Яны не дачакаліся вясны,
Бо, зразумеўшы існага прычыну,
Як нацыі найлепшыя сыны,
Да неба пацягнулі Украіну…

Закрэслілі крывёю брудны план,
Пад колы леглі чорнай калясніцы.
І плакаў над героямі Майдан,
І кляўся неадкладна расплаціцца…

У Кіеве зіма спаўзае ў нуль.
Вянкі і кветкі грэюць брук настылы.
— Чаму парывы ветру адусюль?
— А гэта, брат, Нябеснай сотні крылы…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?