераў, ні снарадаў, ні самалётаў.

Мінскія фіны на фінскія міны

Пасля шматлікіх няўдач у канцы снежня савецкаму кіраўніцтву стала зразумела, што фіны не капітулююць. З Масквы даслалі загад спыніць бессэнсоўныя лабавыя атакі, у якіх страцілі дзясяткі тысяч людзей, і змяніць тактыку.

Дагэтуль планавалася, што весці вайну будзе толькі Ленінградская вайсковая акруга, але цяпер саветы мусілі ствараць Паўночны і Паўночна-Заходні франты. Туды перакідвалі сотні тысяч вайскоўцаў, новыя танкі, гарматы і самалёты.

Адначасова да баявых дзеянняў рыхтавалася і «Фінская народная армія», якая падпарадкоўвалася «ўраду» ў Тэрыёкі. Аднак раптоўна высветлілася, што карэлаў і фінаў для яе не хапае, таму ў «армію» пачалі браць людзей, з выгляду падобных да насельніцтва Фінляндыі, у першую чаргу беларусаў! У выніку на свет з’явіўся каламбур: «На фінскія міны пойдуць мінскія фіны». 

Як саветы, так і фіны надавалі вялікую ўвагу інфармацыйнаму забеспячэнню вайны, друкуючы шматлікія прапагандысцкія матэрыялы, прызначаныя для салдат праціўніка. Тут узоры прадукцыі як аднаго, так і другога боку. Фота Wikimedia Сommons.

Ветлівыя апладысменты Захаду

Рэзервы байцоў для Чырвонай арміі былі невычэрпныя, тым часам мабілізацыйны рэзерв фінаў вычэрпваўся. А міжнародная супольнасць не спяшалася з падтрымкай, яна толькі «сурова пакарала» СССР выключэннем з Лігі Нацый (папярэдніцы ААН).

Прадстаўнік Фінляндыі ў гэтай арганізацыі з горыччу казаў: «Вялікі рускі мядзведзь пайшоў па следзе невялікага фінскага сабакі. Хоць сабака і можа ўцячы на нейкі час, мядзведзь усё роўна пераможа». 

Італія адправіла на дапамогу фінам 25 знішчальнікаў, але іх затрымалі немцы, і на фронт паспелі толькі 10 самалётаў. Вялікабрытанія і Францыя абяцалі 50 тысяч жаўнераў, аднак ніводзін з іх да Фінляндыі не даехаў: фармальна з-за адмовы Нарвегіі і Швецыі прапусціць войскі, а рэальна з-за меркавання, што яны спатрэбяцца і на радзіме. ЗША далі 2,5 мільёна долараў, але патрабавалі, каб грошы ішлі выключна на дапамогу мірным жыхарам і харчаванне, а не на зброю. Газета «Вашынгтон пост» з гэтай нагоды пісала: «Фінляндыя не можа чакаць іншай дапамогі, акрамя ветлівых апладысментаў». 

Адзінае, што ўрады Захаду не спынялі, гэта іншаземных добраахвотнікаў, частка з якіх паспела ўступіць у бой з савецкімі войскамі — шведская эскадрылля нават прыбыла са сваімі самалётамі. 

Страцілі шмат, але захавалі галоўнае

11 лютага 1940 года пачалося новае наступленне Чырвонай арміі ў Карэліі, і гэтым разам яно ішло з удзелам вялікіх сілаў авіяцыі і атакамі на зруйнаваныя пазіцыі толькі пасля артпадрыхтоўкі. Фіны супраціўляліся, але адразу ж страцілі вялікі дот «Попіус». Праз некалькі дзён «Лінія Манергейма» была прарваная ў некалькіх месцах. У канцы лютага Чырвоная армія дайшла да рэзервовай паласы абароны, а 6 сакавіка адрэзала ад сталіцы другі паводле насельніцтва горад краіны Вііпуры (цяпер Выбарг у Ленінградскай вобласці Расіі).

Група чырвонаармейцаў з захопленым сцягам Фінляндыі. Сакавік 1940 года. Фота Wikimedia Сommons.

Паміж фронтам і Хельсінкі ліній абароны не засталося. Фіны вымушаныя былі ісці на перамовы, але і Масква не магла сабе дазволіць далейшай вайны — і з-за магчымых страт, і з меркавання прэстыжу. Фіны сарвалі бліцкрыг, а зацяжной вайны Сталін не мог сабе дазволіць.

Савецкі Саюз баяўся прыбыцця ў Фінляндыю амерыканскіх і брытанскіх войскаў. «Дэмакратычную рэспубліку» выкінулі на сметнік. Згодна з Маскоўскай мірнай дамовай ад 12 сакавіка 1940 года, Фінляндыя перадавала СССР каля 10% тэрыторыі. 420 тысяч карэлаў і фінаў назаўсёды пакідалі свае дамы. Але цаной вялізных ахвяр фіны захавалі незалежнасць. І заможнасць.

У 1940 годзе Фінляндыя жыла на адным узроўні з Эстоніяй. Праз 50 гадоў яны былі ўжо як неба і зямля. Нават праз 30 гадоў пасля здабыцця незалежнасці эстонцам не ўдалося дагнаць сваіх суседзяў, сярэдні фін дагэтуль зарабляе ўдвая больш, чым сярэдні эстонец.

Фінскія ўрокі

Фіны даказалі, што малая дзяржава можа змагацца з вялікім суседам, але для гэтага патрэбныя намаганні ўсяго народа. 

А Савецкі Саюз пасля Зімовай вайны пачаў перабудову арміі. Жаўнеры сталі атрымліваць цёплае абмундзіраванне, вучыліся выкарыстоўваць «кактэйлі Молатава» і хадзіць на лыжах. Магчыма, менавіта «фінскія ўрокі» паспрыялі перамозе саветаў над немцамі пад Масквой зімой 1941—1942 гадоў, калі Чырвоная армія часткова выкарыстоўвала фінскую тактыку. Гэтае супрацьстаянне было адным з «маленькіх» канфліктаў, якія змянілі ход «вялікай» гісторыі.

Комментарии10

Гнилое, зато недорого. Как папулистский указ Лукашенко об ограничении наценки влияет на всех участников цепочки поставок овощей4

Гнилое, зато недорого. Как папулистский указ Лукашенко об ограничении наценки влияет на всех участников цепочки поставок овощей

Все новости →
Все новости

В Витебске раскрыли двойное убийство валютчиков 25-летней давности

Самолёт «Белавиа» вернулся в Минск из-за проблем с двигателем1

Подростки в Барановичах создали чат для буллинга сверстников, но он попался на глаза силовикам4

Российского шпиона поймали на горячем. Им оказалась 16-летняя девушка2

Взрослый минчанин путешествовал по школьному бесплатному проездному. Теперь ему придется заплатить солидный штраф2

Белорусскому баскетболу настоятельно порекомендовали не иметь дел с легендарным тренером Анатолием Буяльским.

Лауреата премии «Белорусский спортивный Олимп» судят за сексуальное насилие1

Войска Асада в Сирии продолжают отступать3

Стало известно, чем сейчас занимается бывший министр иностранных дел Украины Кулеба

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гнилое, зато недорого. Как папулистский указ Лукашенко об ограничении наценки влияет на всех участников цепочки поставок овощей4

Гнилое, зато недорого. Как папулистский указ Лукашенко об ограничении наценки влияет на всех участников цепочки поставок овощей

Главное
Все новости →