Рада БНР заснавала медаль да 100-годдзя БНР
Рада Беларускай Народнае Рэспублікі абвяшчае пра ўзнагароджанне медалём да стагоддзя БНР. Адпаведны дэкрэт падпісаны старшынёю Рады Івонкай Сурвіла.
Згодна са сваім статутам, медаль уручаецца за пажыццёвыя заслугі ў працы дзеля здзяйснення ідэалаў Акту 25 сакавіка 1918 г., у тым ліку за даследванні і папулярызацыю беларушчыны, здабыццё і ўмацаванне дзяржаўнай незалежнасці Беларусі, барацьбу за свабоду і дэмакратыю ў Беларусі.
Медаль уручаецца:
— Асобам, якія адзначыліся на ніве змагання за волю і незалежнасць Беларусі,
— Выбітным грамадскім і культурніцкім дзеячам у Беларусі і сярод беларускага замежжа,
— Замежнікам, якія спрычыніліся да даследванняў і папулярызацыі Беларусі ў свеце, а таксама іншым чынам спрыялі нацыянальным інтарэсам Беларусі.
Сярод узнагароджаных — першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэвід Суорц і амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан; палітыкі і грамадскія дзеячы; ветэраны беларускага незалежніцкага руху і палітычныя вязні; даследчыкі Джым Дынглі, Арнольд Макмілін, Адам Мальдзіс; акадэмік Радзім Гарэцкі; пісьменнік Уладзімер Арлоў; стваральнікі эталону дзяржаўнага гербу «Пагоня» Аляксей Марачкін і Леў Талбузін; і многія іншыя.
Агулам узнагароджаныя больш за 130 асобаў зь Беларусі і замежжа.
Уручэнне ўзнагародаў адбудзецца на працягу 2019 года.
-
Новая звезда пропаганды говорит, что сбежал из Польши из-за репрессий. Но он оказался мошенником с долгами на $370 тысяч
-
«Закрывать нужно к черту все ресурсы». Редактор «Минской волны» учила россиян бороться с оппозиционными СМИ
-
Помните банду, которая в балаклавах грабила фуры на трассах? Итог суда шокирует
Комментарии