Часопіс Arche абвяшчае акцыю, у рамках каторае робіць зьніжку 50% на тыдзень на 1 выданьне.
З 12-га да 18-га верасьня кнігу «Балахоўцы. Сведчанні, дакументы, даследаванні» можна заказаць за паўцаны — усяго за 4.95 BYN (49 500 BYR)!
Увага: прапанова абмежаваная!
Аснову зборніка складаюць манаграфічнае дасьледаваньне сучаснага гісторыка Юрася Юркевіча, прысьвечанае спробам стварэньня беларускіх вайсковых фармаваньняў у Балтыі цягам 1919 году, а таксама праца «Балахоўцы», напісаная сучасьнікам падзеяў, польскім афіцэрам Станіславам Лісам-Блонскім у 1920-я гг. Апрача названых дасьледаваньняў, у кнізе дадаткова зьмешчаныя малаведамыя ўспаміны й дакумэнтальныя сьведчаньні, датычныя жыцьця й дзейнасьці Станіслава Булак-Балаховіча ды ягоных вайсковых фармаваньняў, а таксама сьпіс усіх жаўнераў Асобнага атраду БНР па стане на канец 1919 году.
Зьмест выданьня тут.
Інфармацыя пра тое, як атрымаць выданне, ёсць у сацыяльных сетках часопіса Arche.
Комментарии