Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) запрашае прыняць удзел у цыкле бясплатных беларускамоўных трэнінгаў для грамадзянак і грамадзян, якія жадаюць распачаць сваю прыватную справу.
Трэнінгі адбудуцца 21 і 28 лістапада, а таксама 5 снежня 2018 г. на офісе БСДП у Мінску (вул.Кульман, 9, оф.608, уваход праз ГЦ «Манетка», код для ўваходу В1331). Пачатак у 19.00
Праграма складаецца з трох трэнінгаў: «З чаго пачаць сваю справу? Ідэя і ацэнка», «Як вызначыцца з мэтай і планам дзеянняў?», «Як стварыць прыбытковую інтэрнэт-краму ў Беларусі?»
За тры заняткі мы разгледзім наступныя тэмы: «З чаго пачынаць сваю ўласную справу?», «Якую нішу абраць для бізнесу?», «Як знайсці тых, каму патрэбны вашыя тавары і паслугі?», «Як зразумець, што бізнес прынясе грошы?», «Як быць лепшым за канкурэнтаў?», «Якую рэкламу абіраць і як мінімізаваць свае выдаткі?»
Семінары змяшчаюць не толькі тэорыю, але і набор практыкаванняў для індывідуальнай працы. Трэнер прывядзе рэальныя кейсы са свайго прадпрымальніцкага вопыта.
У якасці трэнера выступіць прадпрымальнік Мікалай Цяцёркін.
Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна зарэгістравацца па спасылцы https://goo.gl/HKQfyd
Комментарии