Афиша

Изменение моделей медиапотребления и вызовы традиционной журналистике — лекция Павла Быковского

26 лістапада, 18.30, Галерэя «Ў» (Незалежнасці, 37А).

Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь»Лятучы ўніверсітэт і«Беларусский журнал» запрашаюць на адкрытую лекцыю беларускага журналіста, даследчыка медыясферы Паўлюка Быкоўскага «Змены мадэляў медыяспажывання і выклікі традыцыйнай журналістыцы». Мерапрыемства адбудзецца ў межах цыкла адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне», першая частка якога адбылася ў верасні-кастрычніку гэтага года.

Калі ў «першым сезоне» адкрытых лекцый пра «Галоўнае пытанне» разважалі сябры калегіума Лятучага ўніверсітэта – інтэлектуалы, навукоўцы, даследчыкі, то зараз мы запрасілі да ўдзелу прадстаўнікоў адной з самых дынамічных і праблемных сфераў сучаснасці – сферы медыя, сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі.

Прастора медыя змяняецца хуткімі тэмпамі, з аднаго боку стварае ўсё больш магчымасцяў і ўсё глыбей пранікае ў наша жыццё, а з другога – ставіць новыя выклікі для сваіх «творцаў» і ўсіх тых, хто спрабуе дзейнічаць у медыяпрасторы, скарыстоўваць яе для рэалізацыі сваіх праектаў, мэтаў, грамадскіх ці асабістых інтарэсаў. Змяняюцца спосабы стварэння і каналы трансляцыі інфармацыі, традыцыйныя фарматы масавай камунікацыі блізкія да зыходу з гістарычнай сцэны, і гэты зыход можа прайсці незаўважна, бо новыя магчымасці развіваюцца так хутка, што нават спецыялісты не здольныя адсочваць усе інавацыі. Лавіна інфармацыі, ці як зараз прынята казаць, «кантэнту», якая вырабляецца сучаснымі СМІ, на некалькі парадкаў перавышае сукупную здольнасць яе спажывання. Якія выклікі ставяць гэтыя працэсы перад традыцыйнай журналістыкай, і якім чынам сучасная журналістыка павінна на гэтыя выклікі адказваць, каб захаваць сябе і свае прызначэнне – разважае ў сваёй лекцыі Паўлюк Быкоўскі.

Адкрытая лекцыя Паўлюка Быкоўскага «Змены мадэляў медыяспажывання і выклікі традыцыйнай журналістыцы» адбудзецца 26 лістапада у Галерыі «Ў» (Мінск, прасп. Незалежнасці, 37а).

На сайце Лятучага ўніверсітэта можна будзе пабачыць анлайн-трансляцыю лекцыі.

Комментарии

Подробности теракта Кригера в Озерище — разрушенные шпалы и ни одного раненого10

Подробности теракта Кригера в Озерище — разрушенные шпалы и ни одного раненого

Все новости →
Все новости

За «оскорбление представителя власти» художнице из Полоцка назначили принудительное лечение. Она вернулась из Польши3

«Cкатертью дорожка» и «Наконец, бро» — что пишут Байдену в твиттере

Стрижак рассказал, взял бы миллион долларов от Чижа или нет6

В Беларуси появится национальный видеохостинг. Вот как его собираются назвать10

Джей Ло перестала носить обручальное кольцо. Конец истории любви

Одессит за $ 6 тысяч бежал от мобилизации в Россию, где стал контрактником. А когда попал на фронт, то сдался украинцам9

Почему Байден решил выйти из гонки? Вот что об этом пишут мировые медиа4

«Будет происходить вынужденный, но все больший поворот в сторону России». Социолог о влиянии новых санкций на настроения белорусов68

Сотни аистов собрались на одном поле возле Гродно ФОТОФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Подробности теракта Кригера в Озерище — разрушенные шпалы и ни одного раненого10

Подробности теракта Кригера в Озерище — разрушенные шпалы и ни одного раненого

Главное
Все новости →