1-2 сентября состоится очередная встреча белорусов Северной Америки
33-я Сустрэча беларусаў Паўночнай Амэрыкі пройдзе ў Нью-Ёрку 1-2 верасня.
Мeсца правядзеньня: Нью-Ёрк, Беларускі цэнтр на 401 Атлантык Авэню ў Брукліне.
Тэма: Да стагодзьдзя БНР: Рада БНР і беларуская эміграцыя ў Паўночнай Амэрыцы — гісторыя, сучаснасьць і пэрспэктывы.
Ганаровыя госьці : старшыня Рады БНР Івонка Сурвілла, сябры Рады БНР з Канады і ЗША
Госьці з Беларусі: Глеб Лабадзенка, прадстаўнік маладога пакаленьня, актывіст, арганізатар «Мова нанова», ініцыятар устаноўкі помніка Касьцюшку на ягонай Радзіме ў Беларусі. Натальля Гардзіенка, гісторык, спэцыялізуецца на дасьледаваньні эміграцыі, кандыдат гістарычных навук, аўтар навуковых кніг, адказны рэдактар альманаху «Запісы БІНіМ».
У праграме дыскусія па тэме сустрэчы і мастацкая частка з канцэртам, а таксама асобныя культурныя праграмы для гасьцей.
З найлепшымі зычэньнямі,
Натальля Федарэнка
Старшыня Галоўнай управы
Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
Комментарии