Мнения7575

Стась Карпов: Четыре эпизода Нового года, разрушившие мой стереотип о Беларуси

Новы год мне асабліва дарагі хаця б тым, што з высокай імавернасцю выйграеш білецік на пазнавальнае бухалава з прадстаўнікамі «не свайго фэйсбука», бо, калі цябе запрашаюць ў госці на Новы год, то па прыходзе высвятляецца, што не толькі цябе. І там, куды ты трапіў, ужо ўсё утрамбавана ўзбуджанымі і не вельмі цвярозымі людзьмі, якія гатовыя выказвацца на любыя тэмы. У маім выпадку і пры дапамозе маёй печані я магу апісаць тры эпізоды спаткання.

Першы эпізод я азаглаўлю так:

Нефіласофскі параход, ці Унутраная эміграцыя пацанчыкаў

Не магу сказаць, што праз сваю пераважную беларускамоўнасць я страшна нацярпеўся цягам сваіх 32-х, але раней, дапусцім, у любой кампаніі мяне як мінімум пыталі, а чагойта я «размаўляю». А аднойчы прыяцелі прывялі да нас у госці адну дзевачку, дзіцячага псіхолага, якая маўчала-маўчала, а пасля пачала расказваць, як адзін беларускі мастак у грубай форме запатрабаваў, каб яна працавала з ягоным дзіцем па-беларуску. І як гэта подла з яго боку. А я спытаў, ці ўпэўнена яна, што, прыйшоўшы у мой дом, першае, што варта рабіць – гэта расказваць, як яе пакрыўдзілі беларускамоўныя.

А яшчэ быў адзін таксіст, які прыблізна кіламетр язды ёрзаў унутры сваіх абтруханых трэнікаў, а пасля не вытрымаў і сказаў, што ён пачуў у маёй мове нейкую памылку і таму ён рэкамендуе мне наогул не гаварыць па-беларуску. А я тады ў яго запытаў, ці добра ён усведамляе сваю функцыю як таксіста. Ён тады здранцвеў унутры сваіх трэнікаў, але, нарэшце, заткнуўся.

Карацей, з паводніцкага пункту гледжання, я сабе добра уяўляю, як людзі, якія не прызнаюць за мной права размаўляць па-беларуску, змагаюцца з нервовасцю, як яны ёй прайграюць, як яны не вытрымліваюць і як яны пачынаюць сваю пропаведзь. Ну, вось усё гэта вось гэта. Таму, калі а другой ночы першага студзеня я трапіў у вялікую і шумную у кампанію, то без цяжкасці заўважыў чалавека, які падчас майго тоста, як водзіцца, скамянеў, дэманструючы, як унутры яго запусціўся працэс, што праз некалькі хвілін мусіў быў вербалізавацца ў «а зачэм» і далей па тэксце.

Але «азачэм» так і не нарадзіўся. Не нарадзіўся і «яніпанімаю». Праўда, аднойчы, не без радасці, малады чалавек заявіў, што не разумее значэнне слова «цэгла», але на гэтым, у прынцыпе, ягоны бунт і завяршўся. Чувак стойка трымаўся два дні сумеснага святкавання, нешта мармычучы сабе пад нос, імкнучыся са мной не перасякацца і не размаўляць, але ён перамог і даў рады «азачэму». Яму і пяю я песню.

Так. Ён не вельмі хацеў нас з жонкай праваджаць, калі мы з'язджалі. Але ўсе пайшлі, і ён пайшоў. Так. Ён не хацеў працягваць мне руку, але ўсе абдымаліся, развітваючыся, і ён быў вымушаны праявіць ветлівасць. Гэты хлопец — чалавек новай фармацыі. Ён здолеў заткнуцца, а гэта адно (я па сабе ведаю) з самых карысных уменняў на зямлі. Таму ягоныя дзеці, магчыма, будуць таемна ад таткі слухаць «НРМ» і цягацца за вечна-зялёным Паўлам Севярынцам.

Другі эпізод будзе называцца

«Трэба дома бываць»

Калі вярнуўся з першых гасцей, самым вялікім жаданнем, якое я мог намацаць унутры сябе – набраць вермута, напампаваць фільмаў, залегчы пад коўдрай перад тэлекам і суткі ляжаць, вохаць, крактаць і адагравацца, назіраючы краем вока елачку і гірляндачкі. Але з маімі планамі ў 2016 годзе ўсё здарылася так, як і ў годзе мінулым.

Жонцы патэлефанавала суседка. Спачатку на мабільны. Пасля на дамашні. Пасля ў вайбер. А пасля прыйшла. Прыйшла і сказала, што мы павінны перамясціцца да іх у госці, інакш вайна. Я паспрабаваў прадэманстраваць, як падкашваюцца мае ногі і як не факусуюцца зрэнкі. Я сказаў што мая тэмпература цела ніжэйшая за ніжнюю адзнаку на градусніку і што я стаміўся і што я хачу спаць. Пасля я сказаў што мы адзначаем новы год ужо чацверты дзень. І гэты мой пераможны аргумент, як высветлілася, разбурыў усе папярэднія. Суседка надзьмулася і сказала, што раз з усімі астатнімі мы можам адзначаць, то яна нічым не горшая.

