История1010

Белорусский Павлик Морозов за свои доносы получил путевку в «Артек», но и его судьба сложилась трагически

Как сталинский режим использовал детей, пишет доктор исторических наук Александр Гужаловский.

Фота: НАЦЫЯНАЛЬНЫ АРХІЎ РБ. ФОНД 4П, ВОПІС 1, СПРАВА 13350, АРКУШ 75.

У 1930 годзе на Усебеларускім конкурсе дзіцячай кнігі прэмію атрымала аповесць Алеся Якімовіча «Перамога». Яе галоўны герой, падлетак Сцёпка, паведамляў старшыні калгаса пра шкодную дзейнасць свайго бацькі. Гэта першы беларускі твор, які адкрыта заклікаў дзяцей да даносу на ўласных бацькоў. Фінал аповесці шчаслівы: атрымаўшы 5 гадоў умоўнага зняволення, падкулачнік-бацька ўступіў у калгас.

Сталінская ідэалогія выхоўвала «новага чалавека» — фізічна і разумова развітую асобу, якая прытрымліваецца прынцыпаў калектывізму, падпарадкоўвае ўласныя інтарэсы грамадскім і гатовая ахвяраваць сябе і сваіх родных у імя ідэі пабудовы бяскласавага грамадства. Асабліва каштоўным матэрыялам для сістэмы былі дзеці ды падлеткі.

Савецкая прапаганда стварала вобраз Сталіна як калектыўнага бацькі. Ён, маўляў, падараваў сваім сынам і дочкам шчаслівае дзяцінства, абараняе іх ад знешняй і ўнутранай пагрозы, а за гэта патрабуе поўнай адданасці. Нязломная воля і непахіснасць у дасягненні высокай мэты павінны былі стаць узорам для ўсіх дзяцей краіны.

На вокладцы часопіса Сталін выяўлены з сямігадовай Геляй (Энгельсінай) Маркізавай — дачкой наркама земляробства Бурат-Мангольскай АССР Ардана Маркізава. Хоць гэта фотакартка актыўна выкарыстоўвалася прапагандай як сімвал савецкага шчаслівага дзяцінства, у самой Гелі яно было зусім нешчаслівае. Бацька яе восенню 1937 года быў арыштаваны і праз паўгода расстраляны, а маці з дзецьмі сасланая ў Сярэднюю Азію, дзе неўзабаве трагічна загінула. Асірацелую дзяўчынку выгадавалі сваякі. Пасля Энгельсіна Маркізава (па мужу Чэшкава) стала гісторыкам-усходазнаўцам, спецыялістам па гісторыі Камбоджы.

Такая прапаганда давала плён. Той час нарадзіў нямала дзяцей, якія фанатычна верылі ў Сталіна, і гэтая вера была ім важнейшая за сям’ю.

Будзем як Паўлік!

У верасні 1932 года ў адной з далёкіх уральскіх вёсак быў забіты піянер Паўлік Марозаў.

З гэтага пачаў фармавацца культ піянера-пакутніка, які не пашкадаваў уласнага бацькі дзеля пабудовы «светлага заўтра». Пра «мужны ўчынак» Паўліка школьнікам распавядалі на ўроках. Пра яго складалі паэмы, пісалі песні і нават оперы. Праводзілася кампанія збору сродкаў на помнік Марозаву пад дэвізам «Будзем як Паўлік».

Беларускі піянерскі друк шмат пісаў пра Паўліка Марозава, паведамляў і пра іншых піянераў-пакутнікаў, якія, натхніўшыся «подзвігам» Паўліка, даносілі ў НКВД пра сваякоў. Гэта правакавала беларускіх дзяцей на аналагічныя ўчынкі. Літаратар Алесь Рылько, які нарадзіўся ў 1923 годзе на Віцебшчыне, распавядаў пасля Янку Брылю, што ў 1930-я гады і ён, «начытаўшыся ды наслухаўшыся пра подзвіг Паўліка Марозава, пачаў сачыць за сваім бацькам». Калгасны конюх, бацька прыносіў часам кішэню аўса, з якога, растоўкшы ў ступе, маці варыла нейкую поліўку.

І вось аднойчы, прыйшоўшы са школы, малы сеў пісаць на бацьку заяву.

