«Бэн Гур» — адзін з самых значных фільмаў усіх часоў. Стужка атрымала рэкордную колькасць «Оскараў»: 11 статуэтак у асноўных намінацыях. Гэтае дасягненне дагэтуль не пераўзыйшоў аніводзін фільм! Легендарнае кіно цяпер па-беларуску!
Першае стагоддзе нашай эры. Рымская Імперыя акупіравала Юдэю. Рымлянін Мэсала, які правёў дзяцінства ў Ерусаліме, вяртаецца ў горад у якасці трыбуна. Рым паставіў перад ім нялёгкую задачу супакоіць непакорны заваяваны народ. Месала спадзяецца на дапамогу сябра дзяцінства — юдэйскага князя Юды Бэн Гура. Але гэтая сітуацыя ставіць былых сяброў па розныя бакі…
Кінапаказ адбудзецца 27 сакавіка ў 17:00 (!)
БК IMAGURU на Фабрыцыуса 4 (ст.м. Інстытут культуры)
Уваход вольны!
Комментарии