Карацей, пацягнуліся мы у госці ізноў.

Суседзі ў нас душэўныя. Ён электрык, яна сядзіць з наймілейшымі дзецьмі. Яна кажа, што карэнная мінчучка (хаця яе бацькі, наколькі я зразумеў, з Гомеля). Ён — з вёскі і заўважна ганарыцца тым што заваяваў сэрца сталічнай дзеўкі, а яна гэтаму паблажліва спрыяе. Абодва простыя, жывыя людзі. Вельмі прыязныя і зычлівыя. Як водзіцца, аматары застолляў і гучнага крычання пад гітару пачварных дзембельскіх песень.

За сталом, акрамя гаспадароў, суседскія кум з кумой. Ён чарнявы мужык гадоў сарака. Яна жанчына таго ж узросту з лёгкай каўказскай ноткай. Выпілі. Пагаварылі пра палітыку. Высветлілася:

— без Расіі мы ніхто.

- За Лукашэнку ніхто не галасуе. І наогул ён […].

— Лепшага за Лукашэнку усё адно няма.

— Лукашэнка не дае людзям зарабляць.

— Кума галасавала за Лукашэнку.

— Маленькая Беларусь сама не пракорміцца.

— Усім страшна шкада, што яны не гавораць па-беларуску.

Пакуль я спрабаваў зразумець, як гэтыя тэзісы могуць адначасова суіснаваць у рамках кожнага з маіх новых знаёмых, кум узяў у рукі гітару і спеў «отчего так в Россіі березы шумят». Спытаў – ці не занадта гучна ён пяе.

Я адказаў, што па мне дык нармальна таму, што я ўсё адно нічога не чую, бо ад гэтай песні мае вушы забіваюцца крывавымі коркамі.

— Ты што, не любіш Расіі? – спытаў кум.

— Не люблю.

— Ну ты ж не нацыяналіст?

— Чаму. Нацыяналіст. Самы сапраўдны.

— Ну, гэта ж не вельмі добра, — няўпэўнена спытаў кум.

Наступныя некалькі хвілін я расказваў чаму нацыяналізм – вельмі добра.

Першай не вытрымала суседка.

— Калі б мой бацька чуў, што ты кажаш, ён бы…

Я склаў рукі на грудзях і сціснуў зубы, прыблізна уяўляючы, што б сказаў «бацька з Гомеля».

— …Ён бы табе руку паціснуў. Бацька ўвесь час так кажа. Што мы, беларусы…што ў нас усё скралі.

— Ну да, — няўпеўнена пагадзіліся кум і кума.

Тады я натхніўся і пачаў расказваць пра тое, што Менск адзін з найбуйнейшых гарадоў Еўропы. Пра тое, што ўнутры Беларусі памясцілася б сем Бельгій. І што каму выгадна, каб мы лічылі сябе нейкім чмошным недарускім народам на «клачку зямлі», чыя мяжа мараў – памерці на шляху натаўскіх танкаў з «кавалачкам мяска і тваражком» у зубах.

Карацей, я вельмі люблю глядзець фільмы разам з жонкай хаця б таму, што яна чамусці нічога не бачыла. І я гатовы ў соты раз пераглядзець якія-небудзь «Уцёкі з Шаўшэнка», хоць і ведаю яго на памяць, каб паназіраць за яе рэакцыяй.

Той жа кайф – глядзець, з якой радасцю і цікавасцю людзі, якія штодзённа пламбаваліся нашай ідэалагічнай сеялкай, прымаюць сваю гісторыю да з’яўлення першага партызана. Наколькі яны гатовыя весці свой радавод не ад бульбянога поля.

Шмат да якіх слушных высноваў яны дахозяць самі, навобмацак. Але ва ўсім сумняюцца, саромеюцца нешта сцвярджаць з пэўнасцю, бо баяцца выглядаць смешна, баяцца памыліцца. Таму ўнутры іх карціна краіны, у якой яны жывуць, выглядае не менш мазаічна, чым самі ведаеце хто. Гэта такі дзіўны мікс сэнсавых клішэ родам з Першага нацыянальнага, страшылак родам з Першага расійскага і іх уласных мараў і чаканняў ад сваёй краіны.

— У нас жа дзеці. Работа. Нам няма калі ўсё гэта чытаць. І адкуль даведацца, дзе праўду кажуць, а дзе хлусяць?

Пры канцы я пачуў, што тыя, хто хадзіў на плошчу, героі, але самі яны не пойдуць, бо ім страшна і таму, што выходзіць замала людзей, а трэба каб усе. І інакш – ніяк. На гэтай супярэчлівай пазіцыі мае новыя знаёмыя стаялі надзвычай цьвёрда.