«Думаў, думаў, — успамінаў ён потым, у пяцідзясятых, — а пасля як стала мне страшна, як расплакаўся я за сталом!..»

У 1937 годзе прапагандысты КП(б)Б здолелі нарэшце знайсці і раскруціць свайго «Паўліка Марозава». Ім стаў 14-гадовы вучань 2-й барысаўскай рускай школы, піянер, выдатнік і сын шаўца Меер Меркінд.

Меер Меркінд — «Паўлік Марозаў» з Барысава

У 1936 годзе пры дапамозе іншага школьніка, які добраахвотна дапамагаў міліцыі, Меера завербавалі.

Ціснулі на падлеткавае абвостранае пачуццё справядлівасці, нецярпімасць да крывадушнасці і фальшу. Пасля размовы пра «перавыхаванне злачынцаў, што з’яўляецца адной з найважнейшых умоў пабудовы сацыялістычнага грамадства», хлопец пагадзіўся даносіць на свайго бацьку.

Меркінда-старэйшага барысаўская міліцыя даўно падазравала ў сувязі з кантрабандыстамі: хадзілі чуткі, што шавец робіць і прадае абутак з кантрабанднай скуры. Як у сапраўдным дэтэктыве, Меер сачыў за бацькам, падслухоўваў яго размовы, таемна сустракаўся з агентамі крымінальнага вышуку, каб перадаць інфармацыю. Самае галоўнае — ён знайшоў у хаце рэчавыя доказы злачынства: схованкі з кантрабанднымі скурамі.

Згадкі пра гэту гісторыю пакінуў тагачасны аператыўны ўпаўнаважаны крымінальнага вышуку Стара-Барысава Васіль Брыжэўскі (яго ўспаміны апублікаваў краязнавец Андрэй Цісецкі). Брыжэўскі піша, што разумеў смяротную небяспеку для свайго малалетняга агента. Калі б кантрабандысты яго выкрылі, яго не пашкадавалі б. Таму ў абмен на пісьмовую заяву аб незаконнай дзейнасці бацькі барысаўская міліцыя дала Мееру гарантыі канфідэнцыйнасці. Яму таксама абяцалі не прыцягваць у якасці сведкі падчас судовага працэсу. Аднак гарантыі аказаліся пустымі словамі.

Пасля арышту кантрабандыстаў і Меркінда-старэйшага кіраўніцтва БССР вырашыла зрабіць працэс адкрытым. 11 мая 1937 года ў перапоўненай зале Дома селяніна барысаўскі суд пачаў слуханне справы. Брыгадзіра шавецкай арцелі «Чырвоны воін» Лейбу Меркінда абвінавачвалі ў крадзяжы скуртавараў, вырабе абутку і продажы па спекулятыўных цэнах.

Да таго часу партыйныя прапагандысты ўжо прапанавалі суду іншую версію падзей, якая гераізавала дзеянні піянера. Так, карэспандэнт «Звязды» паведамляў з перапоўненай залы суда: «Меер Меркінд яшчэ ў 1936 годзе заявіў міліцыі аб злачынстве бацькі, але міліцыя ніякіх мер не прымала. У пачатку 1937-га піянер Меркінд прыйшоў да ўпаўнаважанага крымвышуку і, расказаўшы падрабязна пра злачынствы бацькі, дадаў: «Калі і на гэты раз будзеце маўчаць, я выкрыю і вас перад галоўным кіраўніцтвам міліцыі».

Меера абавязалі выступаць на судзе ў якасці сведкі супраць уласнага бацькі.

Паводле слоў карэспандэнта «Звязды», дзякуючы ягонаму выступу суду ўдалося выявіць і новых фігурантаў для крымінальных спраў.

Працэс барысаўскіх кантрабандыстаў-спекулянтаў шырока асвятляўся ў беларускім друку. У кожным рэпартажы ўпор рабіўся на «гераічным учынку» барысаўскага падлетка, за які ён атрымаў пуцёўку на адпачынак у піянерскім лагеры «Артэк». Газета «Піянер Беларусі» адкрытым тэкстам назвала хлопца «беларускім Паўлікам Марозавым».

