Обо всём33

Лайкни эту статью и поучаствуй в розыгрыше двух бесплатных билетов на выступление Ника Вуйчича в Минск-Арене

Падзяліся гэтым пастом і, калі ты падпісчык NN.BY хаця б у адной з сацыяльных сетак, ты зможаш паўдзельнічаць у розыгрышы двух бясплатных білетаў на выступ гэтага дзівоснага чалавека, які пройдзе ў Мінск-Арэне.

Пераможца будзе вызначаны выпадкова з дапамогай спецыяльнага сэрвісу. Падарунак будзе адпраўлены асабістым паведамленнем у выглядзе спасылкі на электронны білет, які трэ' будзе самастойна раздрукаваць.

Нагадаем, што 15 красавіка ў Мінску ў «Мінск-Арэне» выступіць сусветна вядомы матыватар Нік Вуйчыч з праграмай «Жыццё без межаў» («Life without limits»).

Цана квіткоў ад 300 000 да 2 000 000 рублеў.

Зніжка для інвалідаў (не калясачнікаў) у памеры 30% прадстаўляецца па запыце пры наяўнасці дакументу, што пацвярджае інваліднасць.

Цана квіткоў для інвалідаў-калясачнікаў складае 920 000 рублеў і ўключае ў сябе квіток для аднаго суправаджаючага. Замова квіткоў для інвалідаў тут: [email protected]

Нік Вуйчыч — цікавы чалавек. Галоўнае, чаму навучыла Ніка доля, — трэба трымаць галаву вышэй у любых абставінах. Чым цяжэйшае змаганне — тым большы трыумф.

Гісторыя жыцця 33-гадовага Ніка Вуйчыча дзівосная. Вуйчыч нарадзіўся без ног і без рук у сям'і сербскіх эмігрантаў у Аўстраліі. Рэдкая хвароба — сіндром тэтраамеліі.

Бацькі спачатку былі ў роспачы, але рабілі ўсё, каб развіць дзіця, якое многім здавалася безнадзейным. Дактары адначасова развівалі ягонае ўменне карыстацца пратэзамі і выжываць без пратэзаў. І ўсё адно ўсё дзяцінства хлопца было поўнае смутку і дэпрэсіі: каму я трэба такі? У 10 гадоў ён спрабаваў утапіцца.

Ёсць Божая воля на тое, — вучылі Ніка бацькі. — І стараліся, каб ён асвойваў усё, тое, што і здаровыя дзеці. Як і большасць людзей на Захадзе, ён шмат падарожнічаў. Навучыўся плаваць, катацца на скейтбордзе, штурхаючыся цурубалкам ножкі, які дала яму прырода.

Але перадусім бацькі стараліся даць хлопцу веды. Пісаў ён, трымаючы ручку пальцамі сваёй адзінай усушанай ножкі. Ён атрымаў вышэйшую эканамічную адукацыю (бухгалтарскі ўлік і фінансавае планаванне). Хоць напачатку яго нават не хацелі прымаць у звычайную школу, «райана» горада Брысбэн настойвала, што такім, як Нік, месца ў спецшколе для інвалідаў.

Па меры таго як ён дабіваўся ў жыцці поспехаў, да Ніка стала прыходзіць упэўненасць і радасць. Ужо ў 17 гадоў ён стварыў грамадскую арганізацыю «Жыццё без канцавінаў».

Варта адзначыць, што Ніку пашчасціла нарадзіцца ў гуманным і багатым грамадстве. Нік не ўстыдаецца свайго цела. Шчыры вернік-евангеліст, ён стаў прапаведнікам. І аб'ехаў з пропаведзямі розныя краіны свету.

Жыццё падарыла Вуйчычу і вялікае каханне. Вяселле Вуйчыча з Канаэ Міяхара стала вялікай радасцю не толькі для пары, але і для ўсіх тых людзей, што дапамагалі Ніку ў жыцці. 

А вось кароткаметражны фільм з удзелам Вуйчыча ў якасці акцёра:

Комментарии3

Вот почему в Китае могут прислушиваться к Польше6

Вот почему в Китае могут прислушиваться к Польше

Все новости →
Все новости

«Спасибо польской полиции за рекламу — в Беларуси это делал КГБ». Игорь Банцер рассказал о задержании в Варшаве1

Литва развернула на границе более 20 машин из Беларуси — в том числе с гражданкой Литвы за рулем4

Американец в 14 лет стал самым молодым футболистом в истории Американской футбольной Лиги

«Готовятся к войне, а генераторы не в состоянии купить». Что рассказывают о ситуации в Мозыре местные жители3

Земля вошла в метеорный поток Персеид. Где и когда увидеть эту неземную красоту?

Пресс-секретарь польского МИД об отношениях с Беларусью: Ждем первого реального шага с белорусской стороны8

В минском парке Челюскинцев запретили ездить на шеринговых электросамокатах

История большой любви и большого одиночества жены Лукашенко15

Очередь из автобусов перед переходом «Каменный Лог» рассосалась2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вот почему в Китае могут прислушиваться к Польше6

Вот почему в Китае могут прислушиваться к Польше

Главное
Все новости →