Тады я сказаў ім, што ніхто і не патрабуе, каб яны некуды выходзілі. Але калі вы не выходзіце, то вы хаця б праявіце салідарнасць. Падзякуйце таму, хто хадзіў. Не адгаворвайце таго, хто хоча пайсці. Не застрашайце тых, хто вагаецца. Не будзьце абыякавымі.

Гэтая прапанова яўна ім вельмі спадабалася. Выходзіць не выходзячы і змагацца не змагаючыся. Круць.

Пасля кум паціснуў мне руку за маю беларускую мову, схапіў гітару і зацягнуў «Что такое осень».

Боріс Буткеев, Краснодар, проводіт аперкот

На наступны дзень у Менск прыехала мая сяброўка, якая некалькі гадоў таму з’ехала ў Маскву і пусціла там вяршкі з карашкамі. З гэтай нагоды «рабяты з нашага двара» вырашылі сустрэцца старым складам. Прапусціць сустрэчу нельга было ніяк, хаця «сілы на ісходзе і кгаваточат ганы».

З сабой сяброўка прывезла дзяўчатак са сваёй працы. Двух чыстакроўных масквічак, калі не памыляюся, з-пад Разані.

Ехаў я, значыць, на спатканне і думаў, наколькі хутка мы пяройдзем да тэмы Крыма і пачнем кідацца чыпсамі і аблівацца півам? Тым болей, думаў я, што ў гэтай кампаніі ж усе, акрамя нас з жонкай, – ціхія ватнічкі. І вось яшчэ два рафінады «адтуль» прыбылі.

Першы ўдар я атрымаў, калі адна наша мясцовая дзевачка, якая ў мінулы раз мне нешта мармытала пра свае надзеі на рускія танкі, заявіла, што ейны брат зрабіў татуху на назе. З «Пагоняй». Я ржаў так гучна, што мне пазайздросціў бы кум з «бярозкамі». Гучна і дэманічна.

Пасля з «агляднай экскурсіі» вярнуліся і дзве масквічкі. І гэта быў другі ўдар. Яны папрасілі мяне не пераходзіць адмыслова для іх на рускую мову, размаўляць па-беларуску, «а яны будуць старацца ўсё зразумець». Яны казалі, што Менск цудоўны. І што «у вас, напэўна, неймаверна прыгожа вясной і летам. Усё такое зялёнае». Захапляліся нашай старыной і прыродай. Састраціліся адзін раз, калі сказалі пра супольныя карані, але да крыўднага пакорліва прынялі той факт, што ўсе мы больш-менш ад адной чорнай афрыканскай жанчыны, што ні аб чым не кажа.

«Я не самотны»

І канчаткова пераламіў мой свет аб каленку таксіст. Мужык гадоў пяцідзесяці. Ехалі, ехалі. На вуліцы халодна, а ўнутры машыны цёпленька.

Слова за слова: жыццё ідзе, Мінск расце, а ў які бок расці? У бок Вільні. А Вільню аддалі. А камуністы. А расстрэлы. А зноў Вільня. А «Наша Ніва». А Сяргей Палуян. А «Вянок» Багдановіча…

Таксіст: Святкавалі ж толькі дзень нараджэння. Хутка будзе круглая дата са дня смерці.

Я (страчваючы прытомнасць): Так. Чорт. У якім жа годзе ён памёр. Не магу узгадаць.

— Ну ў 1917-м, нібыта! Сто год хутка.

Я: Зусім забыў. Ганьба, канечне. Памятаю што ў Крыме. «У краіне светлай, дзе я ўміраю. У белым доме ля сіняй бухты…»

Таксіст: «Я не самотны, я кнігу маю З друкарні пана Марціна Кухты».

Вось так…

«І з тых часоў я не прыходзіў у прытомнасць і ніколі не прыйду».

Комментарии75

«В СИЗО мы с мамой придумали условный знак». Сын известной активистки Татьяны Каневской рассказал, что пережил

«В СИЗО мы с мамой придумали условный знак». Сын известной активистки Татьяны Каневской рассказал, что пережил

Все новости →
Все новости

Дроны ВСУ атаковали военный аэродром в Адыгее

Кравцов рассуждает, почему Лукашенко не идет на переговоры с Западом4

Гродненцы о том, как потеряли возможность зарабатывать на приграничном бизнесе6

Масштабный фестиваль огня впервые пройдет в Ботаническом саду Минска1

Что с очередями на выезд из Беларуси?1

Смертоносный ураган «Милтон» ударил по Флориде1

В Краснодарском крае ВСУ попали в склад с боеприпасами

Мозырский НПЗ пока так и не восстановил объемы производства, которые были до летнего урагана. Возможно, делает это сознательно4

В Минске задержали начальника смены одной из организаций1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«В СИЗО мы с мамой придумали условный знак». Сын известной активистки Татьяны Каневской рассказал, что пережил

«В СИЗО мы с мамой придумали условный знак». Сын известной активистки Татьяны Каневской рассказал, что пережил

Главное
Все новости →