Замест бацькоў — прочыркі

Меркінд-старэйшы атрымаў працяглы тэрмін зняволення і прапаў у ГУЛАГу.

А Меера пасля вяртання з «Артэка» перадалі на выхаванне ў віцебскі дзіцячы дом. У апошні перадваенны год ён паступіў вучыцца ў Мінскі педінстытут. А ў жніўні 1941-га Меер Меркінд загінуў на фронце, кажа барысаўскі краязнаўца Аляксандр Разэнблюм. Паведаміць пра гэта не было каму, бо ў ягоных дакументах у графах «бацька» і «маці» стаялі прочыркі…

 * * *

Паўлік Марозаў (1918—1932) нарадзіўся і пражыў сваё кароткае жыццё ў сяле Герасімаўка на Урале (цяперашняя Таўдзінская гарадская акруга Свярдлоўскай вобласці Расіі). Ягоны бацька, Трафім Марозаў, быў паводле паходжання беларусам, які перасяліўся ў Герасімаўку разам з сям’ёй у 1910 годзе, падчас правядзення сталыпінскіх аграрных рэформаў.

Трафім быў старшынёй Герасімаўскага сельсавета, а Павел — кіраўніком мясцовай піянерскай арганізацыі. Падчас калектывізацыі Трафім Марозаў выдаваў раскулачаным даведкі, якія дазвалялі ім пасля пакінуць месца высылкі. За гэта яго асудзілі — нібыта пасля даносу сына. За данос Паўла разам з малодшым братам Фёдарам забілі сваякі.

Сёння сапраўднасць афіцыйнай версіі смерці Паўліка Марозава падвяргаецца сумневам. Цалкам верагодна, што крывавы канфлікт, які сапраўды меў месца ў сям’і Марозавых, узнік на бытавой, а не ідэалагічнай глебе. Як бы там ні было, гэтую трагедыю ўзяла на ўзбраенне савецкая прапаганда і напоўніцу выкарыстала ў сваіх інтарэсах.

* * *

Дзяржзаказ на даносы

Галоўны герой паэмы Андрэя Александровіча «Шчаслівая дарога» (1934), сын кулака Грышка, паведамляе органам пра бацьку і старэйшую сястру, якая паспрабавала ўцячы ад калектывізацыі ў Польшчу. У выніку Грышку перадалі ў інтэрнат, а ягоныя арыштаваныя бацька і сястра зніклі ў нетрах ГУЛАГа. Падобны сумны лёс напаткаў і героя драмы Эдуарда Самуйлёнка «Пагібель воўка» — лесніка Багдана Харкевіча, якога публічна выкрыла як «дыверсанта і класавага ворага» дачка-студэнтка.

 ***

Калыханка Эдзі Агняцвет

Эдзі Агняцвет у тыя гады напісала такую калыханку:

Спі, дачушка мая Валя,
І равеснік твой Віталій,
Вас жа любіць мудры Сталін.
Хачу, каб вы падрасталі,
Перад вамі шчасця далі,
Вас жа любіць мудры Сталін.

Калегі-пісьменнікі падазравалі, што Агняцвет была адной з тых, па чыіх даносах былі арыштаваныя дзясяткі людзей.

Комментарии10

Арестован певец Дядя Ваня1

Арестован певец Дядя Ваня

Все новости →
Все новости

«Под домом собралась толпа». Девушка неожиданно сдала квартиру-«полуфабрикат» в «Минск-Мире» за считанные минуты11

Стало известно, сколько будет стоить белорусский электровелосипед2

Южнокорейская разведка: Россия заплатила за военную помощь КНДР 700 тысячами тонн риса

Лукашенко предлагает отправить экс-директора «Беларуськалия» послом в страну СНГ, поскольку он знает русский язык6

Москва показала американца, который шпионил в Украине в интересах российской армии3

Валерина Кустова о бывшем муже: Если сложить официальные перечисления от него на ребенка, то получится около $1 в день45

Директор российского «Первого канала» поставил Стива Джобса в один ряд с Гитлером9

В пойму Западной Березины переселили более 30 тарпанов. У них будет важная задача4

Лукашенко предложил россиянам картельный сговор по калию6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арестован певец Дядя Ваня1

Арестован певец Дядя Ваня

Главное
Все новости →