Культура137137

Arche предлагает: Секретная история Литвы

У рамках новай акцыі «Сакрэтная гісторыя Літвы» рэдакцыя «ARCHE» прапаноўвае публікацыі, якія яшчэ нядаўна былі недаступныя беларускаму чытачу.

Найперш праз моўны бар'ер, бо большасць іх была напісана ў арыгінале па-літоўску, г. зн. на мове, якой валодаюць лічаныя беларускія гісторыкі, не кажучы ўжо пра масавага беларускага чытача. Па-другое, былі іншыя прычыны, перадусім ідэалагічныя — беларусам з самага верху было забаронена ведаць ключавыя аспекты свае нацыянальнае гісторыі.

Папяровыя выданні:

Напрыклад, манаграфія польскага гісторыка Ежы Ахманскага «Літоўская этнічная мяжа на ўсходзе ад племянной эпохі да ХVІ стагоддзя»

была апублікавана ў выдавецтве Познаньскага ўніверсітэту ў 1981 годзе, але з пункту гледжання савецкіх уладаў была настолькі ерэтычнай, што да развалу СССР захоўвалася ў спецфондах лічаных беларускіх бібліятэк. А ўсё таму, што насуперак панславісцкім тэорыям яна недвухсэнсоўна сцвярджала, што славянскае насельніцтва было прышлым у Беларусі, і нават на ейным ўсходзе, напрыклад, пад Воршай, яшчэ 6-7 стагоддзяў захоўваліся выспы балцкага насельніцтва. Не кажучы ўжо пра ваколіцы Менску — Заслаўе, Ракаў, Івянец. Гэта манаграфія друкуецца ў складзе часопісу ARCHE № 2 (147) — 2016. Гісторыя старажытнага Наваградка. Папяровае выданьне.

Большасць публікацыяў асвятляюць з нечаканага для беларускага чытача ракурса гісторыю Вялікага Княства Літоўскага.

Ягоным самым пачаткам прысвечана манаграфія Стывена Роўэла «Уздым Літвы: паганская імперыя ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе, 1295—1345. Папяровае выданьне», знаёмства з якой выклікае шок у чытача, выхаванага на кнігах Міколы Ермаловіча.

Дакладны і ўсёабсяжны аналіз паходжання, уладанняў і матрыманіяльных стратэгіяў эліты ВКЛ вы знойдзеце ў кнізе літоўскага гісторыка, дэкана гістарычнага факультэту Віленскага ўніверсітэту Рымвідаса Пятраўскаса «Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада. Папяровае выданьне».

Кніга супрацоўніка Інстытуту гісторыі Літвы Артураса Дубоніса «Лейці вялікага князя літоўскага: з гісторыі ранніх дзяржаўных структур літоўскага грамадства. Папяровае выданьне» прапануе адказ на пытанне, адкуль паходзіць сама назва «Літва», а таксама прэзентуе даследаванне служылага саслоўя лейцяў. Лейці служылі ў якасці памежнай варты, абаранялі замкі, прадстаўлялі вялікакняскую ўладу на ўскраінах і ўтаймоўвалі незадаволеных ёй; пазней яны даглядалі коней вялікага князя літоўскага гаспадара і суправаджалі яго ў падарожжах. Яны жылі пад Слонімам, на Ашмяшчыне, Браслаўшчыне і ў іншых рэгіёнах Заходняй Беларусі.

Праца літоўскага гісторыка Антанаса Цілы «Скарб Вялікага Княства Літоўскага падчас Дваццацігадовай вайны (1648—1667 гг.). Папяровае выданьне» прысвечана тэме, якая фактычна не распрацоўвалася беларускімі гісторыкамі — функцыянаванне дзяржаўнага бюджэту ВКЛ, збор і размеркаванне падаткаў. Аўтар бачыць адназначны выраз патрыятызму насельнікаў цэнтральных і ўсходніх частак княства (цяперашняй Магілёўшчыны і Меншчыны) у тым, што яны не пераставалі плаціць падаткі ў дзяржаўны літоўскі скарб нават у разгар адной самых крывавых войнаў у беларускай гісторыі — т.зв. «Невядомай вайны» сярэдзіны XVI ст.

Электронныя выданні:

Праца прафесара Кракаўскага ўніверсітэту Юрыя Гардзеева «Цывільна-вайсковыя парадкавыя камісіі ў Вялікім Княстве Літоўскім у часы Чатырохгадовага сойма (1789-1792). Электроннае выданьне (PDF)» прысвечана апошнім гадам існавання ВКЛ напярэдадні ягонае анексіі Расейскай імперыяй.

У рамках акцыі прапануецца таксама пераклад класічнай працы нарвежскага лінгвіста Крыстыяна Швэйгарда Станга «Заходняруская канцылярская мова Вялікага Княства Літоўскага. Электроннае выданьне (PDF | EPUB)» (арыгінальны тытул «Die westrussische Kanzleisprache des Grossfürstentums Litauen. Oslo 1935 (= Skrifter utgitt av Det Norske Videnskaps-Akademi i Oslo, Historiskfilosofisk Klasse 1935, 2»).

Зацікавяць беларускага чытача тэматычныя выпускі: 

ARCHE № 10 (97) — 2010. Грунвальд: 1410—2010. Электроннае выданьне (PDF | EPUB)

беларускі пераклад манаграфіі літоўскага гісторыка Мечыславаса Ючаса «Грунвальдская бітва. Электроннае выданьне (PDF)», якая вытрымала на літоўскай мове 5 перавыданняў!

калекцыя тэкстаў літоўскіх гісторыкаў пад назвай ARCHE № 9 (84) — 2009. Літва і Беларусь: тысяча год разам. Электроннае выданьне (PDF | EPUB)

кніга літоўскага гісторыка Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар пры фармаванні літоўскай дзяржавы ў 1915—1923 гг. Электроннае выданьне (PDF)» — пра мадэрны беларускі і літоўскі нацыяналізм. 

Акцыя дзейнічае ад 14 да 23 сакавіка.

Падрабязнае апісанне гэтых кніг і інфармацыю пра тое, як іх атрымаць, можна знайсці на сайце часопіса Arche.

Комментарии137

Коля Лукашенко сыграл на рояле на «Дне народного единства». Его отец перед этим пригрозил Третьей мировой войной11

Коля Лукашенко сыграл на рояле на «Дне народного единства». Его отец перед этим пригрозил Третьей мировой войной

Все новости →
Все новости

Айтишник после 3+ лет в EPAM стал официантом. Работу в ІТ так и не нашел1

ГУР Украины атаковало российскую базу беспилотников в Сирии

Какая обстановка на выезд из Беларуси утром во вторник?

Подозреваемому в покушении на Трампа предъявили обвинение3

По миру распространяется новый вариант ковида ХЕС. Чем он отличается от предыдущих1

Слепили из того, что уже было: начал работу новый телеканал — «Первый информационный»7

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Как в 1939-м Беларусь объединилась38

«Подарили наши друзья из Беларуси». Рамзан Кадыров выгулял по Грозному мотоцикл «Минск»2

«Мучаемся». Дальнобойщик рассказал, что в очереди на границе под Брестом стоят неделями1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашенко сыграл на рояле на «Дне народного единства». Его отец перед этим пригрозил Третьей мировой войной11

Коля Лукашенко сыграл на рояле на «Дне народного единства». Его отец перед этим пригрозил Третьей мировой войной

Главное
Все новости →